![]() |
![]() |
У зборнік увайшлі 26 дасланых і адзін недасланы вершаваны ліст Рыгора Барадуліня аго сябру пісьменніку Васілю Быкаву. Кніга ўтрымлівае таксама малюнкі, якія, па сутнасці, былі адказам на лісты ў вершах. Будучы ў эміграцыі у Фінляндыі народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў вёў актыўнае жыццё, поўнае сустрэч, вандровак, рознага роду мерапрыемстваў, што і адлюстравана ў малюнках. У сваю чаргу Рыгор Барадулін дзяліўся з сябрам тым, што ад... Болей »
Мая непрамінальная любоў – паэзія, і польская ў прыватнасці… Ад пачатку шасцідзесятых гадоў — пакрысе, з пера-пынкамі — я перакладаў на беларускую мову тое з яе, што мяне асабліва хвалявала, прываблівала, кранала за жывое, павышала мой духоўна-эмацыянальны ды інтэлектуальны настрой, што адпавядала нейкім маім адчуванням шматфарбнай і зменлівай палітры прыгожага. Польская паэзія здаўна ўяўляецца мне высокім дрэвам, можа якраз выносіста-с... Болей »
Лірычны герой твораў Ніла Гілевіча імкнецца жыць вялікай праўдай веку, праўдай нашай краіны, якая будуе камунізм. У зборнік уключаны лепшыя лірычныя вершы, балады і паэма «Сто вузлоў памяці». Першы зборнік вершаў Н. Гілевіча «Песня ў дарогу» выйшаў у 1957 годзе. Пяру паэта належаць кнігі: «Прадвесне ідзе па зямлі» (1959 г.), «Неспакой» (1961 г.), «Бальшак» (1965 г.), «Перазовы» (1967 г.), зборнікі сатыры і гумару «Званковы валет» (1961 ... Болей »
Кніга знаёміць чытача з творчасцю літаратараў Беластоцкага ваяводства Польскай Народнай Рэспублікі, якія пішуць на беларускай мове. Болей »
Прафесар Гродзенскага універсітэта Аляксей Пяткевіч напісаў надзвычай багатую на факты і імёны кнігу пра літаратараў Прынёманскага краю, якія яшчэ са старажытных часоў пакідалі прыкметны след у шматнацыянальнай культуры Беларусі, цікава сцвярджаюць сябе ў творчасці і ў наш час. Гэтае выданне будзе цікава і карысна студэнтам і вучням, філолагам і гісторыкам, краязнаўцам і работнікам культуры, адукацыі, усім, хто цікавіцца гісторыяй, неа... Болей »
У кнізе на аснове архіўных, малавядомых матэрыялаў даследуюцца важныя пытанні развіцця беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Узнаўляюцца невядомыя старонкі з творчых біяграфій П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, высвятляюцца некаторыя факты з творчай гісторыі народных шэдэўраў — сатырычных пазм «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». Насычаная багатым фактычным матэрыялам, праца I. Баса мае вялікую цікавасць для літаратур... Болей »
Гэтую кнігу напісаў старэйшы сын Я. Коласа Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч. У ёй сабраны раэрозненыя публікацыі пра пісьменніка і яго сям'ю, пра блізкіх яму людэей, нататкі пра Коласаву творчасць. Выданне будзе цікавым для аматараў беларускай культуры, знаўцам і прыхільнікам творчасці Якуба Коласа. Болей »
Кніга народнага паэта Беларусі, заслужанага дзеяча навукі, прафесара Н. С. Гілевіча пісалася амаль паўстагоддзя. Яна не толькі ярка выяўляе яго сыноўнюю любоў да роднай мовы, яго грамадзянскую заклапочанасць яе лёсам. У кнізе — назіранні, думкі і высновы аўтара па такіх праблемах, як мова і дзяржава, мова і гістарычны лёс народа, мова і асоба чалавека, мова і нацынаяльная культура, мова і школа, мова гутарковая і літаратурная, мова як р... Болей »
Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа. Болей »
Раман “Людзі на балоце” Івана Мележа – першая частка “Палескай хронікі” – адна з вяршынь беларускай літаратуры. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, ч... Болей »