![]() |
![]() |
У першы том увайшлі аповесці “Жураўліны крык”, “Трэцяя ракета”, “Здрада” і “Альпійская балада”. Народны пісьменнік Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Леніяскай прэміі Васіль Быкаў належыць да самых популярных сучасных пісьменнікаў не толькі ў беларускай літаратуры, але i ў маштабах усёй шматнацыянальнай Савецкай краіны. Згодна падлікам нашых бібліёграфаў, яго творы друкаваліся на пяцідзесяці з лішнім мовах, сярод якіх (калі б... More »
Галоўнае Праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы, з сядзібай у Беластоку ідучы на сустрэчу ініцыятыве беларускай моладзі ў пашырэнні мастацкай самадзейнасці ў межах Народнай Польшчы выдае першае сваё выданне «Зборнік сцэнічных твораў» для гурткоў мастацкай самадзейнасці. Складаецца ён з трох п'ес аднаактовых і адной п'есы дбух-актовай «Пярэстая красуля» А. Чужыніна, «Боты» (пераклад з украінскага М. Крапіўніцкаг... More »
Зборнік сцэнічных твораў прызначаецца для гурткоў мастацкай самадзейнасці Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Першы падобны зборнік паявіўся яшчэ ў 1957 годзе. Ён саслужыўу добрую службу. Змешчаныя ў ім п’есы ставіліся дзесяткі разоў. Яны паяўляліся амаль на ўсіх штогадовых аглядах драматычных гурткоў БГКТ. Пазней Беларускае таварыства, эксперыментуючы, выдавала асобныя п’есы рознымі спосабамі ў якасці спецыяльнага дадатка да ... More »
Месца і становішча беларускай прозы на літаратурнай планеце, праблемы сучаснай высокаразвітай літаратуры разглядаюцца ў працы Алеся Адамовіча на матэрыяле твораў Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Івана Шамякіна, Івана Мележа, Васіля Быкава, Янкі Брыля і іншых пісьменнікаў. Нельга ўявіць беларускую прозу і яе месца на літаратурнай планеце — сярод іншых літаратур — без творчасці Кузьмы Чорнага. Выдатнай спадчыне гэтага раманіста прысвечана... More »
3 некаторага часу на рацэ Сцюдзёнцы пачалі знікаць калгасныя качкі. Брыгадзір калгаса даручае групе хлапчукоў на чале са студэнтам Андрэем адшукаць невядомага злодзея. Пра цікавыя прыгоды хлопцаў на рацэ і возеры, пра іх сустрэчы з рознымі людзьмі, а таксама пра тое, як быў выяўлены сапраўдны віноўнік прапажы качак, раеказваецца ў аповесці «Здарэнне на Сцюдзёнцы». Другая аповесць — «Рэха» — прысвечана жыццю школьнікаў гарадской ускраіны... More »
Надзя засталася сіратой. Бацька памёр, калі яна была яшчэ зусім малая. Пасля — не стала маці. З вёскі ў горад дзяўчынку забірае цётка, сквапная і набожная. Цётчына падчарыца, легкадумная Таська, спрабуе ўцягнуць Надзю ў сваю кампанію. Але забіць веру ў дабрыню і справядлівасць ні цётцы, ні яе падчарыцы не ўдаецца. Тэме сучаснасці прысвечаны і апавяданні пісьменніка. More »
- У эфіры - нядзельны канцэрт-віншаваньне «Жадаю вам». Васемсот семдзесят дзевяты выпуск, - паведаміў урачысты барытон і Макар канчаткова абудзіўся. Галава балела да божай моцы. Стваралася ўражаньне, што ўнутры яе, па мазгавых зьвілінах, казытліва поўзалі мухі. У роце было як насцана, а да горла, намагаючыся выйсьці на-гара, падступаў халодны камяк млосьці. Выгаліўшы вочы, Макар каўтнуў даўкую сьліну, камяк адступіў, праваліўся на дно с... More »
Кніжка маладога беларускага публіцыстага Канстантына Акулы «Змагарныя Дарогі» станецца бясспрэчна цэнным і цікавым укладам у сучасную беларускую літаратуру ў вольным сьвеце. У наагул сьціплай нашай літаратурнай прадукцьіі яна на сяньняшні дзень зьяўляецца адзіным, прычым вельмі ўдалым і годным далейшага насьледваньня, узорам мэмуарнай літаратуры, гэтак багата і ўсебакова культываванай як у нашых найбліжэйшых суседзяў, гэтак і сярод наро... More »
Раман вядомага пісьменніка беларускага замежжа Кастуся Акулы прысвечаны лёсу Беларусі і беларусаў у гады другой сусветнай вайны, віхура якой на паўстагоддзя разлучыла аўтара з Бацькаўшчынай. Камусьці яго погляды і ацэнкі могуць здавацца спрэчнымі, але ў любым выпадку чытачу будзе цікава пазнаёміцца са сведчаннямі чалавека, што бачыў вайну знутры і заслужыў за барацьбу з гітлераўцамі баявыя ўзнагароды. More »
У новай аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны. More »