![]() |
![]() |
Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер. Першую частку зборніка складае эсэ празаіка, паэта, літаратуразнаўцы Алега Лойкі «Уладзімір Караткевіч, або Паэма Гарсія Лойкі», дзе не толькі канц... Болей »
Ён урачыста падаўся дапераду і ўзыйшоў на круглую гарматную пляцоўку. Разгледзеўшыся па бакох, з паважным выглядам тройчы пабагаславіў вежу, навакольны край і горы, што прачыналіся ад сну. Потым, згледзеўшы Стывэна Дэдала, нахіліўся да яго й пачаў чыніць шпаркія знакі крыжа ў паветры, булькатліва пагыркваючы й пахітваючы галавою. Стывэн Дэдал, незадаволены й заспаны, усьпёрся локцямі на апошнюю прыступку й глянуў халодным позіркам на вы... Болей »
Анатоль Астрэйка — наш старэйшы пісьменнік. У гэтую кнігу ўвайшлі яго новыя вершы. Болей »
Кнігу вядомага літаратуразнаўцы складаюць партрэты і эсэ, прысвечаныя дзеячам беларускай культуры і літаратуры - Р. Шырму, В. Таўляю, У. Караткевічу, а таксама мастацкаму слову Я. Брыля, А. Разанава, Н. Мацяш, А. Карпюка. Асаблівую цікавасць уяўляе нарыс "Пражскі эпісталярый", у якім аўтар дае шырокую панараму літаратурнага, культурнага і палітычнага жыцця Беларусі 20-30-х гадоў. і ўдзелу ў ім літаратараў, асветнікаў, палітыкаў, такіх,... Болей »
Паэтычная кніга Г. Тварановіч-Сеўрук — цэлы пласт філасофскага роздуму над праблемамі нашага жыцця, нашых намаганняў, трывог, радасцяў і бедаў. Паэтэса спрабуе выказаць тое, што «выгаворваецца адно цішынёю вачэй, адкрываецца нязмушана, пакрысе спеліцца часам, а ва ўладзе паспешлівай натугі — згасае». Болей »
Пачатковая нямецкая окупація 1915 году раздзяліла Беларусь на дзьве часьці, і пад той час, як заходная часць дзяліла добрую і благую долю з Літвой, усходняя Беларусь далей аставалася пад уласьцю Расейскае Імпері. У межах апошняе апынулася переважываючая часць Беларускай зямлі з насяленьнем каля 8 мільенау душ. Да яе належалі: часць Віленскай губ., безмала уся Менская, Вітэбская, Магілеуская, часць Смаленскай і Чарнігаускай губэрній (фра... Болей »
Кастусь Акула (да эміграцыі Аляксандар Качан) нарадзіўся 16 лістапада 1925 г. у Верацеях Дзісенскага пав. (сёньня Докшыцкі р‑н Віцебскай вобл.). Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў, у чэрвені 1944 г. паступіў у Менскую афіцэрскую школу БКА. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Пазьней ваяваў у складзе 2‑га Польскага корпусу брытанскай арміі. У 1946—1947 гг. жыў у Англіі. У чэрвені 1947 г. пераехаў у Канаду, напачатку жыў у горадзе Ашава... Болей »
Дзесяць славутых імён, дзесяць самых таленавітых сяброў віленскіх згуртаванняў беларускай моладзі першай паловы ХIХ стагоддзя. Звярнуўшыся да крыніц вуснапаэтычнай творчасці беларускага народа, яны фактычна пачалі наша нацыянальнае адраджэнне. Тут сабраны найболыш важныя іх творы. «Філаматы і філарэты» — шосты па ліку том «Беларускага кнігазбору». Да яго выйшлі аднатомнікі выбраных твораў Яна Чачота, Максіма Багдановіча, Вацлава Ластоўс... Болей »
Свом агляд заходнееўрапенскай філасофіі Жана Эрш грунтуе не на фармальных праблемах, а на першапрычыне філасофскага мыслення — здумленні. У гэтым арыгінальнасць кнігі. Філасофскае здумленне заусёды ў руху, заўседы ў пошуках жывога сэнсу. Апавядаючы пра яго, Жама Эрш пераасэнсоўвае, у сутнасці, усю філасофскую традыцыю: дасакратыкі, Платон, Арыстотэль, эпікурэйцы, стоікі, Святы Аўгустын, Тамаш Аквінскі, Дэкарт, Ляйбніц,, Лок, Кант, Гегел... Болей »
9 верасьня 1951 году пад Маладэчнам прызямліўся парашутыст... Яго адзінай любоўю была Беларусь. Яго адзінай стыхіяй было змаганьне за яе волю і незалежнасьць. Сябры параўноўвалі Янку Філістовіча з Кастусём Каліноўскім, суайчыньнікі ніколі ня чулі ягонага імя. Цэлы год, хаваючыся ад органаў МГБ па вёсках і лясах, Янка Філістовіч наладжваў беларускае нацыянальнае паддольле, стварыў сваю партызанскую групу, выдаваў у лесе газэту "Жыве Бела... Болей »