![]() |
![]() |
Гэтую кнігу склалі лірычныя вершы старэйшага беларускага паэта Анатоля Астрэйкі. У сваіх творах ён натхнёна славіў светлае творчае жыццё савецкага чалавека, росквіт роднага краю, пранікнёна апяваў прыроду Беларусі. Не забываў ён і пра дні партызанскай барацьбы ў часы апошняй вайны, у якой прымаў дзейсны ўдзел. Прыхільнікі паэзіі А. Астрэйкі знойдуць у гэтым зборніку шмат вершаў пра дружбу і вернасць кахання. Болей »
З багатай гісторыі Беларусі пісьменнік выбраў эпохі, падзеі, асобы мала даследаваныя, абкружаныя арэолам таямнічасці. Гэта далёкія часы язычніцтва, загадкавае XIII стагоддзе, калі князь Міндоўг аб'яднаў вакол Наваградка многія «чорнарускія» і літоўскія землі, паклаў пачатак будучаму Вялікаму княству Літоўскаму, Рускаму, Жамойцкаму і іншых зямель. У. К. Тарасава — сваё пісьменніцкае, эмацыянальна афарбаванае бачанне гісторыі. Ен умее пра... Болей »
Клясык польскай паэзіі Баляслаў Лесьмян (1878-1937) і сучасны беларускі паэт-перакладчык Алег Мінкін ствараюць маляўнічы й зваблівы сьвет інтымных пачуцьцяў чалавека. Болей »
Задума напісаць "шляхецкую быліцу" у Адама Міцкевіча ўзнікла восенню 1831 года, калі адчайны пілігрым з Італіі дапаў на Пазнаншчыну, дзе яго напаткала пякучая вестка пра разгром Лістападаўскага паўстання. Роспач ад няўдачы (паэт спяшаўся прыняць удзел у барацьбе з царызмам са зброяй у руках), расчараванне ва ўяўнай еднасці кіраўнікоў, надзея на новы рэвалюцыйны ўздым палякаў - усё гэта на пазнанскай зямлі, прырода якой балюча нагадвала ... Болей »
Гарадок належыць да найстарэйшых пасяленняў на тэрыторыі сённяшняй Кнышынсхай пушчы, на перапынку паміж балотамі і над ракою Супраслю, недалёка ад яе крыніц. Узнік ён у пераломны перыяд XI і XII стагоддзяў як абарончы гранічны гарадок, ад якога і паходзіць сённяшняя назва. Першапачаткова было гэта гарадзішча беларускага племені дрыгавічоў. Пасля 1279 года траціць ён сваё абарончае значэнне і з'яўляецца толькі прыпынішчам на гандлёвым шл... Болей »
Першая ў гісторыі беларускага культурнага асяроддзя ў Польшчы анталогія беларускіх апавяданняў. Аўтары – грамадзяне Польшчы, беларусы па нацыянальнасці, прадстаўнікі нацыянальнай меншасці, якія захавалі сваю тоеснасць, мову і культуру. Сярод іх ёсьць як прафесійныя пісьменнікі – сябры Саюза пісьменнікаў і Пэн-клюбу, так і людзі, якія ўзяліся за пяро толькі аднойчы. Апавяданні, прадстаўленыя ў кнізе – разважанні пра жыццё, гісторыя мясцо... Болей »
Зборнік складаецца з празаічных твораў гістарычнай п'есы «Палескі Напалеон», арыгінальных апавяданняў, а таксама з кароткіх мініяцюр аўтара пра людзей са складанымі лёсамі. Анатоль Крэйдзіч спрабуе знайсці адказ на пытанне: для чаго жыве чалавек на гэтым белым свеце. На добры толк, назву «Палескі Напалеон» павінна мець гэтая кніга, а не тая, што выйшла ў 2001 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». Не ў ёй жа, а ў гэтым зборніку адна... Болей »
Зборнік Вольгі Іпатавай склалі вершы апошніх гадоў. Павага да чалавека працы, яго імкненні і думкі — вось асноўныя матывы лірыкі паэтэсы. Цёпла і хораша піша Вольга Іпатава пра родную прыроду, пра. каханне. Болей »
Займальнае падарожжа ў гістарычную даўніну заходніх тэрыторый беларускіх зямель прапануе нам аўтар з Беластока Мікола Гайдук. Шляхам гадоў пройдзе чытач побач простых воінаў і знакамітых князёў, будзе раскрываць патаему барацьбы ўдзельных княстваў, стане сведкам згуртавання перад крыжацкім нашэсцем – за свой паратунак, за існаванне айчыны. Вобразы Міндоўга, Давыда Гарадзенскага, Ягайлы, Вітаўта даносяць да нас веліч і трагізм гісторыі н... Болей »
Кніга складаецца з двух частак – у першай аповесць, якая дала загаловак усяму зборніку, у другой – замалёўкі са штодзёнага жыцця – “нявыдуманыя гісторыі”. У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — народных ... Болей »