![]() |
![]() |
Праваслаўныя хрысьціяне, што вы павінны рабіць, калі відзіце брата свайго творучым грэх? Вы павінны па-брацку навучыць перасьцярагчы яго ад худога, наставіць на шлях праўды. Вы скажэце: ці ня духоўных пастыраў гэта справа? А я адкажу вам, што ня толькі пастыраў духоўных, але і ваша. Пастыр павінен думаць аб усіх вас, як аб стадзе сваім, якое яму даручана, а вы адзін аб другім, як часткі аднаго цеда, як дзеткі аднэй мацеры-Сьвятой Царквы... Болей »
Аповеды, сабраныя ў кнізе чытаюцца лёгка, але пакідаюць у душы сум, сум па тым, што адыходзіць, што прамінае, што, спяшаючыся паспець за поступам цывілізацыі, губляем. Пры чым губляем назаўсёды і беспаваротна. Беларуская падляшская вёска з жыхарамі, якія лічаць сябе праваслаўнымі, а ў сэрцах хаваюць язычаства. Сапраўднае адлюстраванне гэтай вёскі, яе жыхароў, іх вераванняў і забабонаў. Кніжка, насамрэч пра смерць, пра паміранне, з усі... Болей »
Цацачная крама – першае, што прыходзіць на думку, чытаючы загаловак кнігі, што кніга гэтая або для дзяцей, або пра дзяцей. Насамрэч кніга зуім не для і не пра маленькіх. Кніга для дарослых, бо тэмы, закранутыя ў ёй, - філасофскія, складаныя і не зусім зразумелыя для дзіцячага розуму. Хаця чытаць яе можна ўсёй сям’ёй. Кожны ў вершах Леаніда Дранько-Майсюка знойдзе нешта для сябе, проастае і зразумелае. У кнізе, быццам у сапраўднай цацачн... Болей »
Щелчок затвора, и на заднике вспыхивает снимок, на котором все, кого только что запечатлел Дачник. Почему-то и он умудрился оказаться рядом... И строка вверху фотокарточки: «Приглашаем вас к себе в Синичкино! Добро пожаловать, Матильда и Амели!» Вот так и закончилась эта сказка о цветах и тайной любви цветовода Макизара. Болей »
Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белы... Болей »
Цвінтар — пляц перад Храмам. Цераз гэты пляц да алтарных прыступкаў — некалькі дзесяткаў крокаў... Вершы Валянціны Аксак звернутыя да тых чытачоў, у чыім жыцці Каляды й Вялікдзень — не этнаграфія ў гарадской кватэры, а дзве брамы, цераз якія ўваход на цвінтар і выхад з Храма. Адсюль — лучнасць зямнога й вечнага нават у любоўнай лірыцы. Болей »
Пасля сняданку Цімох зазірнуў на балкон. Чмялі зусім не звярталі на яго ўвагі. Поўзалі па сотах і раз за разам уздымаліся ў паветра ды некуды ляцелі. «Цікава паглядзець — як яны мёд збіраюць», — падумаў хлопец. Каля дома буяла канюшына, і калі Цімох выйшаў на паляну, заўважыў чмяля. Хлопец прысеў на кукішкі. Чмель быў як той млынар перапэцканы, толькі не мукою, а жоўтым пылком, і завіхаўся на чырвонай шышцы, запускаючы ў кожную кветку ... Болей »
Кніга знаёміць чытача з альтэрнатыўнай культурай Беларусі 1990-х гадоў (ТВЛ, Бум-Бам-Літ, мастацкі андэграўнд, экспэрымэнтальны балет) у кантэксьце агульнаэўрапейскіх культурных працэсаў ХХ стагодзьдзя. Літаратуру аўтар разглядае як працяг жывапісу і харэаграфіі, а ў малюнку і танцы шукае праявы вэрбальнага тэксту. Дасьледуюцца шляхі выжываньня мастацтва і літаратуры ў грамадзтве, якое ўжо не яднаюць кнігі і яшчэ не аб’яднаў Інтэрнэт. Болей »
Недзе, здаецца, у 1958 годзе, калі я быў студэнтам і куды разумнейшы, чым сёньня, мне пашчасьціла зь летнімі заробкамі “па лініі маладзёжнага турызму”. Я суправаджаў групу варшаўскіх студэнтаў і асьпірантаў у паездцы па маршруце Брэст – Масква – Лазараўскае (Чорнае мора).Дзесяць дзён незабыўных уражаньняў, гутарак, сустрэч, дыскусій, каўказскай прыроды, мора. Да мозгу касьцей я быў – савецкі, а маладыя равесьнікі з Польшчы – палякі, а т... Болей »
Рассматривается деятельность цензуры, с помощью которой советское государство осуществляло всеобщий контроль над жизнью и общественным сознанием своих граждан, на примере послевоенной Белоруссии. Сделана попытка раскрыть формы, методы и характерные особенности работы цензуры (идеологической, государственной, военной, хозяйственной и ведомственной), показать специфику работы Главлита (Главного управления по делам литературы и издательств... Болей »