![]() |
![]() |
У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды. Болей »
Рукапіс рамана праляжаў у аўтара дваццаць гадоў. Дзеянне яго адбываецца на рубяжы 50 — 60-х гадоў, калі культ асобы Сталіна быў развянчаны, але не да канца, калі гаварыць праўду станавілася ўсё цяжэй і цяжэй. Галоўны герой твора Драгун — выдавецкі рэдактар, які сам спрабуе пісаць прозу, але гэта яму не заўсёды ўдаецца. Расчараваны ў жыцці, ён рашаецца на крайні ўчынак... Болей »
Аматарам беларускай паэзіі ўжо знаёмая творчасць Валянціны Аксак па першым яе зборніку «Цвінтар». У новай кнізе паэтка заглыбляецца ў раней пазначаныя тэмы і вобразы, якія вядуць чытача да хрысціянскай ціхай малітвы, да касмічнай прыўзнятасці над дробязнасцю быцця ў прадчуванні непазбежнага лёсу. Матывы эстэтыкі розных культур у вершах Валянціны Аксак гарманічна спалучаюцца ў складаную мелодыю тонкай жаночай душы, якая, страціўшы юны ра... Болей »
Раман “Кар’ер” – адносіцца да “новага” Быкава, не ян як і раней піша пра вайну толькі ўжо больш адкрыта дазваляе сабе асуджаць жахлівыя жарнавы таталітарызму ў якіх перамолваюцца лёсы тысячаў людзей. У рамане «Кар'ер» вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева. Герой рамана едзе ў тыя мясціны, дзе калісьці яго расстрэльвалі, а ён застаўся жывым у яме сярод мёртвых. Камандзір хоча знайсці адказ на ... Болей »
Зь вёскі на Браслаўшчыне празь Сібір у Польшчу — так у вялікім скарачэньні можна прадставіць жыцьцёвы шлях Мар’яна Пецюкевіча, беларускага дзеяча і этногафа, сібірскія ўспаміны якога ўпершыню прапануюцца чытачам. Аўтар пісаў гэтыя ўспміны ў 70-я і 80-я гадах ХХ ст. у Польшчы, жывучы і працуючы ў Торуні. Аддаленасьць ад роднай Беларусі, пражываньне сярод палякаў не прычынілася да страты беларускай сьвядомасьці. Наадварот, Мар’ян Пецюкеві... Болей »
Беларускі кампазітар Алег Міхайлавіч Чыркуп працуе ў розных жанрах. Ён аўтар аперэты «Калі заспявае певень», дзіцячых опер, кантаты, сімфанічных паэм, камерна-інструментальнай і вакальнай музыкі. Але галоўнай сферай творчасці кампазітара з'яўляюцца песні, змест якіх ахоплівае шырокае кола тэм і вобразаў. Менавіта песні, якія адзначаюцца меладыйнай прыгажосцю, давернасцю і сардэчнасцю, прынеслі кампазітару вядомасць. Болей »
Раман “Карані” – пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыв... Болей »
„Кароткая гісторьія Беларусі" — гэта першае папулярнае перавыданне кнігі, напісанай беларусам і для беларусаў, якая была надрукавана ў 1910 годзе ў Вільні. Яе аўтар, Вацлаў Ластоўскі, з'яўляўся гісторыкам і пісьменнікам, грамадскім і палітычным дзеячам. Ён быў у ліку ініцыятараў нацыянальнага і культурнага адраджэння сваёй рэспублікі ў пачатку XX ст. Аднак гэтага неардынарнага, вельмі цікавага і перакананага чалавека напаткаў, на жаль, ... Болей »
Перадрук з выдання "Беларуская школа" Кліўленд - Нью Йорк, 1968 У даўнія часы Беларусь выглядала інакш, як цяпер. тады ўвесь наш край быў пакрыты густымі спрадвечнымі лясамі. Гэтых лясоў ніхто ніколі не сек. Дрэвы расьлі сотні гадоў і самі валіліся на зямлю ў часе буры. Болей »
У даўныя часы Беларусь выглядала інакш, як цяпер. Тады ўвесь наш край быў пакрыты густымі спрадвечнымі лясамі. Гэтых лясоў ніхто ніколіня сек. Дрэвы расьлі сотні гадоў і самі валіліся на зямлю ў часе буры. Так, як і цяпер, на прасторы Беларусі было шмат азёраў і рэкаў. Заміж, каб прасякаць дарогі празь лясы, нашыя прародзічы пераяжджалі зь месца на месца па вадзе - рэкамі ды азёрамі. Таксама ля вады будавалі старадаўныя Беларусы свае ... Болей »