![]() |
![]() |
Не люблю, калі пасля Калядаў раптам мароз зусім раствараецца ў паветры, падае ціск. Ходзіш як прыгаломшаны. Сонца знікла разам з холадам. Шэры каламутны дзень. Снег спакваля траціць свае якасці. Нябачная падэсць знішчае яго моц і здароўе. Яго бадзёрасць, яскравую бель. Як кавалак рафінаду ў шклянцы з гарбатай знікае навідавоку. А наперадзе прывід мокрага Новага году. На сцяне сапсаваны гадзіннік і ў шуфлядзе таксама. Нядобрая прыкмета? ... Болей »
Проза Уладзіміра Някляева, як і ягоная паэзія, адметная псіхалагізмам, вастрынёй адчування і глыбінёй асэнсавання часу. У новую кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесці, напіса ныя ў замежжы і па вяртанні з эміграцыі. Болей »
Новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча – амаль кругасьветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісляндзкіх гейзэраў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латыскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра сьвяты працоўных амэрыканцаў і будні айчынных дармаедаў, пакажа, як галяндзкія чыпсы ператвараюцца ў дзюймовачку, барсэлёнскія галубы – у папугаяў, а беларускія літары – у грузінскія. Пада... Болей »
У чацьвертым томе сабраныя артыкулы і матар'ялы, якія даюць праекцыю на палітычныя падзеі і зьмест 2011-2015 гадоў. Гэты час акрэсьлены як пэрыяд актывізацыі акупацыйнай русіфікатарскай палітыкі антыбеларускага рэжыму і разбурэньня беларускай грамадзянскай супольнасьці. Зборнік выяўляе зьмест гістарычнага часу, адлюстроўвае ацэнкі паводзін антыбеларускай ўлады з пазыцыі нацыянальнага супрацьдзеяньня і змаганьня за Беларусь. Болей »
Трэцяя кніга „ Канцэпцыі новага беларускага Адраджэньня” („ЦЯЖКІ ЧАС – ПРАЦЯГ”) зьяўляецца прадаўжэньнем другой, мае агульны тытул і нумарацыю старонак па ўсёй кнізе і ў дадатку. Яна зьвязана адной тэмай – адлюстраваньнем „ цёмнага часу” і змаганьня з антыбеларускай сістэмай ўлады. Унутранную акупацыю мы перажываем упершыню ў гісторыі. За шаснаццаць гадоў цёмнага часу вынішчаныя культурная здабыткі, якія ў найцяжэйшых умовах савецкага п... Болей »
Зьмест кнігі Зянона Пазьняка – гэта збор выбраных артыкулаў, выступаў, аналітычных матэрыялаў аўтара, надрукаваных у пэрыядычным Беларускім і замежным друку на працягу другой паловы 90-х – пачатку 2000-х гадоў (па 2002 год уключна). Кніга складаецца з дзьвух частак. У першай частцы сабраныя выбраныя артыкулы, у якіх акрэсьленыя праграма і задачы палітычнай дзейнасьці Беларускага Адраджэньня (найперш Беларускага Народнага Фронту і паліты... Болей »
Штогод 20 мая ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна адзначаецца свята Жыровіцкай іконы Божай Маці. Пяцісотгадовая гісторыя Жыровіцкай абіцелі пачалася ў той дзень, калі, паводле легенды, у далёкім XV стагоддзі хлопчыкі-пастушкі ўбачылі на дзікай грушы яркае ззянне невялічкай іконкі. Што здарылася далей, чытач даведаецца ў адпаведных нарысах кнігі. Дагэтуль перадаюцца таксама паданні пра дзівосныя вылячэнні людзей, як цялесныя, так і духоўн... Болей »
Аповесць «Усё яшчэ наперадзе» — шчыры расказ маладога настаўніка, які прыехаў у вёску пасля інстытута з намерамі чыстымі, высакароднымі і здольны адстаяць свае перакананні. Пра каханне, пра чалавечае шчасце напісана аповесць «Юля» і апавяданні. Болей »
Ідэя ахвяравання дзеля выратавання чалавецтва праз пакуты ўкрыжаванага Хрыста і яго цудоўнае ўваскрэшанне – адна з найбольш пашыраных тэмаў мастацтва розных часоў, і найперш мастацтва барока.У еўрапейскай музычнай культуры найбольш поўным адлюстраваннем гэтай ідэі стаў жанр Пасьён-Араторыі (ці, Пасьён). Вяршыняй жанра і да сёння з’яўляюцца сусветна вядомыя шэдэўры Ё. С. Баха Matthäus-Рassion i Johannes-Рassion. Беларускай рэлігійнай кул... Болей »
Пражыўшы трыццаць два гады, я, беларус, вясковы чалавек, не ведаў, як выглядае чабор. Што ж, нічога страшнага. Мне нават не сорамна. Напрыклад, вядомы ў ХІХ стагоддзі крытык і літаратуразнаўца А. Скабічэўскі, паводле яго ж слоў, “ніколі не бачыў, як расце жыта”. Вялікі рускі паэт А. Някрасаў называў авадня чмялём (над статкам ўецца “шмелей неугомонный рой”). Кандыдат на атрыманне Нобелеўскай прэміі пісьменнік Д. Меражкоўскі блытаў пілу ... Болей »