![]() |
![]() |
Кніга “З вякоў мінулых” Уладзіміра Караткевіча змяшчае надрукаваныя раней – часам досыць даўно – гістарычныя творы пісьменніка. Гэта старонкі гісторыі беларускага народа, дзеянні нашых продкаў, іх мужнасць у барацьбе супраць прыгнятальнікаў, іх вера ў святую свабоду, іх высокароднасць і духоўная прыгажосць. Край і людзі – вось фон, на якім адбываецца жхеянне гэтых вострасюжэтных твораў. Болей »
"Белыя плямы" мінулага, узаемадачыненні літаратараў і прафесійных гісторыкаў, нацыянальная сімволіка і іншыя праблемы вяртання беларусам іх гістарычнай памяці - такое кола тэмаў публіцыстычных артыкулаў, якія склалі гэтую кнігу. Сярод яе аўтараў вядомыя пісьменнікі і гісторыкі - Васіль Быкаў, Анатоль Грыцкевіч, Адам Мальдзіс, Кастусь Тарасаў, Міхась Ткачоў і іншыя. Болей »
Ваенная гісторыя сярэднявечнай Беларусі, царкоўная унія, трагічны лёс дзеячаў нацыянальнай культуры ў гады сталіншчыны, беларуская эміграцыя і іншыя «белвя плямы» - такі тэматычны абсяг кнігі. Сярод яе аўтараў вядомыя гісторыкі і пісьменнікі – Анатоль Грыцкевіч, Генадзь Сагановіч, Рыгор Барадулін, Іван Лескоў, Барыс Сачанка. Болей »
Успамінаючы драматычную смерць Юркі (20 лістапада 1985 года), прыходзіць на думку і такая канстатацыя: яго загубіў нядобры час! Будычы па сваёй натуры паэтам, ён балюча перажываў бясслаўную эпоху, прытым нажыўшы сабе ворагаў сярод грубаскурных здаволенцаў і наменклатурных паноў. Як кожны пісьменнік, дабіваўся друкавання, што было такому заняткам на тую пару вычарпальным. Выхаваныўстараеўрапейскай Празе і маючы бацькоў патомных інтэліген... Болей »
МіколаЛук'янюкз Бялкоў Нарваўскай гміны, Гайнаўскага павета вядомы чытачам тыднёвіка беларусаў у Польшчы ад самага пачатку існавання „Нівы” — ад 1956 года. Апынуўся ён сярод першых і найбольш верных карэспандэнтаў, якія слалі ў рэдакцыю допісы з вёсак і мястэчак Беласточчыны і ўсяе краіны, дзяліліся сваімі роздумамі, цешыліся новым і добрым, хвалілі людзей вартых пашаны за іх сумленную працу і важкія думкі, ганьбавалі адмоўныя з'явы і б... Болей »
У папулярнай форме апавядаецца пра нашага земляка Т.Касцюшку, выдатнага палітычнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г., удзельніка вайны пазночна-амерыканскіх калоній супраць англійскага ўладарніцтва, чалавека, які быў у цэнтры палітычных падзей таго часу ў краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i ін... Болей »
Антон Бялевіч нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Магілёўскім палітасветным інстытуце (1933—1935). Працаваў загадчыкам аддзела пухавіцкай раённай газеты «За калгасы», нарысістам у газеце «Чырвоная змена», у 1939—1945 гг. — у газеце «Звязда». Падчас Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічаў у беларускім перыядычным друку, удзельнічаў у савецкім партызанскім руху на Віцебшчыне. У 1945—1947 гг. — загадчык аддзела паэзіі газеты «Літаратура і... Болей »
Гэта першая празаічная кніга М. Адамчыка. Апавяданні маладога аўтара вызначаюцца вострымі, падчас крымінальнымі сюжэтамі М. Адамчык працуе ў жанры дэтэктыва. У аповесці «Забойства на Каляды» чытач пазнаёміцца з прыватным дэтэктывам Бруна Чыкам, які паспяхова разблытвае таямнічае элачынства. Болей »
Кніга з такой прыгожай назвай – вынік агульнай працы настаўнікаў, вучняў і апантаных цудоўнай ідэяй пошуку таямніц мінулага людзей шаноўнага ўзросту, якія жывуць па абодва бакі Белавежскай пушчы. Рэдактарам выдання выступае Наталля Герасімюк, адначасова аўтар аднайменнага праекту, прадуктам якога і з’яўляецца публікацыя. Гэта двухмоўнае выданне (польска-беларускае) знаёміць наз з міфамі і легендамі, звязанымі з паходжаннем назваў асобны... Болей »