![]() |
![]() |
Вітаем вас у чарговым нумары нашай газэты. Гэтым разам ён выходзіць здвоеным, за апошнія два месяцы сьцякаючага году – лістапад і сьнежань. За гэты час адбылося шмат адметных падзеяў, менавіта на гэты перыяд году прыпадаюць шмат сьвятаў, як нашых беларускіх, так і агульначалавечых і амэрыканскіх Болей »
Прыемна ізноў сустрэцца з вамі на старонках нашай газэты. Гэты кастрычніцкі нумар не такі шматколерны і вясёлы, якім быў папярэдні. Але, тым ня менш, у ім вы знойдзеце шмат інфармацыі пра падзеі на Бацькаўшчыне і беларускае грамадзкае жыцьцё ў Амэрыцы. Мы пастараліся зьвярнуць вашую ўвагу на вынікі верасьнёўскіх парлямэнцкіх выбараў у Беларусі, якія сталіся чарговым злачынствам рэжыму, бо фактычна не былі сапраўднымі выбарамі і не сфарм... Болей »
Сёлетні ліпень быў багаты на розныя адметныя падзеі. Не гледзячы на час летніх адпачынкаў беларускае жыцьцё на Бацькаўшчыне і ў замежжы было досыць актыўным. І пра гэта выможаце даведацца з ліпеньскага нумара нашай газэты. Болей »
Мы запрашаем вас зьвярнуць увагу на нумар гэтага выпуску газэты. Вы бачыце лічбу – 600. Столькі разоў выходзіла ў сьвет газэта “Беларус” і на 64 годзе свайго жыцьця мае гонар паведаміць пра гэты свой важкі набытак. Калі б скласьці стос з усіх выпускаў газэты, то вы пабачылі б, як мяняўся фармат і аб’ём газэты, афармленьне і колеры. Але нязьменным заставаўся яе зьмест – інфармацыя пра беларускае жыцьцё ў Амэрыцы, пра навіны з Бацькаўшчын... Болей »
Прадстаўляем вам сёлетні летні выпуск газэты, гэта здвоены нумар за чэрвень-ліпень. Наступны нумар газэты выйдзе на пачатку верасьня. На летнія месяцы прыпадаюць сьвяты: у Амэрыцы – Дзень незалежнасьці 4 ліпеня, у Беларусі таксама так званы “Дзень незалежнасьці” 3 ліпеня, а да таго і наша нацыянальнае сьвята – Купальле. Пра тое, як адзначаліся гэтыя адметныя даты, вы знойдзеце інфармацыю на старонках газэты. Падалі мы таксама зьвесткі п... Болей »
Адчыняе травеньскі нумар інфармацыя пра духоўнае жыцьцё амэрыканскіх беларусаў, грамадзкае жыцьцё ў беларускіх асяродках у мінулым месяцы не вызначалася асаблівай актыўнасьцю. Болей »
Прапануем вашай увазе трэці ў бягучым годзе выпуск нашай газэты. Гэта сакавіцкі нумар, і як штогод мы прысьвячаем яго нашаму вялікаму нацыянальнаму сьвяту – Дню Волі, а сёлета гэта яшчэ і юбілейная дата – 95-я ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Мы падаем інфармацыі, як адсьвяткавалі Сакавік у нас, у Амэрыцы, і па цэлым сьвеце ў беларускіх асяродках. Болей »
Сустракаемся з вамі пасьля вымушанага перапынку. Па тэхнічных прычынах быў затрыманы выпуск красавіцкага нумара нашай газэты, таму давялося аб’яднаць яго з травеньскім, і гэты здвоены нумар зараз прапануем вашай увазе. Гэтыя два вясновыя месяцы былі багатымі на розныя падзеі: праваслаўны Вялікдзень і Раданіца, Чарнобыльская гадавіна, сустрэча беларусаў краінаў Балтыі, акцыі пратэсту і шмат іншага. Болей »
Гэты выпуск газэты па тэхнічных прычынах выходзіць здвоеным за сакавік-красавік. Два гэтыя месяцы былі асабліва плённымі ў беларускім жыцьці. На гэты час прыпалі cьвяты 25 Сакавіка, Вялікдзень, Раданіца, чарговая гадавіна Чарнобальскай трагедыі, надыход вясны і дзень гумару - 1 красавіка, таксама шмат падзеяў ў грамадзкім і палітычным жыцьці. На жаль, не абыйшлося і бяз стратаў, адыйшлі ў вечнасьць вядомыя і сьветлыя асобы ў беларускім ... Болей »
Гэты лютаўскі нумар выходзіць напярэдадні нашага вялікага нацыянальнага сьвята - Дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. І пачынаем мы яго са сьвяточнага прывітаньня Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі сп-ні Івонкі Сурвіллы. Беларусы па цэлым сьвеце рыхтуюцца годна адзначыць 95-я юбілейныя ўгодкі БНР. Будзем сьвяткаваць і мы ў Амэрыцы, прапануем вам тэкст запросінаў на Сьвята ў Нью-Ёрку. Болей »