![]() |
![]() |
Новая кніга Вячаслава Адамчыка — гэта заключны твор ягонай тэтралогіі пра жыццё Заходняй Беларусі, працяг раманаў «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «I скажа той, хто народзіцца». Чытач зноў сустрэнецца з Міцем Корсакам, Алесяй, Імполем, Хрысцяй, пазнаёміцца з новымі персанажамі. Болей »
У чарговую кнігу з серыі „Мой родны кут” увайшлі апрацаваныя легенды і паданні, звязаныя з паходжаннем назваў 131 населенага пункта Гомельскай вобласці. Спроба такога выдання прадпрымаецца ўпершыню. Адрасавана тым, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, духоўнай культурай беларускага народа. Болей »
Пісьменнік Сяргей Грахоўскі наведаў будаўніцтва Полацкага нафтаперапрацоўчага завода. Аб жыцці i працы маладых будаўнікоў, што прыехалі на «Нафтабуд» па камсамольскіх пуцёўках і закліку свайго сэрца з палёў Гродзеншчыны i Палесся, з Віцебшчыны i Случчыны, шчыра i паэтычна піша ў сваім нарысе пісьменнік. Хораша апавядае ён i пра тых, хто заўсёды спяшаецца на пярэдні край, хто ўжо аднаўляў Сталінград, узводзіў карпусы Мінскага трактарнаг... Болей »
Аўтары - мясцовыя гісторыкі і краязнаўцы - задумалі выданне серыі кніг "Мой горад", у якой хочуць расказаць пра лёс горада на Нёмане - Гродна. У першаіі кніжцы — аповяды з гісторыі Горадзена або Горадні, як зваўся наш горад прыкладна да 1569 г., да ўваходжання ў склад Рэчы Паспалітай. Вы знойдзеце адказы на пытанні: як нарадзіўся Горадзен? Чаму ў яго такое імя? Які быў герб горада? Як жыў і змагаўся Горадзен у складзе Кіеўскаіі дзяржавы... Болей »
Материалы многолетних археологических раскопок дали возможность азтору осветить в книге вопросы возникновения и становления городов Полоцкой земли, их размеров, исторической топографии, социального состава и занятий населения. Рассмотрены также памятники прикладного искусства, письменности. архитектуры. Болей »
Куляшоў Аркадзь, нарадзіўся 06.02.1914 г. у вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. У 1928 г. паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум, а ў 1931 г. перайшоў на першы курс літаратурнага факультэта Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута, дзе правучыўся да вясны 1933 г. Быў сябрам БелАПП. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1934), на Беларускім радыё (1934-1936), літкансультантам у... Болей »
У трэцюю кнігу з серыі „Мой родны кут” увайшлі апрацаваныя легенды і паданні, звязаныя з паходжаннем назваў 105 населеных пунктаў Гродзенскай вобласці. У іх адбіліся падзеі падзеі як радасныя, так і трагічныя, словам, жыццё народа ва ўсіх праявах. Спроба такога выдання прадпрымаецца ўпершыню. Адрасавана тым, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, духоўнай культурай беларускага народа. Болей »
Авторы фотографий, текстов и составитель "Гродно - XXI век" не претендуют на создание историко-документальной книги. Это, скорее, книга поэзии, пиршество для глаз влюбленных в Гродно, для всех ценителей прекрасного. Исторический центр Гродно по праву можно назвать музеем под открытым небом. Прогуляйтесь по старым улочкам, присмотритесь к их архитектуре, и Вы убедитесь в этом сами. Обязательно посетите Коложскую церковь, поднимитесь на З... Болей »
У том уключаны гульні, забавы, ігрышчы, якія не ўваходзілі ў папярэднія тамы. Уступны артыкул раскрывае гісторыю збірання і вывучэння гульняў, дае іх дэфініцыю, класіфікацыю, раскрывае сэнс найбольш архаічных варыянтаў. Асобныя тэксты гульняў падаюцца з нотнымі прыкладамі і малюнкамі. Разлічана на шырокае кола чытачоў, якіх цікавяць абрады, вусная народная творчасць. Болей »
У папулярнай форме апавядаецца пра таленавітага матэматыка В. Ермакова — вучонага і педагога, заснавальніка першага ў Расіі “Часопіса элементарнай матэматыкі”. Для шырокага кола чытачоў. Болей »