Пра гаротнасць малых усходнеэўрапейскіх дзярж...

Бiбо Iштван

Іштван Бібо (1911–1979) – венгерскі палітычны дзеяч, правазнаўца і палітолаг, член-карэспандэнт Венгерскай акадэміі навук, міністр урада Імрэ Надзя, які быў звольнены і зняволены за сваю палітычную дзейнасць пасля падзеяў кастрычніка 1956 г. Гэтая невялічкая праца ўяўляе сабой папулярныя нарысы да асвятлення палітыка-прававых і гісторыка-этнічных рамак паўставання малых дзяржаваў на ўсходзе Эўропы, складанасці шляху да фармавання і прыз... Болей »


Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчуко...

вершы

Скурко Андрэй

Дзіцячая кніга аўтара, ужо добра вядомага слухачам «Кніжнага возу» і не толькі, нарэшце ў друкаваным выглядзе — з яскравымі і прыгожымі ілюстрацыямі. Старонкі поўняцца жывымі малюнкамі, вясёлымі і пазнавальнымі вершыкамі. Кніжка прыдатная як для самастойнага чытання малодшым школьнікам, так і для чытання бацькамі. Болей »


pdf

Праз межы Часу

вершы, нарысы, эсэ

Ваганаў Сяргей

Шаноўны чытач! Кніга вядомага журналіста, публіцыста і паэта Сяргея Ваганава, якую ты трымаеш зараз у руках, нездарма мае назву «Праз межы Часу», бо непасрэдна ці ўскосна ахоплівае падзеі, сэнсы, грамадскія настроі, што віравалі і віруюць у жыц­ці краіны ад 40-х гадоў мінулага стагоддзя да нашых дзён. Усё гэта — і памяць пра дзяцінства на Нарачы, і філасофія быцця на Зямлі, і ганебныя з‘явы падчас існавання СССР, і трагедыя вайны — прап... Болей »


pdf
epub

Развітанне з ілюзіямі

эсэ, апавяданні, дзённікі

Карпюк Аляксей

Разьвітаньне з ілюзіямі, кніга твораў Аляксея Карпюка у сэрыі Гарадзенская бібліятэка. Асаблівая каштоўнасьць выданьня ў тым, што тут друкуецца твор гарадзенскага пісьменьніка, які быў скончаныя яшчэ пры яго жыцьці, але так і не пабачыў сьвет. Нават пасьля сьмерці Аляксея Карпюка ў 1992 годзе, рукапісы яго твораў гэтак і не былі надрукаваныя ў дзяржаўным выдавецтве, куды іх пасьля сьмерці перадала ўдава пісьменьніка. Час быў ужо ня той... Болей »


Розум

Рудольф Слобада

Раман “Розум” — адзін з найбольш вядомых твораў выдатнага славацкага пісьменніка і сцэнарыста Рудольфа Слобады (1938–1995), у якім аўтар вуснамі свайго героя, няўдалага літаратара-інтэлектуала, аналізуе стасункі розуму і маральнасці ды разважае над вечнымі і няпростымі праблемамі дачыненняў творцы й грамадства, жонкі ды мужа, мужчыны й жанчыны. Гэты раман быў перакладзены на балгарскую, польскую, чэшскую, расейскую, славенскую і сербску... Болей »


Рэвалюцыя

раман

Марціновіч Віктар

Гэты раман пісаўся 12 гадоў – у Мінску, Берліне, Вене, Цюрыху і Вільні. Я вазіў яго з сабой як свае сны. Масква 2000-х. Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы. Дзе чалавек існуе ў каардынатах падначалення і спакусы, дзе воля — гэта найчасцей воля да ўлады. Галоўны герой, выкладчык-эмігрант з Беларусі, патрапляе ў вір выпрабаванняў, якія вымушаюць яго нанова спасцігнуць тое, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды... Болей »


pdf

Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.)

Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі

Шумскі Ян

Гэта кніга пра тое, як другія саветы асталёўваліся ў Заходняй Беларусі, пачынаючы з 1944 г. Насуперак афіцыйнай догме, саветызацыя тут суправаджалася масавым незадавальненнем насельніцтва (у прыватнасці, моладзь хавалася ў лясах ад мабілізацыі ў савецкае войска) і, як вынік, масавымі рэпрэсіямі супраць яго. Шумскі паказвае, што п’янства, недавер да мясцовых кадраў, распуста, тэрор былі неад’ёмным спадарожнікам сталінскага апарату ўлады.... Болей »


pdf
epub

Сандалі мітрапалітыка

або маленькія гісторыі з вялікай палітыкі

Сазонаў Віктар

Што такое палітыка? Наўрад ці хто, каб адказаць на гэтае пытанне палезе ў тлумачальныя слоўнікі ці стане доўга пра тое разважаць. У лепшым выпадку, большасць людзей, з нейкім незразумела з чаго ўзятым гонарам скажуць, што яны палітыкай не займаюцца. Маўляў, яны вышэй гэтага. Альбо таму, што лічаць сябе дзелавымі людзьмі і не маюць часу на бессэнсоўны, на іх думку, занятак. Або таму, што на свеце ёсць, зноў жа іх меркаваннем, безліч ціка... Болей »


Сем дзён да пахавання

Раман

Ян Рознэр

Ян Рознэр (1922-2006) — славацкі празаік і публіцыст, перакладчык і літаратурны крытык. Драматычны аповед пра падзеі, звязаныя са смерцю і пахаваннем жонкі Яна Рознэра Зоры. Гэта высокастылёвы суплёт успамінаў і рэфлексій аўтара, у якім крытычна адлюстроўваецца таталітарызм эпохі “нармалізацыі”, ствараецца шэраг партрэтаў тагачасных постацяў славацкай культуры і палітыкі. Болей »


Сёння я не хацела б з сабой сустракацца

раман

Мюлер Герта

Раман нобелеўскага лаўрэата 2009 года Герты Мюлер «Сёння я не хацела б з сабой сустракацца» паказвае адзін дзень з жыцця гераіні, — чытач суправаджае яе па дарозе на чарговы допыт, едзе з ёй у трамваі, назірае за пасажырамі і паглыбляецца ў свет яе ўспамінаў, асацыяцый і думак. Пісьменніца малюе жыццё шараговага чалавека ва ўмовах дыктатуры Чаушэску, стварае атмасферу страху, у якім людзі знаходзяцца кожны дзень. Болей »