Фантазюркі

Бурлак Вера

Што спяваюць розныя машыны? Адкуль бяруцца і куды знікаюць зачараваныя домікі? Якія падзеі разгортваюцца ў лужынах? Аматарам пафантазіраваць, малым і вялікім, – новая кніжка вершаў Веры Бурлак. Więcej »


Ферма жывёлаў

Оруэл Джордж

У незалежным выдавецтве Vesna Books выйшла чарговая кніга Джорджа Оруэла Па-беларуску - “Ферма жывёлаў”. Раней напрыканцы ліпеня 2020 г. у Мінску выйшаў пераклад рамана “1984”. Абедзве кнігі на беларускую мову пераклаў філолаг і журналіст Сяргей Шупа. Więcej »


pdf

Хадзі на мой голас

Бічэль Данута

Książka znanej grodzieńskiej poetki Danuty Biczel „Chadzi na mój hołas” (Idź za moim głosem), to wspomnienia, szkice poświęcone znanym osobom, z którymi Pani Danuta albo się spotykała, albo czyja twórczość miała wpływ na jej życie i twórczość. Książka rozpoczyna się podróżą poetki do jej wsi rodzinnej, do Biskupic. Każdy kolejny szkic, jest także opisem własnego losu w kontekście historycznych wydarzeń. Są tu portrety znanych grodnian i... Więcej »


Хто нам дорыць рукавічкі?

Татарнікава Святлана

Карысная і займальная кніжачка для самых маленькіх дзяцей пра тое, як вырабляецца воўна, ніткі і розныя рэчы з іх. Więcej »


Цудоўныя гады сабаку пад хвост

Вівэг Міхал

Раман “Цудоўныя гады сабаку пад хвост” Міхала Вівэга, выдадзены ў 1992 годзе, адразу прынёс свайму аўтару славу як на радзіме, так і за мяжой і зрабіўся адной з самых прадаваных і перакладаных чэшскіх кніг у гісторыі. Настальгічна-іранічны аўтарскі погляд надае сумным, а часам і трагічным падзеям, апісаным у кнізе, непаўторнае гучанне, а аўтабіяграфічнасць, па-майстэрску спалучаная з фантазійнасцю і літаратурнай гульнёй, дадае напружана... Więcej »


Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць

Шчукіна Вольга

Казка пра Мараша, маленькага ведуна з суседняга сусвету, і пра дзесяцігадовых Светку і Віцьку з Мінска. Іх неймаверныя і захапляльныя прыгоды пачаліся тады, калі Мараш нечакана з’явіўся ў пакойчыку Светкі, шукаючы Чарадзейны Крышталь. У кнізе шмат каляровых ілюстрацый, павялічаны шрыфт і якасная крэйдаваная папера. Магчыма, менавіта гэтая кніга зробіць любімым заняткам для вашага дзіцяці чытанне? Więcej »


Я абслугоўваў ангельскага караля

Грабал Багуміл

Гэты раман — гісторыя жыцця чэшскага кельнера-недаростка Яна Дзіце, расказаная ім самім. Галоўны герой мерае свет раскошнымі міжваеннымі рэстарацыямі, у якіх яго муштравалі, а людзей — VIP-кліентамі, якіх яму даводзілася абслугоўваць; прагне зрабіцца мільянерам, але дасягае ўнутранае свабоды, толькі страціўшы ўсё, што меў. Жыццёвую філасофію ва ўсіх сэнсах маленькага чалавека Грабал сэрвіруе ў комплексе з гісторыяй Чэхаславаччыны 1918—1... Więcej »


Як укладалі „Спадчыну”

Да 135-годдзя ад нараджэння і 75-годдзя смерці Янкі Купалы

Кніга «Як укладалі “Спадчыну”», трэцяя ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, уяўляе з сябе заснаваны на ліставанні аповед пра тое, як у 1950-я гады на Захадзе рыхтаваўся збор выбранай паэзіі Янкі Купалы. Захаваная ў архіве БІНіМа і перададзеная ў БДАМЛМ карэспандэнцыя ўкладальніка Вітаўта Тумаша і выдаўца Станіслава Станкевіча расказвае пра час і людзей, а таксама пр... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12]   Następna   Ostatnia