![]() |
![]() |
Роздум пра трагедыю Я.Купалы ў трыццатыя гады, вайну і маральнасць у творах В.Быкава, нетрадыцыйныя думкі пра А.С.Пушкіна... Адказы на гэтыя і іншыя надзённыя пытанні спрабуе знайсці аўтар кніжкі. Іншыя яе старонкі - пра нашу мову-гаротніцу, пра гвалт над ёю, ранейшы і сучасны. Адрасуецца выкладчыкам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі літаратуры, мовы, гісторыі. Болей »
Масей Сяднёў, Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш, Надзея Артымовіч, Сакрат Яновіч – далёкая і блізкія - паводле геаграфічнай адлегласці, і вельмі блізкія па духу незалежнасці, па творчым таленце. Беларускія пісьменнікі, якія стваралі па-за межамі духоўнай Бацькаўшчыны, творы якіх з’яўляюцца арганічнай і неад’емнай часткай беларускай літаратуры. Літаратуру можна дзяліць на гістарычныя перыяды – дарэчы большасць літаратур так і падзяляюцца.... Болей »
«Далягляды» - літаратурны штогоднік, які пачаў выходзіць у 1975 г. У сваёй большасці спачатку публікаваліся там творы так званых прагрэсіўных пісьменнікаў, у першую чаргу краінаў сацыялістычнай садружнасці, пераважна народаў СССР. З 1982 г., пасля з’яўлення “Братэрства”, “Далягляды” цалкам пераарыентаваліся на замежную літаратуру. На старонках штогодніка ўбачылі свет навелы Д. О’Хары, К. Макалерс, Э. С. Гарднера (пер. У. Шчаснага), Э. Б... Болей »
Артыкулы тэарэтыкаў і практыкаў сучаснай амерыканскай журналістыкі, што ўвайшлі ў дапаможнік, прысвечаны такім важным аспектам журналісцкай работы, як збор інфармацыі і рэдагаванне газетных матэрыялаў, падрыхтоўка выпускаў тэле і радыёнавін, заснаванне ўласнай газеты, арганізацыя рэкламнага сэрвісу і г.д. Матэрыялы дапаможніка падабраны адмыслова для працаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі краін цэнтральна-ўсходнееўрапейскага рэгіёна, у ... Болей »
Рыгор Крушына (сапраўднае iмя – Рыгор Казак). Нарадзiўся ў 1907 г. пад Слуцкам, памёр у 1979 г. Ягоныя першыя вершы i апавяданьнi ўбачылi сьвет у 1927 г. У тым-жа годзе ён далучыўся да пiсьменьнiцкага аб'яднаньня "Маладняк", сябрам якога быў да ягонага роспуску ў 1932 г. Потым належаў да Беларускага Зьвязу пiсьменьнiкаў. Ягоныя творы, у першую чаргу лiрычныя вершы, друкавалiся ў такiх часапiсах, як „ Чырвоная зьмена”, „ Савецкая Беларус... Болей »
Антон Бялевіч нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Магілёўскім палітасветным інстытуце (1933—1935). Працаваў загадчыкам аддзела пухавіцкай раённай газеты «За калгасы», нарысістам у газеце «Чырвоная змена», у 1939—1945 гг. — у газеце «Звязда». Падчас Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічаў у беларускім перыядычным друку, удзельнічаў у савецкім партызанскім руху на Віцебшчыне. У 1945—1947 гг. — загадчык аддзела паэзіі газеты «Літаратура і... Болей »
Пісьменнік смела і аб'ектыўна ўздымае шэраг экалагічных і сацыяльных праблем Беларускага Палесся, э болем і трывогай расказвае мастацкімі сродкамі ў сваім дзённіку аб тым, што давялося ўбачыць у час навуковай экспедыцыі, арганізаванай АН БССР. Для шырокага чытача. Болей »
Героі рамана — савецкія лётчыкі-знішчальнікі і іх французскія сябры па зброі з палка «Нармандыя». Аўтар расказвае пра іх мужнасць, баявыя подзвігі, пра вялікую інтэрнацыянальную дружбу. Болей »
Зборнік найбольш поўна прадстаўляе творчасць лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы сучаснай беларускай паэтэсы Дануты Бічэль-Загнетавай. Яе лірычная гераіня здольна на глыбокае каханне, на высокае гарэнне, на рашучыя ўчынкі. Ей уласціва высока ўздымацца i падаць у прадонне трагічных перажыванняў. Але ёсць неаспрэчныя жыццёвыя вартасці, якія вяртаюць яе дапрацавітай стрыманасці,— родныкрай, маці, сябры, народ, яго нацыянальныя ... Болей »
Пры ўездзе ў горад Любань узвышаецца помнік камсамолцы-падпольшчыцы Фені Конанавай, якая аддала сваё жыццё ў барацьбе за вызваленне Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта мужная патрыётка і з'яўляецца гераіняй мастацтка-дакументальнай аповесці, у якой перадаецца абстаноўка цяжкага ваеннага часу, расказваецца аб гераічных справах юных падпольшчыкаў і партызан Любаншчыны. Болей »