![]() |
![]() |
Аповесці даследчыка культурнай спадчыны Сцяпана Стурэйкі складаюцца з парадаксальных ідэй, чорнага гумару і цікавостак з падарожжаў. Героі заўсёды шукаюць праўду, а знаходзяць толькі сапраўдных сябе. Галоўная думка ўсіх твораў — мы губім тое, што любім. Усё апісанае ў кнізе заснавана на рэальных гісторыях. Болей »
Шаноўны чытач! Кніга вядомага журналіста, публіцыста і паэта Сяргея Ваганава, якую ты трымаеш зараз у руках, нездарма мае назву «Праз межы Часу», бо непасрэдна ці ўскосна ахоплівае падзеі, сэнсы, грамадскія настроі, што віравалі і віруюць у жыцці краіны ад 40-х гадоў мінулага стагоддзя да нашых дзён. Усё гэта — і памяць пра дзяцінства на Нарачы, і філасофія быцця на Зямлі, і ганебныя з‘явы падчас існавання СССР, і трагедыя вайны — прап... Болей »
Разьвітаньне з ілюзіямі, кніга твораў Аляксея Карпюка у сэрыі Гарадзенская бібліятэка. Асаблівая каштоўнасьць выданьня ў тым, што тут друкуецца твор гарадзенскага пісьменьніка, які быў скончаныя яшчэ пры яго жыцьці, але так і не пабачыў сьвет. Нават пасьля сьмерці Аляксея Карпюка ў 1992 годзе, рукапісы яго твораў гэтак і не былі надрукаваныя ў дзяржаўным выдавецтве, куды іх пасьля сьмерці перадала ўдава пісьменьніка. Час быў ужо ня той... Болей »
Што такое палітыка? Наўрад ці хто, каб адказаць на гэтае пытанне палезе ў тлумачальныя слоўнікі ці стане доўга пра тое разважаць. У лепшым выпадку, большасць людзей, з нейкім незразумела з чаго ўзятым гонарам скажуць, што яны палітыкай не займаюцца. Маўляў, яны вышэй гэтага. Альбо таму, што лічаць сябе дзелавымі людзьмі і не маюць часу на бессэнсоўны, на іх думку, занятак. Або таму, што на свеце ёсць, зноў жа іх меркаваннем, безліч ціка... Болей »
Раман нобелеўскага лаўрэата 2009 года Герты Мюлер «Сёння я не хацела б з сабой сустракацца» паказвае адзін дзень з жыцця гераіні, — чытач суправаджае яе па дарозе на чарговы допыт, едзе з ёй у трамваі, назірае за пасажырамі і паглыбляецца ў свет яе ўспамінаў, асацыяцый і думак. Пісьменніца малюе жыццё шараговага чалавека ва ўмовах дыктатуры Чаушэску, стварае атмасферу страху, у якім людзі знаходзяцца кожны дзень. Болей »
Кніга «Сцебуракаў лёс» — летапіс роду праз прызмуўспамінаў і гісторыі паўсядзённасці. Асноўная ўвага нададзеная падзеям другой паловы ХІХ — сярэдзіны XX стагоддзя. Выданне прадстаўляе сабой спалучэнне мастацкай літаратуры і гістарычнага даследавання, утрымлівае цікавыя архіўныя і фотаматэрыялы. У кнізе асвятляюцца знакавыя падзеі гісторыі Беларусі гэтага перыяду, якія дапаўняюцца краязнаўчымі і этнаграфічнымі звесткамі. Прызначаецца для... Болей »
Гэта самая распусная кніга, — скажа каторы чытач. І слушна. А іншы запярэчыць, што самая цнатлівая. І будзе мець рацыю. Межы раю і пекла рухомыя і яны пралягаюць праз усе дзевяноста вершаў дзявятай кнігі Валянціны Аксак. У яе "Трэцім Эдэме" гібее разбэшчанасьць першага, сохне пыхлівасьць другога, набухаюць бутоны ўсёдаравальнага новага. Болей »