![]() |
![]() |
Маска, зь якою танцаваў Мэланхтон, -- гэта быў кажан, нагамі дагары, галавою ўніз. Крылы шчыльна абліпалі цела, а ў кіпцях кажан моцна трымаў вялікую залатую апону, падняўшы яе ўгору, як бы тым самым паказваючы, што ён зь нечагась зьвісае, -- глядзелася гэта, ну, зусім дзіўна і павінна было ўразіць Мэланхтона адмыслова, калі падчас танцу ён увесь час мусіў глядзець у гэты абруч, які быў яму сама-сама ў рост. Гэта была ці не найарыгіналь... Болей »
У кнізе расказваецца пра жыццёвы шлях нашага суайчынніка Ігната Дамейкі (1802—1889) — геолага, мінералога, даследніка Чылі, рэктара Чыдійскага ўніверсітэта ў Сант’яга, нацыянальнага героя гэтай паўднёваамэрыканскай краіны. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Новая кніга Сяргея Панізmніка — спроба раскрыць праз думкі i пачуцці сучасніка духоўны змест сённяшняга дня. У зборніку — вершы аб грамадзянскім i салдацкім абавязку, пра подзвіг абаронцаў краіны ў час фашыстоўскай навалы, пра той пезгасальны агонь, які запалены нашчадкамі ў памяць герояў. Болей »
Гістарыясофская эсэістыка доктара гісторыі Сяргея Абламейкі вызначаецца нечаканымі трактоўкамі вядомых падзей і малавядомымі фактамі зь мінулага Беларусі. У кнізе чатыры дзясяткі эсэ, кожнае зь якіх можа вас зь дзівіць і прымусіць задумацца. Болей »
Раскрываецца гісторыя і паходжанне звыш 400 фразеалагічных адзінак, паказваецца іх жыццё ў часе і прасторы. Этымалагізацыя гэтых выразаў літаратурнай мовы ажыццяўляецца ўпершыню. У дадатку апісваюцца новыя словы апошніх гадоў яшчэ не ўключаныя ў акадэмічныя даведнікі беларускай літаратурнай мовы, і прыказкі, якія не трапілі ў «Слоўнік беларускіх прыказак» І. Я. Лепешава і М. А. Якалцэвіч (Мн.: Бел. навука, 2002). Болей »
Што лепей — Будзень ці Свята, чаму ўлетку сонца рана ўстае, як вылечылі ад прастуды Дзеда Мароза, — на гэтыя і іншыя пытанні знойдзеце адказ, прачытаўшы казкі Расціслава Бензерука. Для дапытлівых хлопчыкаў і дзяўчынак адрасаваны казкі-загадкі, для дзіцячых лялечных тэатраў — казка-п'еса "На паляне, каля ёлкі..." Болей »
Цяпер, нягледзячы на паўсюднае і масавае вяртаньне людзей да Праваслаўя, нажаль, часта прыходзіцца сутыкацца з даволі абыякавым стаўленьням сучасных хрысьціянаў да царкоўнага шлюбу, нярэдка з поўным неразуменьнем яго сэнсу і неабходнасьці. Паводле вучэньня Царкве, шлюб ёсьць усталяваная Богам таемніца, якоя асьвячае шлюбныя адносіны, робіць шлюбны саюз непарыўным, ускладае на уступаючых у шлюб абавязак клапаціцца адзін аб адным, як аб с... Болей »
Гэта кніга прысвечана вёсцы Чамяры Слонімскага раёна і яе знакамітым людзям. Аўтар расказвае пра гісторыю вёскі, пра тыя падзеі, якія адбываліся там на працягу многіх стагоддзяў, але найперш у 20-х — 30-х гадах ХХ стагоддзя. Пад адну вокладку сабраны аповед і пра слынных чамяроўцаў — вядомых людзей Беларусі. Болей »
Ірына Багдановіч пытаецца ў сябе i сваіх чытачоў: «А што прыгожыя мясціны без чалавечай дабрыні?» Гэта імкненне да гармоніі хараства прыроды i хараства чалавечай душы. Праз гэту гармонію паэтка звяртаецца да вобразаў народнай паэзіі, да гістарычных падзей, да творчасці класікаў роднай літаратуры Цёткі i Максіма Багдановіча. Болей »
У кнізе апавядаецца пра аднаго з самых славутых беларускіх князёў — Усяслава Брачыславіча (1044-1101), які быў, па сутнасці, заснавальнікам беларускай дзяржаўнасці. Для шырокага кола чытачоў. Паміж намі, сённяшнімі, і тымі далёкімі, прыхаванымі смугою сівой даўніны продкамі пралягло дзевяць стагоддзяў. У недалёкай будучыні, калі мы пераступім мяжу XXI стагоддзя, гэтая бездань гісторыі будзе лічыцца ўжо на тысячагоддзі. Як спазнаць яе, я... Болей »