Колас Якуб, Раніца ў нядзельку. Казкі жыцця

Раніца ў нядзельку. Казкі жыцця

Колас Якуб

У кнігу ўвайшлі раздзелы з паэмы "Новая зямля", вершы для дзяцей, а таксама вядомыя творы пісьменніка пад агульнай назвай "Казкі жыцця". Болей »


Ільяшэвіч Мікола, Расейская палітыка на землях былага Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньня Кацярыны ІІ і Паўла І

Расейская палітыка на землях былага Беларуска...

1772-1801

Ільяшэвіч Мікола

Мікола Ілляшэвіч, бадай, першы даследчык складанага пытання расейскай палітыкі на землях былога Вялікага літоўскага Княства. Аўтар падрабязна аналізуе змены, якія ўводзіліся расейскай дзяржавай на Беларусі адразу пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Безумоўна, што першае, чым занялася Кацярына ІІ - гэта адміністрацыйныя рэформы. З моманту новага падзелу ўтвараліся новыя раёны і губерніі. Здаецца, што для імператрыцы гэта была своеасаблівая з... Болей »


pdf
epub
Гніламёдаў Уладзімір, Расія

Расія

раман

Гніламёдаў Уладзімір

У. Гніламёдаў — вядомы беларускі крытык і літаратуразнаўца, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка і прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, акадэмік. Яго пяру належыць шэраг крытычных і мастацкіх твораў. У дадзеным рамане гаворка ідзе пра бежанцаў 1915 года, сярод якіх апынуліся Лявон Кужаль і яго землякі — ураджэнцы Брэстчыны — галоўныя героі рамана. З набліжэннем руска-нямецкага фронту яны вымуша... Болей »


Кантылёў Яўген, Распячатка чорнай скрынкі

Распячатка чорнай скрынкі

Аповесць, апавяданні

Кантылёў Яўген

У сваёй аповесці аб складаным і супярэчлівым жыццёвым лёсе навукоўца празаік раскрывае праблемы сучаснай навукі. Сумленны чалавек, змагаючыся за свае прагрэсіўныя ідэі, трапляе ў брудныя цянёты бяздарных зайздроснікаў. У дадатак — звады з жонкаю. Адзіная надзея і радасць - каханне да жанчыны, у якой ён адчуў духоўна блізкага сабе чалавека. Апавяданні вызначаюцца своеасаблівым поглядам аўтара на сучасныя няпростыя з'явы і праблемы. Болей »


Адамчык Вячаслаў, Раяль з адламаным вечкам

Раяль з адламаным вечкам

Апавяданні

Адамчык Вячаслаў

Зборнік вядомага беларускага пісьменніка Вячаслава Адамчыка склалі лепшыя апавяданні: «Урок арыфметыкі», «Аптэка нумар тры», «Млечны Шлях» і іншыя, якія адрасаваны моладзі. Аўтар закранае ў сваіх творах праблемы станаўлення асобы, дабра і зла, вучыць знаходзіць выйсце з самых складаных жыццёвых абставін. Болей »


pdf
Гілевіч Ніл, Роднасць

Роднасць

Выбраныя пераклады са славянскіх паэтаў

Гілевіч Ніл

У зборнік увайшлі пераклады з рускай, украінскай, балгарскай, славенскай, сербскай, харвацкай, чарнагорскай, баснійскай, польскай і сербалужыцкай паэзіі — паэзіі братніх славянскіх народаў, паяднаных гістарычным адзінствам культур і лёсу. Болей »


Лявонава П. І., Русілка В. І., Слесарава І. М., Родная літаратура ў 7 класе

Родная літаратура ў 7 класе

Вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў

Лявонава П. І., Русілка В. І., Слесарава І. М.

У дапаможніку раскрываюцца асаблівасці зместу і структуры падручніка-хрэстаматыі "Родная літаратура" для 7 класа, даецца аналіз змешчаных у ім мастацкіх твораў, вызначаюцца метадычныя падыходы да разгляду іх на ўроках. Для выкладчыкаў беларускай літаратуры ў школе. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Швед Віктар, Родны схоў

Родны схоў

Швед Віктар

Віктар Швед – паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям'і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім выдавецтве „Ксёнжка і ведза”. Быў сузаснавальнікам Беларускага Літаратурнага Аб'яднання і па сённяшні дзень з'яўляецца яго сябрам. Сябр... Болей »


pdf
Гілевіч Ніл, Родныя дзеці

Родныя дзеці

Раман у вершах

Гілевіч Ніл

Раман у вершах “Родныя дзеці” народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча – адзін з самых папулярных паэтычных твораў апошняга часу. Займальны, вострасюжэтны і адначасова сацыяльна маштабны і па-філасофску заглыблены, ён карыстаецца попытам у шырокага чытача. Болей »


pdf
Шамякін Іван, Роздум на апошнім перагоне

Роздум на апошнім перагоне

Дзённікі 1980—1995 гадоў

Шамякін Іван

«Роздум на апошнім перагоне» — так наэваў народны пісьменнік Іван Шамякін кнігу сваіх дзённікаў-успамінаў. Пісьменнік, які многія дзесяцігоддзі быў у цзнтры літаратурнага і грамадскага жыцця, пятнаццаць апошніх гадоў, з перапынкамі, вядзе дэённікі. Але гэта не толькі залісы падзей бягучага дня. Расказ пра сваё маленства, пра дзеда, бацьку, маці, пра жонку, дзяцей, сваякоў. Расказ пра людзей, з якімі разам ваяваў у суровыя гады ваеннага ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140]   Наступная   Апошняя