![]() |
![]() |
Кніга ўваскрашае падзеі нашай даўніны. Упершыню ў перакладзе на беларускую мову выдаюцца «Хроніка Быхаўца», «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх», Баркулабаўская хроніка, Віцебскі летапіс, Магілеўская хроніка Сурты і Трубніцкага, а таксама фрагменты «Аповесці мінулых гадоў» і Галіцка-Валынскага летапісу. Гэта — чацвёрты па ліку том «Беларускага кнігазбору». Папярэднія тры выйшлі ў І'й («бардовай») серыі — «Мастацкая літаратура». Том «Бслар... Więcej »
Мусульманамі ў Беларусі спачатна былі так-званыя Татары. Зьяўляліся яны ў Беларусі або як палоньнікі, узядзеныя на вайне, або як палітычныя ўцекачы, а напару былі й самахвотныя колёністыя з татарскіх аддзелаў, памагаючых Беларусам у вайне ix з суседзьмі. Першыя весьці аб Татарах у Беларусі ё ўжо з пачатку чатырнанцатага стагодзьдзя. У 1319 годзе яны прыймалі ўчасьце ў вайне Беларусаў i Ліцьвіноў із Крыжакамі. Летапісец францішканскага ... Więcej »
Беларускае Дэмакратычнае Аб'яднаньне (БДА) узьнікла як вынік невялікага посьпеху ў парлямэнцкіх выбарах у чэрвені 1989 г. Першы раз пасьля вайны палітычная актыўнасьць беларусаў, яя вымушаная чужымі інтарэсамі, давала надзею, што працэс гэты будзе разьвівацца, а разам зь ім - узрастаць нацыянальная сьведамасьць жыхароў Усходняй Беласточчыны. У чэрвені 1989 г. Беларускі Выбарчы Камітэт сабраў каля 30 тысяч галасоў, што стварала сякі-такі... Więcej »
Беларуская зямля славіцца сваімі ўмельцамі, выканаўцамі, захавальнікамі старажытнай народнапесеннай творчасці, цесна звязанай з традыцыйнымі каляндарнымі і сямейнымі абрадамі. У гатай кнізе расказваецца аб найбольш тыповых для Беларусі абрадах, якія дайшлі да нас з глыбокай старажытнасці. У кожным артыкуле змешчаны ноты і тэксты песень, якія суправаджаюць дадзены абрад. Адрасуецца вучням сярэдняга і старэйшага ўзросту, а таксама ўсім т... Więcej »
Даследуюцца беларускія народныя музычныя інструменты, якія бытуюць у традыцыйнай і сучаснай народнай інструментальнай культуры. Упершыню аналізуецца гістарычны эвалюцыйны шлях беларускіх народных інструментаў ад старажытнасці да сучаснасці, прадстаўлены багаты і разнастайны інструментазнаўчы матэрыял пра беларускія народныя інструменты, іх ужыванне ў сучаснай прафесійнай музыцы. Кніга адрасуецца навучэнцам сярэдніх спецыяльных і студэнт... Więcej »
Народ любіць свае песні, бо ў іх адбіваецца яго жыццё, яго шматвяковы гістарычны шлях. Нават песні, створаныя ў далёкія эпохі, з адменным ад нашых дзён сацыяльна-бытавым укладам, сустракаюць любоўныя да сябе адносіны, і народ ашчадна захоўвае ў сваёй памяці гэтыя дыяменты натхнёнага, па-сапраўднаму рэалістычнага мастацтва. Само жыццё даўно даказала, што толькі тыя музычныя творы захоўваюць жыццяздольнасць і вытрымліваюць праверку часам,... Więcej »
У зборнік увайшлі творы для двухраднага храматычнага гармоніка, гатовага, гатова-выдарнага баяна і акардэона. Некаторыя п'есы выкананы ў паліфанічным выкладзе. Частка твораў - для дуэтаў і трыо. Многія народныя мелодыі паўтараюцца, але яны выкананы многімі аўтарамі і адрозніваюцца ступенню цяжкасці іх выканання. Więcej »
Беларускія пісьменнікі Польшчы ўпісалі не адну адметную старонку ў вялікую кнігу беларускага прыгожага пісьменства. На жаль, да гэтай пары толькі асобныя творы нашых суайчыннікаў з Беласточчыны выдаваліся ў Менску. Выхад у свет гэтай літаратурнай анталогіі дае магчымасць шматлікім айчынным чытачам пазнаёміцца з 18-цю беларускімі паэтамі і празаікамі, чякія жывуць па той бок беларуска-польскай мяжы. Więcej »
Гэта выданне — настольны даведнік для ўсіх, хто цікавіцца і займаецца беларускай культурай. У ім змешчана больш за 1100 артыкулаў з поўнымі, усебаковымі і сістэматызаванымі звесткамі пра жыццё і дзейнасць усіх прадстаўнікоў беларускай літаратуры, якія пісалі на стараславянскай, беларускай, рускай, лацінскай, польскай і іншых мовах Беларусі. У бібліяграфіях прадстаўлена звыш 600 тысяч розных публікацый. Więcej »
Манаграфія напісана на аснове новых і малавядомых дакументалыіых крыніц XIX-XX ст. Для яе напісання шырока выкарыстаны ўспаміны, дзённікі, лісты, запісы інш. мемуарная снадчына сведкаў тых падзей, дакументы, якія былі напісаны дзекабрыстамі іх літаратурныя гворы і інш. На багатым (|)акталагічным матэрыяле паказана роля Беларусі у гісторыі дзекабрызма. Асвятляюцца сувязі сяброў тайных таварыстваў з беларускім краем, расказваецца пра дзек... Więcej »