![]() |
![]() |
Кніга — вынік амаль трыццацігадовай збіральніцкай і даследчыцкай дзейнасці аўтара — мастака-мадэльера і тэарэтыка мастацтва, кандыдата мастацтвазнаўства. У кнігу ўвайшлі экспедыцыйныя матэрыялы, матэрыялы прыватных калекцый і архіваў, работы беларускіх мастакоў, якія дазваляюць прасачыць эвалюцыю беларускага народнага касцюма і змены эстэтычных уяўленняў аб ідэальным абліччы чалавека. Эстэтыка народнага касцюма разілядаецца ад ранняга п... Więcej »
Кніжная дружына Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы удзячная усім удзельнікам у апрацаваньні гэтай кнігі на дабро, радасьць і спасеньне усім нам і нашаму Беларускаму народу. За выкананьне гэтае нашае працы хвалім Бога ў Тройцы Адзінага: Бога Айца, і Сына, і Сьвятога Духа цяпер і заўсёды, і на вякі вечныя. Амін. Więcej »
У гэтай рабоце на канкрэтным матэрыяле прасочваецца шлях беларускага рамана да жанравай сталасці, ідэйна-мастацкае ўзбагачэнне яго, па-новаму асвятляюцца і ацэньваюцца многія творы беларускай прозы за ўвесь перыяд яе развіцця. Нават у бурную эпоху буржуазных рэвалюцый такія мастакі, як Давід і інш., вымушаны былі ў рымлян і грэкаў запазычваць «катурны» і «тогу», каб прыўзняць, гepaізаваць вельмі ж ужо празаічную фігуру буржуа з яго вузк... Więcej »
Даведнік уключае звыш 1000 ілюстраваных артыкулаў на беларускай і англійскай мовах з кароткім біяграфічна-творчымі звесткамі аб мастаках - члкнах Беларускага саюза мастакоў. Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускага мастацтва: жывапісам, скульптурай, сцэнаграфіяй, плакатам, графікай, дэкаратыўна-прыкладным, манументальным і афармленчым мастацтвам, мастацтвазнаўствам. Więcej »
Пра Натальлю Арсеньневу пісалася шмат ад пачатку 20-х гадоў. Пісалі сябры свае ўспаміны аб ёй, пісалі літаратурныя крытыкі аб паэзіі й жыцьці Натальлі Арсеньневай, пісалі малодшыя, пісалі старэйшыя. Аднак найбольш цікавае, най-больш поўнае было тое, што паэтка пісала сама пра сябе. Гэтакіх успамінаў-аўтабіяграфіяў зьявілася колькі: у 1942, 1952, 1960 ды ў 1969 гадох. Усе яны напісаныя проста, шчыра й інфарматыўна. (фрагмент) Więcej »
Я нарадзіўся 1-га сьнежня 1915 году ў вёсцы Покаршаў на Случчыне. Хоць мы паводле колькасьці зямлі (чатыры дзесяціны ворнай) лічыліся сераднякамі, але жылі бедна, часта недаядалі. Рэч у тым, што бацьку забілі на Першай сусьветнай вайне, і маці сама не магла даваць рады з гаспадаркай. А нас, дзяцей, было ажно пяцёра. Самая старэйшая сястра Франуся ў часе маіх нарадзінаў мела якіх восем гадоў. Па ёй прыйшла на сьвет Броня, а па Броні — Яд... Więcej »
Гэтак беларуска-амэрыканскае грамадзтва назвала свайго ведамага сьпевака Багдана Андрусышына. Бадай ня будзе памылкай сказаць, што няма на захадзе ніводнае беларускае сям'і, якая ня чула-б песьняў у выкананьні Данчыка, або ня мела-б кружэлкі ці касэткі з Данчыкавымі песьнямі. Ведамы Данчык таксама й на Беласточчыне, дзе ён гасьцяваў, ды слухаюць песьні Данчыка гэтаксама на Беларусі. (Данчык, фрагмэнт) Więcej »
Беларуская эміграцыя ў заходнім сьвеце, а асабліва ўвесь беларускі народ адчуў праўдзіва глыбокую страту, калі 2-га лістапада 1959 году адыйшоў на вечны супачынак др. Аляксандар Орса, — вялікі патрыёт Беларусі й змагар за яе слушныя правы й належнае месца ў сям'і вольных незалежных народаў. Далёка ад сваёй роднай Наваградчыны, сярод чужых людзей і рассваранай беларускай эміграцыі прыйшлося яму закончыць сваё цяжкае жыцьцё, ня скончыўшы ... Więcej »
Мікола Шчаглоў нарадзіўся 4-га красавіка 1893 году на Смаленшчыне. Маці ягоная (з дому Куліковічаў) рана памерла. У месьце Цьвер жыла ейная сястра, ігуменьня жаночага манастыра. Хлопчык-сірата часта гасьцяваў у свае цёткі-манахіні й любіў там сьпяваць у манастырскім хоры. Аднойчы манастыр наведаў прадстаўнік Маскоўскага Сынадальнага Музычнага Вучылішча, які шукаў на правінцыі здольных да музыкі кандыдатаў. ён пачуў сьпевы хлопчыка й заб... Więcej »
Навучанне беларускай мовы ў школах Беласточчыны зводзіцца да засваення вучнямі літар і набыцця пэўнага слоўнага багажу. Заняткі нярэдка ўзбагачваюцца вывучэннем вершаў, песень і тэатральнымі пастаноўкамі. У школьных праграмах не хапае гульняў, рухомых занятак. Гульні не толькі ўзбагачваюць слоўнік дзіцяці, вучаць новым тэрмінам і паняццям, але і развіваюць яго фізічна. І робяць урокі больш атракцыйнымі, займальнымі. Беларускі народ на... Więcej »