![]() |
![]() |
Гэта кніга адкрывае новае імя ў гісторыі беларускай літаратуры і культуры «нашаніўскага» перыяду — М. Арла (Сцяпана Язэпавіча Пятэльскага, 1890—1918), паэта, перакладчыка, публіцыста, творчасць якога высока цаніў М. Багдановіч. У яе ўвайшло ўсе лепшае з творчай спадчыны пісьменніка. Болей »
Кніга «Лірыка і сатыра» складаецца з двух раздзелаў. У першы ўваходзяць санеты, у другі — байкі. Санеты як класічны від лірычнай паэзіі перадаюць хвалюючыя пачуцці кахання, філасофскую сутнасць чалавечага быцця. Байкі паказваюць негатыўныя з’явы нашай рэчаіснасці. Болей »
Алесь Барскі (Аляксандр Андрэевіч Баршчэўскі) жыве ў Польшчы. Ён прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, з'яўляецца старшынёй Таварыства польска-беларускай дружбы. Новы яго паэтычны зборнік склалі вершы аб дружбе, каханні, любові да родных мясцін. Болей »
Яшчэ адносна нядаўна, у 50-я гады ХХ-стагоддя практычна не было іншай сувязі паміж людзьмі, якія жылі далёка адзін ад аднаго, як толькі традыцыйная паштовая сувязь. Дарэчы, у даследаваннях гісторыкаў перыяду не толькі ХХ ст., але і ранейшых часоў, значнае месца адводзіцца карэспандэнцыям. Таму што пісьмо гэта не толькі паведамленне пра надзённыя справы, але яшчэ і абмен думкамі, меркаваннямі. У лістах часам сабраны ўвесь унутраны свет, ... Болей »
— Дэбютаваў я вершам „Дом” 1 красавіка 1973 года ў „Ніве”, калі быў вучнем першага класа Бельскага беларускага ліцэя. Друкаваўся ў альманахах Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, у часопісе „Тэрмапілы”, які выдаецца гэтым аб’яднаннем, у „Беларускіх календарах” БГКТ, літаратурных часопісах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў беларускім эміграцыйным друку ў Амерыцы і Нямеччыне. Выдаў тры томікі паэзіі: Лісты блакітных успамінаў (... Болей »
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова паэтэса Валянціна Коўтун уключыла ў гэтую кнігу лепшыя вершы і паэмы з раней выдадзеных кніг. Яе лірыка, пранізаная святлом высокіх духоўных парыванняў, звернутая да самых тонкіх інтымных пачуццяў, прыцягвае ўвагу чытачоў сваім імкненнем асэнсаваць незвычайныя драматычныя лёсы выдатных паэтаў-бунтароў розных эпох: Байрана, Цёткі, Купалы. Праз багатую сімволіку і метафарычнасць паэтэсе ўда... Болей »
У зборнік увайшлі 26 дасланых і адзін недасланы вершаваны ліст Рыгора Барадуліня аго сябру пісьменніку Васілю Быкаву. Кніга ўтрымлівае таксама малюнкі, якія, па сутнасці, былі адказам на лісты ў вершах. Будучы ў эміграцыі у Фінляндыі народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў вёў актыўнае жыццё, поўнае сустрэч, вандровак, рознага роду мерапрыемстваў, што і адлюстравана ў малюнках. У сваю чаргу Рыгор Барадулін дзяліўся з сябрам тым, што ад... Болей »
Мая непрамінальная любоў – паэзія, і польская ў прыватнасці… Ад пачатку шасцідзесятых гадоў — пакрысе, з пера-пынкамі — я перакладаў на беларускую мову тое з яе, што мяне асабліва хвалявала, прываблівала, кранала за жывое, павышала мой духоўна-эмацыянальны ды інтэлектуальны настрой, што адпавядала нейкім маім адчуванням шматфарбнай і зменлівай палітры прыгожага. Польская паэзія здаўна ўяўляецца мне высокім дрэвам, можа якраз выносіста-с... Болей »
Лірычны герой твораў Ніла Гілевіча імкнецца жыць вялікай праўдай веку, праўдай нашай краіны, якая будуе камунізм. У зборнік уключаны лепшыя лірычныя вершы, балады і паэма «Сто вузлоў памяці». Першы зборнік вершаў Н. Гілевіча «Песня ў дарогу» выйшаў у 1957 годзе. Пяру паэта належаць кнігі: «Прадвесне ідзе па зямлі» (1959 г.), «Неспакой» (1961 г.), «Бальшак» (1965 г.), «Перазовы» (1967 г.), зборнікі сатыры і гумару «Званковы валет» (1961 ... Болей »
Кніга знаёміць чытача з творчасцю літаратараў Беластоцкага ваяводства Польскай Народнай Рэспублікі, якія пішуць на беларускай мове. Болей »