![]() |
![]() |
У маладыя гады ішоў я неяк з дзяўчынай па Вялікай Мікіцкай вуліцы. Непадалёк ад кансерваторыі была антыкварная крама. Мы спыніліся ля вітрыны, бо абмінуць яе было нельга: не вітрына, а сапраўдная выстаўка старадаўніх рэчаў розных эпох і народаў. Побач з кітайскімі бажкамі французская парцэляна, побач з брусельскімі карункамі найдзіўнейшыя ядвабныя індыйскія тканіны. А яшчэ ж вырабы са срэбра, золата, дамаскай сталі... У цэнтры гэнае цік... Болей »
Кнігу склалі творы, якія ўваскрашаюць падзеі нашага мінулага, пачынаючы з часоў Полацкага княства. Сярод яе герояў асветніца Еўфрасіння, філосаф Казімір Лышчынскі, сялянскі правадыр Іван Карпач, паўстанцы 1863 года, царазабойца Ігнат Грынявіцкі і іншыя вядомыя постаці беларускай гісторыі. Болей »
На адной кватэры жыді тры дружбакі: нампаліт камандзіра палка маёр Кудзельскі, старшы ўрач налка капітан медыцынскай службы Бародзіч і капітан Левакоўскі — інструктар палітаддзела злучэння. Дружба ў іх была даўняя, з часоў Айчыннай вайны. Але, як кажуць, нічога вечнага на зямлі няма. Першы ажаніўся Левакоўскі і пераехаў на другую кватэру. Не забавіўся і Бародзіч: цераз месяц згулялі вяселле, і ён перабраўся на кватэру да жонкі. Кудзельс... Болей »
“Пяшчота ліўня” – першы зборнік Эдуарда Акуліна. Раней ягоныя вершы друкаваліся ў рэспубліканскім друку (між іншым, у часопісе “Маладосць”). У зборнік, які выйшаў у серыі “Бібліятэка часопіса “Маладосць”, трапілі дэбютантскія вершы і паэма «Шлях да радзімы», прысвечаная памяці Максіма Багдановіча. Раннія творы Эдуарда Акуліна характарызуюцца свежым пошукам формы, нечаканасцю думкі, добраю навізной. Востра адчувае Эдуард Акулін усе зрухі... Болей »
Рагнеда, пра якую расказваецца ў аднаіменнай паэме Лявона Шпакоўскага-Случаніна, была дачкой полацкага князя Рагвалода, жонкай вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаслааавіча. Як сведчаць летапісы, Уладзімір гвалтоўна забраў Рагнеду ў свой гарэм. Але гордая палачанка не скарылася лёсу... Падзеі, апісаныя ў паэме, адбываліся ў другой палавіне дзесятага стагоддзя. Болей »
«Радовішча» — зборнік новых вершаў Міколы Аўрамчыка. Радовішча карыснага выкапня ў нетрах роднай зямлі, скарб яе прыроды, душэунае багацце у сэрцы чалавека, яго няўтольная прага адкрыц-цяў роздумам пра гэта прасякнуты вершы паэта. Гэта — дэённік сустрэч і развітанняў, у якім адчуваецца дарога, дарога ў простым і ў пераносным сэнсе слова. Болей »
У новую кнігу прозы лаўрэата Джяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Літаратурнай прэміі імя I. Мележа Вячаслава Адамчыка ўвайшла аповесць, прысвечаная нашаму сённяшняму жыццю, супярэчліваму і нялёгкаму, праблемам чалавечай годнасці, роздуму над жыццём і смерцю, пошукам свайго на сваёй і не сваёй спрадвечнай зямлі. Гэтую ж тэму ўдакладняюць і развіваюць навелы і апавяданні празаіка. Дзённікі ж адгортваюць яшчэ адну старонку ў яго творча... Болей »
Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў вёсцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Працуе на гаспадарцы. Вершы У. Гайдука друкаваліся ў "Ніве", у літаратурных альманахах і іншых выданнях ГП БГКТ Болей »
У кнізе апавядаецца пра адраджэнне і святкаванне ў Беоарусі купалля, Каляд, Раства Хрыстова, Новага Года, Гукання вясны, Радаўніцы і іншых свят ў 90-я гады ХХ стаг. Аўтар звяртае ўвагу на выкарыстанне аграрных традыцый, звычаяў, абрадаў, вераванняў і зараджэнне новых элементаў у мастацкім афармленні, тэатралізаваным і музычным выкананні, на праблему духоўнага адраджэння беларускай культуры. Выданне ілюстраванае. Разлічана на студэнтаў В... Болей »
Мінулае Беларусі — галоўная тэма прозы Уладзіміра Арлова. У яго новую кнігу ўвайшлі аповець і апавяданні, прысвечаныя падзеям нашай гісторыі, пачынаючы з XII стагоддзя. Сярод яе герояў стваральнік «Слова пра паход Ігаравы» і сялянскі правадыр Іван Карпач, Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года. Гісторыя прысутнічае і ў творах, дзеянне якіх адбываецца ў наш час. Аповесць «Сны імператара» і шэраг апавяданняў напісаны з элементамі дэтэкты... Болей »