Лукша Валянцін, Покліч лёсу

Покліч лёсу

Лукша Валянцін

У другую кнігу выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянціна Лукшы ўвайшлі вершы і паэмы са зборнікаў «Гарады нараджаюцца сёння», «Атава», «Споведзь», «Сляды памяці», «Агні далёкіх гарадоў» і іншых. У іх апяваецца рамантыка юнацкіх дарог, моцная дружба і чыстае каханне, вернасць ідэалам любай Бацькаўшчыны. Многія вершы паэта пакладзены на музыку вядучымі беларускімі кампазітарамі, сталі папулярнымі песнямі. Болей »


pdf
Тарасаў Сяргей, Полацк IX-XVII стст.

Полацк IX-XVII стст.

Гісторыя і тапаграфія

Тарасаў Сяргей

Манаграфія прысвечана ўзнікненню, фарміраванню і развіццю гісторыка-тапаграфічнай структуры найстаражытнейшага беларускага горада — Полацка. На падставе абагульнення матэрыялу шматгадовых гістарычных і археалагічных доследаў увазе чытача прапануецца на прыкладзе Полацка канцэпцыя і этапы фарміравання раннесярэдневяковага беларускага горада. Прадстаўлена багата планаў старажытнага Полацка, малюнкаў і схем. Разлічана на навукоўцаў і ўсіх,... Болей »


Гайдук Уладзімір, Полымя роднае

Полымя роднае

Выбранае

Гайдук Уладзімір

Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў вёцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Паэт, земляроб. У 1955 годзе скончыў пачатковую школу і два гады вучыўся ў беларускім ліцэі ў Бельску Падляшскім. У сярэдзіне 1960-х спрабаваў прадоўжыць адукацыю ў беластоцкім завочным ліцэі, аднак цяжкія матэрыяльныя ўмовы вымусілі адмовіцца ад задумы. Гаспадарыць на хутары. Дэбютаваў на старонках “Нівы” ў 1956 годзе. Аўтар кніг па... Болей »


pdf
Луцкевіч Антон, Польская окупацыя Беларусі

Польская окупацыя Беларусі

Луцкевіч Антон

Прыкрываньне самалюбных мэт пануючых клясаў пек- нымі клічамі і гутаркай аб інтарэсах і жаданьнях народ- ных—гэта характэрная адзнака палітыкі буржуазных дзяр- жаў. „Агульная карысьць“ тамака неяк дзіўна абяртаецца ў карысьць заможных клясаў. Народ, нават праліваючы сваю кроў дзеля сьветлых ідэалаў, часта несьвядома служыць ін- тарэсам сваей буржуазіі. Гэткай дарогай пайшла ў сваей палітыцы і ўваскрос- шая Польшча. Польская буржуазія, п... Болей »


Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці.

Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя ...

Зборнік артыкулаў

Кніга змяшчае малавядомы матэрыял аб апошніх знаходках і даследаваннях у галіне старажытнабеларускай культуры: выяўленчага мастацтва, архітэктуры, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і археалогіі. Разглядаюцца таксама пытанні вывучэння і аховы помнікаў культуры, метады іх рэстаўрацыі. Разлічана на мастакоў, мастацтвазнаўцаў, студэнтаў ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, усіх тых, хто цікавіцца мастацкай культура... Болей »


Асіпенка Алесь, Порогі

Порогі

Апавяданні

Асіпенка Алесь

Парог бацькоўскай хаты, парог чалавечай сталасці, за якім доўгае жыццё. Парог, што аддзяляе дабро і зло. Іх шмат у жыцці, як і тых парогаў, што перагароджваюць горную раку — вірлівых, пеністых і небяспечна схаваных пад знешне спакойнай плынню. Героі апавяданняў — звычайныя людзі, на парозе малых або вялікіх жыццёвых выпрабаванняў і ў дні вайны, і у дні мірнага жыцця. Болей »


Купала Янка, Поўны збор твораў

Поўны збор твораў

Вершы. Пераклады (1930-1942)

Купала Янка

Пяты том Збору твораў складаюць вершы, напісаныя ў 1930—1942 гг., а таксама пераклады. Болей »


epub
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 6

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Аповесьці, раман

Быкаў Васіль

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У шосты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці "Абеліск" (1971 г.), "Пайсці і не вярнуцца" (1978 г.) і раман "Кар'ер" (1986 г.). Болей »


Багдановіч Максім, Поўны збор твораў. У 3 т., том 3, 2-е выд.

Поўны збор твораў. У 3 т.

Публіцыстыка, лісты, летапіс жыцця і творчасці

Багдановіч Максім

Поўны збор твораў Максіма Багдановіча ў 3-х тамах падрыхтаваны ордэна Дружбы нарбдаў Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Гэта найбольш поўнае, навукова-каменціраванае выданне спадчыны класіка беларускай літаратуры. Поўны збор твораў М. Багдановіча ажыццяўляецца ўпершыню. Выданне ўключае ўсе вядомыя на сённяшні дзень вершы, апавяданні, пераклады, літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы, чарнавыя накіды і пісьмы М. Багд... Болей »


Багдановіч Максім, Поўны збор твораў. У 3 т., том 2, 2-е выд.

Поўны збор твораў. У 3 т.

Мастацкая проза, пераклады, літаратурныя артыкулы, рэцэнзіі і нататкі, чарнавыя накіды

Багдановіч Максім

У другі том уключаны прязаічныя творы Максіма Багдановіча: апаняданні, пераклады, літаратурна-крытычныя артыкулы. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140]   Наступная   Апошняя