![]() |
![]() |
Другі том складае гісторыка-псіхалагічны раман-прытча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні". Гэта гістарычныя старонкі пра тыя далёкія, змрочныя часы, калі наш народ знаходзіўся пад прыгнётам царквы і феадалаў. Твор поўны горкай іроніі, неверагодных прыгод, гратэскава-гумарыстычных, трагічных, вясёлых і іншых сітуацый. Więcej »
Першы том вядомага беларускага пісьменніка Ул. Караткевіча складаюць лепшыя апавяданні на сучасныя тэмы, аповесці "Лісце каштанаў" і "Чазенія". Аповесць "Лісце каштанаў" - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Другой Сусветнай вайны; "Чазенія" - паэтычны расказ аб нязведаных абшарах, аб дзіўных выпадках, аб сіле дружбы, кахання, вернасці. Więcej »
Другі том склалі аповесць «Тацяна Ларына», кінааповесць «Першы стрэчны», а таксама апавяданні. Добра ведаючы жыццё сваіх герояў, Я. Васілёнак стварыў цікавыя вобразы сучаснікаў. Więcej »
Другі том Антона Бялевіча складаюць паэмы «Мой майстра», «Сям’я», «Лёгкі хлеб» і «Карэнні дуба». Гэта лепшыя творы, напісаныя паэтам у розны час яго плённай літаратурнай дзейнасці. Бязмерная любоў да роднага краю, да яго шчырага, працавітага народа — вось галоўнае ў творчасці Антона Бялевіча. Więcej »
У першы том выбраных твораў Аптона Бялевіча ўваходзяць лепшыя вершы паэта, напісаныя ім за апошнія гады. Разнастайныя па тэматыцы, яны кранаюць сваёй шчырасцю і прастатой, сваёй чалавечай праўдзівасцю. Więcej »
Другі том выбраных твораў Алеся Асіпенкі складаюць аповесці «Абжыты кут», «Канец бабінага лета», «Няроўнай дарогай» і апавяданні «Мірная вайна», «Школьная фатаграфія», «Новы сакратар», «Дзед Кузьма, Антон Пакоша і Любка Вадзянец», «Кірыла Уласік», «Сцежка да хаты», «Белы камень». Więcej »
Першы том выбраных твораў Алеся Асіпенкі складаюць апавяданні «Маці», «Пастка», «Шчырэц і Цыцуля», «Крык чайкі», «Лаўрэат мясцовага конкурсу», а таксама аповесці «Два дні і дзве ночы» і «Жыта». Więcej »
У другі том выбраных твораў Вячаслава Адамчыка ўвайшлі раман «Год нулявы» і апавяданні. Чытач сустрэнецца са знаёмымі героямі па першай кнізе «Чужая бацькаўшчына»: Імполь, Алеся. яе брат Міця, стары Корсак, наймічка Хрысця, усё Верасава — заходнебеларуская вёска напярэданні вялікіх сацыяльных перамен 1939 года, калі Заходняя Беларусь была прынята ў склад адзінай Савецкай дзяржавы. Więcej »
У першы том выбраных твораў вядомага беларускага пісьменніка Вячаслава Адамчыка ўвайшлі раман «Чужая бацькаўшчына» і апавяданні. Раман расказвае пра падзеі ў заходнебеларускай вёсцы напярэдадні вялікіх сацыяльных перамен. У цэнтры рамана вобраз маладой жанчыны, якая, застаўшыся ўдавою, хоча знайсці сваё каханне, сваю страчаную маладосць. Тэматыка апавяданняў разнастайная: вайна, цяжкое пасляваеннае жыццё, сучасная вёска. Więcej »
У двухтомнік выбраных твораў народнага паэта Беларусі ўключаны лепшыя творы, напісаныя на працягу сарака гадоў яго творчай дзейнасці. У першы том увайшлі вершы, паэмы i п’есы. Więcej »