Споведзь мешчаніна

Марай Шандар

ІЦандар Марай (1900-1989) належыць да найболып выбітных і плённых еўрапейскіх аўтараў XX ст., кнігі якога высока цэняцца ў многіх краінах свету. Раман “Споведзь мешчаніна”, у якім Марай праз выяўленне падзей і перажыванняў у жыцці ўласным і сваёй сям’і паказвае норавы сярэднееўрапейскага мяшчанства і адсочвае працэс пасіуповага знікнення гэтага сацыяльнага класа, крьггыкі і літаратуразнаўцы называюць вяршыняй творчасці вугорскага пісьме... Болей »


Страчаны лёс

Кертэс Імрэ

Раман вугорскага літаратара Імрэ Кертэса «Страчаны лёс» (1975), шмат у чым аўтабіяграфічны, уражвае не так апісаннямі «жахаў» і «пекла канцлагераў», як незвычайнай інтанацыяй аповеду, пазбаўленай пафасу і празмерных эмоцыяў. Галоўны герой кнігі падзіцячы наіўна ўспрымае ўсё, што з ім адбываецца, намагаецца прыстасавацца да варункаў канцлагеру, асвоіцца з дадзеным яму лёсам. У 2002 годзе раман прынёс Кертэсу Нобелеўскую прэмію «за творча... Болей »


Сцебуракаў лёс

гісторыя роду

Сцебурака Усевалад, Сцебурака Анатоль

Кніга «Сцебуракаў лёс» — летапіс роду праз прызмуўспамінаў і гісторыі паўсядзённасці. Асноўная ўвага нададзеная падзеям другой паловы ХІХ — сярэдзіны XX стагоддзя. Выданне прадстаўляе сабой спалучэнне мастацкай літаратуры і гістарычнага даследавання, утрымлівае цікавыя архіўныя і фотаматэрыялы. У кнізе асвятляюцца знакавыя падзеі гісторыі Беларусі гэтага перыяду, якія дапаўняюцца краязнаўчымі і этнаграфічнымі звесткамі. Прызначаецца для... Болей »


Танцы над горадам

Проза апошніх гадоў

Арлоў Уладзімір

Героі твора, які даў назву кнізе, -- самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Аповесці “Дом з дамавікамі” і “Чорны чалавек на зялёнай канапе” таксама ўразяць чытача незвычайнымі для беларускай літаратуры сюжэтамі і вобразамі, падараваўшы не толькі асалоду ад таленавітага мастацкага слова, але і вострыя адчуванні. Болей »


Трэці Эдэм

вершы

Аксак Валянціна

Гэта самая распусная кніга, — скажа каторы чытач. І слушна. А іншы запярэчыць, што самая цнатлівая. І будзе мець рацыю. Межы раю і пекла рухомыя і яны пралягаюць праз усе дзевяноста вершаў дзявятай кнігі Валянціны Аксак. У яе "Трэцім Эдэме" гібее разбэшчанасьць першага, сохне пыхлівасьць другога, набухаюць бутоны ўсёдаравальнага новага. Болей »


У ката Мірона чорная карона

вершы

Барадулін Рыгор

Што агульнага ў генія беларускай літаратуры шаноўнага дзядзькі Рыгора, маладога таленавітага мастака Міхася Дайлідава, простай укладальніцы цёткі Аксаны з вамі, дарагія чытачы і чытачкі ў веку ад 0 да Вечнасці? Вядома ж, любоў да катоў, якія ўпрыгожваюць свет, але найперш нашу Беларусь. У чорна-белых літарах і малюнках дзівосны каціны свет, не пакіньце яго без вас. Болей »


Фантазюркі

Бурлак Вера

Што спяваюць розныя машыны? Адкуль бяруцца і куды знікаюць зачараваныя домікі? Якія падзеі разгортваюцца ў лужынах? Аматарам пафантазіраваць, малым і вялікім, – новая кніжка вершаў Веры Бурлак. Болей »


Ферма жывёлаў

Оруэл Джордж

У незалежным выдавецтве Vesna Books выйшла чарговая кніга Джорджа Оруэла Па-беларуску - “Ферма жывёлаў”. Раней напрыканцы ліпеня 2020 г. у Мінску выйшаў пераклад рамана “1984”. Абедзве кнігі на беларускую мову пераклаў філолаг і журналіст Сяргей Шупа. Болей »


pdf

Хадзі на мой голас

Бічэль Данута

Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль “Хадзі на мой голас” – гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася Сп. Данута, або іх творчасць зрабіла пэўны ўплыў у яе жыццё і творчасць. Кніга распачынаецца падарожжам у родную вёску паэткі – у Біскупцы. Кожны чарговы нарыс – гэта своеасаблівае апісанне ўласнага лёсу ў кантэксце гістарычных падзей. Тут партрэты вядомых гарадзенцаў і людзей, звязаных з Гародняю. Як... Болей »


Хто нам дорыць рукавічкі?

Татарнікава Святлана

Карысная і займальная кніжачка для самых маленькіх дзяцей пра тое, як вырабляецца воўна, ніткі і розныя рэчы з іх. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12]   Наступная   Апошняя