- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зьмест кнігі Зянона Пазьняка – гэта збор выбраных артыкулаў, выступаў, аналітычных матэрыялаў аўтара, надрукаваных у пэрыядычным Беларускім і замежным друку на працягу другой паловы 90-х – пачатку 2000-х гадоў (па 2002 год уключна). Кніга складаецца з дзьвух частак. У першай частцы сабраныя выбраныя... Болей »
Новая кніга Сяргея Панізmніка — спроба раскрыць праз думкі i пачуцці сучасніка духоўны змест сённяшняга дня. У зборніку — вершы аб грамадзянскім i салдацкім абавязку, пра подзвіг абаронцаў краіны ў час фашыстоўскай навалы, пра той пезгасальны агонь, які запалены нашчадкамі ў памяць герояў.... Болей »
Чатыры маладыя жанчыны прыходзяць на рэаліці-шоу “Мужчына выбірае”, каб знайсці каханне і праславіцца. Але знікненне адной з удзельніц, ананімныя запіскі з перасцярогамі і дзівацкія конкурсы красамоўна падказваюць, што рэжысёр праекта ставіць свой, небяспечны эксперымент, мэта якога зусім не каханне.... Болей »
Ірына Багдановіч пытаецца ў сябе i сваіх чытачоў: «А што прыгожыя мясціны без чалавечай дабрыні?» Гэта імкненне да гармоніі хараства прыроды i хараства чалавечай душы. Праз гэту гармонію паэтка звяртаецца да вобразаў народнай паэзіі, да гістарычных падзей, да творчасці класікаў роднай літаратуры Цёткі... Болей »
Казка пра Мараша, маленькага ведуна з суседняга сусвету, і пра дзесяцігадовых Светку і Віцьку з Мінска. Іх неймаверныя і захапляльныя прыгоды пачаліся тады, калі Мараш нечакана з’явіўся ў пакойчыку Светкі, шукаючы Чарадзейны Крышталь. У кнізе шмат каляровых ілюстрацый, павялічаны шрыфт і якасная крэйдаваная... Болей »
У першую кнігу лідэра Маладога Фронту Зміцера Дашкевіча ўвайшлі апавяданні, напісаныя ў зняволенні і некаторыя публіцыстычныя артыкулы. "Тое, што напісаў Зміцер Дашкевіч у турме, уражвае як жорсткай праўдай жыцця, гэтак і натуральнасцю, з якой аўтар у нечалавечых умовах у кожны момант застаецца чалавекам.... Болей »
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя. Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца... Болей »
“Час second-hand” - новая кніга вядомай пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай Утопіі - камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзена на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала... Болей »
У манаграфіі комплексна аналізуюцца аб'екгыўныя і суб'ектыўныя фактары, якія пад час Расійскай рэвалюцыі 1917 года актуалізавалі пытанне пра будучы дзяржаўна-палітычны і нацыянальна-культурны статус Беларусі, выносілі гэтае пытанне ў фокус грамадскай барацьбы і ў ходзе складанага ўзаемадзеяння задавалі... Болей »
Васіль Зуёнак — паэт шматгранны, самабытны: лірык, эпік, гумарыст, майстра вершаў для дзяцей, паэм. Зборнік «Час вяртання» склалі вершы розных гадоў, у якіх паэт вядзе шчырую размову са сваім сучаснікам.... Болей »