![]() |
![]() |
Надзея Артымовіч нарадзілася 18 лютага 1946 г. у вёсцы Аўгустова на Бельшчыне, адкуль ужо летам гэтага года сям'я пераехала ў Бельск. Тут прайшло яе дзяцінства, тут хадзіла ў пачатковую школу і Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй імя Б. Тарашкевічіа. У 1965-1967 гг. студыявала русістыку ў Настаўніцкай студыі іў Беластоку, а пазней – беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце, які закончыла ў 1972 г. У наступныя гады пражывала ў Варшав... Болей »
Дзядзька Квас — вясковая мянушка Міхася Красоўскага, якая стала ягоным літаратурным псеўданімам. Нарадзіўся ён 21 лістапада 1904 года ў Малынцы непадалёк Заблудава. На яго пакаленне выпаў даволі складаны, незавідны лёс. Нялёгкае дзяцінства вясковага хлапчука перарвала I сусветная вайна, якая неўзабаве выгнала праваслаўнае насельніцтва заходніх губерняў Расійскай імперыі ў бежанства. Падлеткам правёу ён перыяд рэвалюцыі і грамадзянскай в... Болей »
На пажарышчы мядзведзі. Мыза бурая пры мызе. Пыл касмічны ў лапах цэдзяць На дарожны пояс шызы. Не мядзведзі — лісы гэта. Бязхвостыя! Ну і дзіва. А з абрывістых кюветаў — Гарачага пылу грыва. — Валя! — крычу — Азавіся! — Кладзе рукі мне на грудзі: — Што з табою? — Страшна лісаў. — Супакойся, гэта людзі (Касмічны сон) Болей »
Дакументальная аповесць рарказвае пра гераічныя падзеі першых дзён савецкай улады на Палессі, барацьбу рудабельскіх партызан з нямецкімі i белапольскімі акупантамі, разгром контррэвалюцыйных банд. У цэнтры аповесці — Аляксандр Салавей, бальшавік, арганізатар партызанскіх атрадаў, таленавіты камандзір Чырвонай Арміі. Болей »
Словарь включает около 16 000 наиболее упортебительных русских слов и фразеологических сочетаний, которые могут вызвать трудности при переводе их на белорусский язык. Болей »
У папулярнай форме апавядаецца пра таленавітага даследчыка прыроды У.Дыбоўскага (1838-1910). Удзельнік паўстання 1863 г., ён надоўга быў пазбаўлены магчымасці займацца любімай работай. Пасля ў маёнтку Нянькаў ён праводзіў даследаванні па заалогіі, батаніцы, якія прынеслі яму еўрапейскую вядомасць. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
У кнігу ўвайшлі вершы, якія былі напісаныя у апошнія гады ХХ стагодзьдзя. Кніжкі Людмілы Рублеўскай адметныя зваротам да нашай гісторыі. Родны сьвет адкрываецца для паэткі як сьвет вялікай і багатай духоўнай спадчыны. Мінулае яе цікавіць у канкрэтных асобах і падзеях. Л. Рублеўская малюе вобразы беларускай гісторыі X-XX стагодзьдзяў. Пошук духоўны – неад'емны ў В. Шніпа ад пошуку мастацкай выразнасьці слова, ён імкнецца да разнастайнась... Болей »
Сёння мы маем даволі багата публікацый па тэме, якую дзесяцігоддзямі не адважваліся ўздымаць на старонках навуковай літаратуры, у перыядычным друку. Тэма гэта - рэформа беларускага правапісу 1933 года. У друку часцей за ўсё выступалі па ёй навукоўцы-філолагі. Так што лінгвістычны аспект больш-менш поўна асветлены. Але ў данай праблемы, на маю думку, ёсць і яшчэ адзін не менш важны аспект - сацыяльна-палітычны, ідэалагічны, без разгляду ... Болей »
Адная з найлепшых кніжак Зянона Пазьняка прысьвечаная гісторыка-культурнай спадчыне Менска, і, асабліва, помнікам архітэктуры. Кніга вылучаецца шырокім сацыякультурным кантэкстам, спэцыялізаваным мастацтвазнаўчым аналізам і, адначасова, цёплай інтанацыяй. Чытацкая публіка, якая горнецца да адкрыцьця невядомага для яе культурнага кантынэнту Беларусі, знойдзе ў гэтай кнізе новыя веды і пастаноўку нечаканых пытаньняў. Аўтар зьвяртаецца да ... Болей »
Частка зьмешчаных у гэтым зборніку вершаў (15 з 26х) была апублікаваная ў газэце «Беларус» (№ 303304, жнівеньверасень 1982 г.). Рэшта друкуецца ўпяршыню. Вершы былі напісаныя ў Менску ў 1981 годзе. Аўтар іхны, чалавек сярэдняга веку, жыве й цяпер у БССР. Творы ягоныя, восем рукапісных лісткоў, дайшлі да рэдакцыі «Беларуса» навакольнымі шляхамі й друкуюцца бязь ведама й згоды аўтара. Загаловак гэтай кніжыцы (захоўваючы ў ёй парадак верша... Болей »