![]() |
![]() |
Грамадзянін следчы! На ўчарашнім допыце Вы зачыталі мне новую заяву грамадзяніна Віталя Крывіцкага, які праходзіць па маёй справе як пацярпелы. Такім чынам да абвінавачвання мяне ў «нанясенні лёгкіх цялесных пашкоджанняў» дадаецца яшчэ адно: грамадзянін Крывіцкі абвінавачвае мяне ў «наўмысных дзеяннях», што нібыта прывялі да смерці яго дзядзьку, «пенсіянера Крывіцкага Івана Адамавіча, з мэтай завалодання маёмасцю нябожчыка». Вы, грамадз... Болей »
Калі стамляешся, збочваеш з дарогі і ў прахалодным цяньку дрэва, прытуліўшыся да камля, заплюшчваеш вочы і аддаешся сваім думкам, якія, нібы мядовы пах гэтай прыдарожнай дзічкі, квітнеючай бялюткім вэлюмам, уваходзяць у цябе... Колькі ўжо пройдзена дарог і не злічыць, колькі сустракалася на іх людзей! Яго слухалі і адыходзілі ад гэтага дзіўнага чалавека, што вяшчаў ім пра новае Божае пасланне, вучыў любові да блізкага свайго, нават да в... Болей »
У кнізе сабраныя тэксты, створаныя на працягу 1999 – 2004 гадоў. Глыбокія экзістэнцыйныя развагі аўтаркі, яе “суіцыдальны авангардызм” і вытанчаная, кранальная інтымная лірыка мусяць прыцягнуць увагу чытача. Кніга прызначаецца ўсім аматарам прыгожага пісьменства. Уступнае слова да кнігі Зміцера Вішнёва: “Паэтка абрала сабе гучны псеўданім Трэнас, што з грэцкай мовы перакладаецца як “лямант” або “плач па памерлых”. Мажліва, таму большасц... Болей »
Зборнік складзены з двух раздзелаў. У першым з іх — творы, заснаваныя часта на адмоўных якасцях людзей і негатыўных момантах рэчаіснасці, а ў другім — уражанні паэта, што склаліся ад прачытання многіх беларускіх вешатворцаў; дасціпнаю моваю гумару ён дапамагае знакамітым і менш вядомым аўтарам усміхнуцца там, дзе яны надта сур’ёзныя. Болей »
Кніга прысвечаная разгляду дзейнасці цывільна-вайсковых парадкавых камісій, якія былі заснаваныя ў Рэчы Паспалітай у 1789 г. і паклалі пачатак мясцовай адміністрацыі на літоўскіх і беларускіх землях. Нягледзячы на тое, што камісіі спынілі існаванне ўлетку 1792 г, у час вайны з Расіяй, станоўчыя эфекты іх дзейнасці несумненныя. Праз прызму дзейнасці парадкавых камісій вымалёўваецца ўсебаковая панарама жыцця тагачасных гарадоў: праблемы д... Болей »
Палявыя гваздзікі пахлі ваніллю, як святочны пірог. Міхал Яноўскі ўздыхнуў, зрабіўшы такое адкрыццё, бо любіў хатнія пірагі, а ўжо два дні, як еў хлеб з халодным мясам і не ведаў, ці давядзецца яму яшчэ калі-небудзь пакаштаваць цудоўных праглаў і перапечак. Нават печка, дзе іх звычайна пяклі, больш не належала яму. Яноўшчыну разрабавалі, загонавая шляхта Ваўчанецкага зжэрла ўсё, аж да зялёных, цвёрдых, як палка, груш, а сам ён, Яноўскі,... Болей »
Тэлефон Клімовічаў адазваўся за трэцім разам — натужліва, перарывіста і разам з тым неяк надта глуха, як з падмосця. «Ну, нарэшце. Каб жа толькі не Павел», — падумала Нана і шчытней, быццам ад гэтага магло залежаць, хто на тым канцы проваду падасць голас, сястра або швагер, прыціснула слухаўку да вуха. Паўла Клімовіча, мужа сястры Алы, яна недалюблівала даўно — не ў апошнюю чаргу з-за пацвельванняў з яе нетутэйшага, грузінскага імя і ту... Болей »
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з ула... Болей »
Даўно гэта было. Аднойчы патэлефанаваў В., сказаў, што робіць перадачу аб Грузіі і грузінах. Папрасіў, каб падрыхтаваў скрыпт аб грузінскім класе, ці існуе ён дагэтуль? Я гэтага не ведаў. Памятаў, як крыху раздражнялі літаўры ў прэсе: грузінскі клас адкрыўся! Колькі ў нас тых грузінаў? — думалася мне. Хутка беларускіх не застанецца. Іх і не стала… Дамовіліся сустрэцца з грузінскім актывістам на Стэфана Баторыя. Кавалевіч, сказаў я. Ён н... Болей »
Адна з асаблівасцяў культуры – яе пераемнасць. Мы пераймаем, назапашваем альбо забываем, дадаём сваё і перадаём увесь гэты набытак тым, хто ідзе за намі. Апошнім часам, аднак, мы сталі нацыяй склеротыкаў, як быццам цалкам забыўшы, тое, што было перад намі. Часцяком мы нанова спрабуем адказаць на тыя самыя пытанні, нягегла фармулюем нанова бліскуча сфармуляванае да нас, паўтараем тыя самыя памылкі і вынаходзім ужо вынайдзенае. Мы цытуем ... Болей »