![]() |
![]() |
Сьцюдзёная "Менская вясна 1996" - гэта серыя масавых акцыяў пратэсту супраць аўтарытарнага рэжыму прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. Мітынгі, пікеты, зьбіцьцё дэманстрантаў, арышты, галадоўкі, палітычныя суды, пагромы, вобыскі, - усім гэтым на працягу трох веснавых месяцаў было напоўнена грамадскае і палітычнае жыцьцё краіны. Усё гэта стала галоўнай тэмай матэрыялаў незалежнае прэсы, дакументаў і ўспамінаў, якія склалі гэтую кн... Болей »
Самае першае непадцэнзурнае выданьне. Аповесьць была напісана ў 1965 годзе, але ў Беларусі выдадзена дваццаць гадоў пазьней са шматлікімі праўкамі і скарачэньнямі. За мяжой публікацыя ўбачыла сьвет адразу пасьля напісаньня ў 1965. Кніга выдадзена на Тарашкевіцы. Болей »
Кніга, якая адкрывае серыю “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, гэта своеасаблівы зборнік, у які ўвайшлі выбраныя старонкі часопісу “Моладзь”, што выдаваўся ў Парыжы ў 1948-1954 гг. Кніга паказвае чым жыла беларуская моладзь у Францыі, адкрывае нязнаныя факты з жыцця чарговай хвалі пасляваеннай эміграцыі. Апрача вершаў, аповесцяў, нарысаў ды ўспамінаў чытач знойдзе тут хроніку беларускага жыцця ў Францыі, лісты ад і да рэдакцыі часопіса, а таксам... Болей »
Адна найбольш цікавая з кніг серыі археаграфічных выданняў матэрыялаў Метрыкі — дзяржаўнага архіва Вялікага Княства Літоўскага, найвялікшага комплексу дакументаў па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны, некаторых рускіх зямель XV—XVIII стст. 43-я кніга (па нумарацыі Расійскага дзяржаўнага арх'іва старажытных актаў, г. Масква) — важная крыніца для даследавання заканадаўчай дзейнасці вярхоўнай улады, феадальнай гаспадаркі, сацыяльных, паліты... Болей »
Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі мае гістарычную аснову. Гэта — гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Нягледзячы на тое, што падзеі рамана адбываюцца ў XIII стагоддзі, яго тэматыка вельмі актуальная. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці яднання славянскіх народаў, а таксама іх бліжэйшых суседзяў-літоўцаў, латышоў, эстонцаў, для таго, каб процістаяць ворагам. Болей »
У рамане «Меч князя Вячкі» адлюстравана гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці аб'яднання славянскіх народаў, а таксама ix суседзяў — літоўцаў, латышоў, эстонцаў — дзеля таго, каб супроцьстаяць ворагу. Раман «След ваўкалака» расказвае пра малавядомыя старонкі жыцця князя Усяслава Полацкага. Болей »
У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецц... Болей »
Наталля АРСЕННЕВА (КУШАЛЬ) (20.9.1903, Баку - 25.7.1997, ЗША), беларуская паэтка, перакладчыца, драматург. У час 1-ай сусветнай вайны (1914) сям'я Арсенневых жыла ў бежанстве ў Яраслаўлі, дзе будучая паэтка напісала свой першы верш на рускай мове. У 1920 сям'я вярнулася ў Вільню, там Наталля Арсеннева скончыла Віленскую беларускую гімназію, паступіла ва універсітэт. На яе паэтычныя здольнасці звярнуў увагу М. Гарэцкі. У 1922 Наталля ... Болей »
Імя аўтара (жыве ў Брэсце) вядомае з 70-х гадоў па шматлікіх публікацыях у перыёдыцы. Сціплы і Самакрытычны, ён наважыўся сабраць вершы ў асобную кніжку толькі цяпер. Яго творы нягучныя, але глыбокія і сардэчныя, пранізаныя любоўю да роднай зямлі, спагадаю да чалавека. Болей »
Маленства край! Ты. з намі да сканання — Чысты, святы, як, першае каханне. Так гаварыў пра Навагрудчыну наш зямляк, імем якога ганарыцца польскі народ, геніяльны паэт, творчасць якога ўзбагаціла, упрыгожыла культуру ўсяго чалавецтва. Гаворачы пра Навагрудчыну, Адам Міцкевіч думаў не толькі пра той куток, дзе ён нарадзіўся, дзе прайшлі яго маленства і юнацтва,—ён думаў пра Беларусь, па ёй тужыў у сваіх блуканнях на чужыне — ад Пецярбурга... Болей »