![]() |
![]() |
Калі сумясціць беларускі фольк з джазам, то атрымаецца прыблізна такая музыка, якую граюць героі новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Гурт «Ілюжан», які аб’яднаў рокавых і акадэмічных музыкаў, пакажа жыўцом свае самыя яскравыя песні ўключна з прэм’ераю з будучага альбому. А вакалістка каманды Кацярына Папова распавядзе вядоўцы Міры Шульц пра тое як сфармавалася яе ўнікальная спеўная манера, на якую звярн... Болей »
У іхных песнях – туга ды іронія , адчай і нескаронасць. Яны спрабуюць разгадаць таямніцы гэтага вар’яцкага свету і паказаць усю абсурднасць татальнага кантролю. У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» выступіць галоўнае адкрыццё берасцейскай незалежнай сцэны апошніх гадоў – гурт «zolki band». Музыкі зайграюць абраныя песні са свайго дэбютнага альбому «Доўгі-доўгі дзень», прэзентуюць зусім новыя кампазіцыі, а ў раз... Болей »
У новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – праект Наталлі Куніцкай, які ведаюць далёка за межамі краіны. За тры гады свайго існавання праект «Mustelide» даў каля сотні канцэртаў па ўсім свеце – ад Паўднёвага Сахаліну да ЗША. Электронная прадзюсарка з Менску Наталля Куніцкая грала ў клубах і на фестывальных пляцоўках у дзясятку краінаў свету, а ейны альбом быў названы найлепшым у сваім кірунку ў Беларусі. У размове з вядоўцаю Мі... Болей »
Новае выданне праграмы «Belsat Music Live» будзе прысвечанае памяці Міхала Анемпадыства. Аўтар праграмы Сяргей Будкін распавядзе пра шлях рок-паэта – ад першых тэкстаў для «Бонды» і «Новага Неба» да гітоў для сучасных гуртоў. Госці праграмы – Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі – падзеляцца сваймі ўспамінамі пра гэтую яскравую асобу ды сыграюць у поўным гуку абраныя песні Міхала, якія будуць памятаць і любіць заўжды. <br ... Болей »
У аўтарскай праграме Сяргея Будкіна з жывым сэтам выступіць гурт «The Glitchhh», які стаўся адным з адкрыццяў мінулага года на беларускай незалежнай сцэне. Іх творчасць уяўляе з сябе суцэльны эксперымент. Музыкі знайшлі сваё ўнікальнае гучанне, увабраўшы элементы самых розных стыляў – ад танцавальнай электроннай музыкі да мэталу. І хоць трыа інструментальнае, у дэбютным альбоме ўзялі ўдзел вакалісты з іншых беларускіх камандаў. Некаторы... Болей »
Ёй акампануе Лонданскі сімфанічны аркестр, спевы выдае лэйбл «Sony». Ейныя выступы выклікаюць авацыі ў Варшаве, Жэневе, Парыжы і Сант’яга. Зорка сусветнай оперы з Беларусі, якая атрымала тытул «Спявачкі свету» ў конкурсе тэлеканалу Бі-Бі-Сі, стала госцяй аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». У размове з вядоўцаю Хрысцінай Дарапей Надзея Кучар паразважае пра стан справаў у беларускай і замежнай опернай музыцы, падзеліцца... Болей »
У новым выданні аўтарскай праграмы Cяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гурт «Nuteki», адны з нешматлікіх беларускіх выканаўцаў, якія дасягнулі больш за мільён праглядаў на «YouTube». У шчырай размове з Міраю Шульц музыкі раскажуць, чаму на пачатку кар’еры пазіцыянавалі сябе як гурт з Масквы, аднак вярнуліся на радзіму і заспявалі па-беларуску, як змагаюцца са спакусамі вялікай сцэны, спалучаючы рок-музыку і хрысціянскія прынцыпы, якую ... Болей »
Вядомая на ўвесь свет унікальная беларуская група «Камерата» у аўтарскай праграме Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» выканае сэт са сваіх найлепшых калядных твораў. Выканаўцы ў размове з Міраю Шульц распавядуць пра свае самыя незвычайныя канцэрты і малавядомыя факты з 30-гадовай творчай гісторыі калектыву, узгадаюць пра сваё першае турнэ ў ЗША і запіс на фірме «Мелодыя» на пачатку 1990-х ды раскажуць пра апошнія змены ў складзе і новыя ... Болей »
З рога ўсяго многа. У пашыранай версіі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна прагучаць песні розных беларускіх выканаўцаў, якія былі запісаныя цягам года ў студыі «Belsat Music Live» адмыслова для гэтага выдання. «Без билета» нясуць хвалі цяпла і дабра, «Крама» пяе пра сяброўскую еднасць, этна-трыа «Троіца» дорыць новы твор, калядуе «Shuma» з «Песнярамі», запальвае рэпер Бакей, хуліганяць арт-рокеры з «TonqiXod», названыя музычнымі героямі ... Болей »
Гасцьмі аўтарскае праграмы Сяргея Будкіна стаўся гурт «TonqiXod», які быў прызнаны найлепшым гуртом 2017 года на музычнай прэміі «Героі года» ад парталу «TuzinFM». У межах «Belsat Music Live» музыкі далі развітальны сэт пасля абвяшчэння аб прыпыненні сваёй дзейнасці. У размове з Міраю Шульц Уладзь Лянкевіч, Макс Субач і Андрэй Аляксеенка распавядуць пра сваё стаўленне да рэп-музыкі і любоў да складаных формаў ды паразважаюць наконт таго... Болей »