![]() |
![]() |
Пісьменнік смела і аб'ектыўна ўздымае шэраг экалагічных і сацыяльных праблем Беларускага Палесся, э болем і трывогай расказвае мастацкімі сродкамі ў сваім дзённіку аб тым, што давялося ўбачыць у час навуковай экспедыцыі, арганізаванай АН БССР. Для шырокага чытача. Болей »
Героі рамана — савецкія лётчыкі-знішчальнікі і іх французскія сябры па зброі з палка «Нармандыя». Аўтар расказвае пра іх мужнасць, баявыя подзвігі, пра вялікую інтэрнацыянальную дружбу. Болей »
Зборнік найбольш поўна прадстаўляе творчасць лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы сучаснай беларускай паэтэсы Дануты Бічэль-Загнетавай. Яе лірычная гераіня здольна на глыбокае каханне, на высокае гарэнне, на рашучыя ўчынкі. Ей уласціва высока ўздымацца i падаць у прадонне трагічных перажыванняў. Але ёсць неаспрэчныя жыццёвыя вартасці, якія вяртаюць яе дапрацавітай стрыманасці,— родныкрай, маці, сябры, народ, яго нацыянальныя ... Болей »
Пры ўездзе ў горад Любань узвышаецца помнік камсамолцы-падпольшчыцы Фені Конанавай, якая аддала сваё жыццё ў барацьбе за вызваленне Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта мужная патрыётка і з'яўляецца гераіняй мастацтка-дакументальнай аповесці, у якой перадаецца абстаноўка цяжкага ваеннага часу, расказваецца аб гераічных справах юных падпольшчыкаў і партызан Любаншчыны. Болей »
У новую кніжку Алеся Асіпенкі ўвайшлі дзве аповесці: «Канец бабінага лета» і «Два дні і дзве ночы». Першая — пра кавукова-тэхнічную рэвалюцыю ў калгаснай вёсцы, пра лю-дзей, якія робяць гэтую тэхнічную рэвалюцыю, пра іх складаныя ўзаемаадносіны ў сярэдзіне сямідзесятых гадоў. «Два дні і дзве ночы» — гэта як бы рэха вайны. Былы партызан Мялешка, выпадкова сустрэўшы ў Карлавых Варах ваеннага злачынцу Амендорфера, выкрывае яго. Болей »
Пачынаўся спякотны дзень лета 1939 года. Вясковы люд на «крэсах», унурыўшы галовы, поўныя невясёлых, тужлівых думак, валіў з косамі ды граблямі хто на сваю паласу, хто на панскую сенажаць. МІмаходзь сяляне кі-далі позІркі на пасажырскі поезд, што набліжаўся з бо-ку Міёраў да ДруІ. Шэрыя андаракі ды зрэбныя кашулі не звярнулі асаблівай увагі на цягнік мо таму, што ён тут праходзіў штодня, а хутчэй таму, што іх займаў іншы, чыста сялянскі... Болей »
Гэтая кніга – аповед пра дарогу, якая пачалася ў 1944 годзе ў Баранавічах, ідзе далей на захад праз ваенную й паваенную Нямеччыну, кіруецца далей на поўнач празь Ля-Манш у маляўнічую Шатляндыю, заварочвае на поўдзень у цэнтральную Англію ды вяртаецца на эўрапейскі кантынэнт у Бэльгію, каб адтуль, пасьля гадоў супольных вандровак, разыйсьціся вузейшымі індывідуальнымі сьцежкамі ў розныя бакі. На гэтай дарозе сустрэліся й дамовіліся трыма... Болей »
Пра подзвігі асілка, які змагаецца з монстрамі, ліхадзеямі, разбойнікамі і нязменна перамагае іх, аўтар распавядае ва ўласцівай яму разняволенай манеры, займальна і з гумарам. Геракл, апісаны беларускім аўтарам, выглядае падобным да падлетка, надзеленага надзвычайнай фізічнай сілай, які стаіць на шляху спасціжэння дабра і справядлівасці. Раман змяшчае шмат цікавых звестак па міфалогіі, гісторыі, геаграфіі Старажытнай Грэцыі. Болей »
Двор у Туганавічах (былы Наваградскі павет), ва ўяўленні кожнага, хто захапляецца творчасцю А. Міцкевіча, непарыўна звязаны з імем паэта і з вобразам яго чароўнай музы — Марылі Верашчакі. У кнізе прасочваецца развіццё гэтага ўладання на працягу XV ст. — 30-ых гг. XX ст. Высвятляецца роля маёнтка і яго жыхароў у лёсе славутага паэта. Разлічана на гісторыкаў, краязнаўцаў, літаратуразнаўцаў, усіх, хто зацікаўлены мінулым нашай Бацькаўшчын... Болей »
Змест кнігі складаюць аповесці «Ранні снег» i «Рудабельская рэспубліка». У першай раскрываецца лёс інтэлігента, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, а другая — праўдзівы расказ пра гераічнае мінулае палескай вёскі Рудабелкі, яе людзей. Болей »