![]() |
![]() |
Старых людзей, бачыце, калісьці слухалі, дык і добра’было. У апошнія часы пайшлі іншыя парадкі. Праўда, старому трудна прынаравіцца да новага, але ён ведае нешта аб старыне і малодшым можа расказаць, каб і яны ведалі, куды і які напрамак браць. Нехта разумны калісьці сказаў: „Не жадай багацьця, а жадай добрага суседзтва”. На першы пагляд здаецца, што сусед суседам, а багацьця багацьцям. Але як памяркаваць, ды разглядзецца, дык той разум... Болей »
Ён бег з апошніх сіл, бо разумеў: яшчэ некалькі хвілін – і ўсё будзе скончана. Не было чым дыхаць. Навісала нізкае – як рукой дастаць – лілова-чорнае неба. I выцягнутыя туманныя языкі, валокны дыму імчалі насустрач, у апошні, здаецца, момант абгінаючы твар. А за градою, у бухце, смяротна, страшна, тужліва крычала, падыходзячы да берага, самотная субмарына. Ён ведаў: там цішыня. Толькі некалькі людзей бязгучна і млява цягнуцца па пірсе, ... Болей »
«Чакаю першы снег» — дэбютная кніга Іны Фраловай. Імя паэткі яшчэ мала каму вядомае, але думаю, што, прачытаўшы прапанаваныя творы, многія будуць чакаць яе новых публікацый. А публікацыі з’явяцца, бо Іна Фралова не проста піша вершы, а яна імі жыве і дыхае… …25 ліпеня 2009 года мне патэлефанаваў мой даўні сябра паэт Алесь Клышка. Пасля размовы пра жыццё-быццё Алесь папрасіў, каб я паглядзеў вершы яго знаёмай, якая нядаўна пачала рыфмав... Болей »
Чалавек без адраса — гэта чалавек без сям'і, чалавек без бацькаўшчыны. Для герояў Галіны Багданавай пошукі роднаснай душы, таго, хто здольны адказаць на каханне і любоў, — апошняя надзея пераадолець духоўную раз'яднанасць з навакольным светам, набыць пункт апоры ў дысгарманічным сучасным жыцці. Болей »
Бывае, што на ранку ў дрымоце бачыцца, як у мроіве, нешта яскравае, што пераліваецца размаістымі колерамі, а калі мроіва рассейваецца, бачыш захапляльную гісторыю. І сюжэт у галаве складваецца, і словы патрэбныя лёгка даюцца, і дзеі бачаццa выразна. А калі ачуняеш ад сну і паволі знікнуць відзежы, паблякнуць фарбы, анямеюць словы – і бачаная гісторыя ўяўляецца нецікавай і ўбогай. (фрагмент) Болей »
Зазваніў, а дакладней, забэкаў тэлефон. Сёння ён падрабляў голас маладога баранчыка, у якога толькі што прарэзаліся рожкі. Гай Дубровіч узяў трубку. — Спадар Гай,— прыглушана сказалі на тым канцы,— табе тэлефануе Радзівіл Сіротка. Які ў цябе крывяны ціск і што ты бачыў у апошнім сне? Такой была форма вітання на 223 годзе Вялікай Эры Плюралізму — замест «добры дзень», або «добрай раніцы» адразу ж цікавіліся крывяным ціскам і апошнім сном... Болей »
У вокны цадзілася дрымотнае святло. Іван праводзіў позіркам варону, якая з зычным карканнем паляцела ў бок праспекта, пацёр далонню лоб, соладка пазяхнуў і ўторкнуўся ў паперы. Літары ўвішнымі мурашамі мітусіліся ўваччу. «Аб ходзе выканання ў камсамольскіх арганізацыях рэспублікі пастановы ЦК КПСС… — уголас прачытаў Іван і зноў пазяхнуў, гэтым разам з непрыхаваным адчаем — …аб рабоце па падборы і выхаванні ідэалагічных кадраў у партыйны... Болей »
Кампаненты прыроды і абалонкі Зямлі. Мы ўжо ведаем: усё, што нас акружае і не створана чалавекам, адносіцца да прыроды. Чалавек таксама частка прыроды і непарыўна звязаны з ёй. Успомнім, хто жыве на планеце Зямля разам з намі. Навакольны свет складаецца з узаемазвязаных частак — кампанентаў. Асноўнымі кампанентамі прыроды з’яўляюцца горныя пароды, паветра, вада, жывыя арганізмы. Кампаненты прыроды ўтвараюць абалонкі Зямлі: цвёрдую, паве... Болей »
пашырэнне i сістэматызацыя ведаў школьнікаў пра жывёл лесу, асаблівасцях ix харчавання, паводзін, значэнні ў прыродзе, аб узаемасувязях паміж pacлiнaмi i жывёламі, развіццё цікавасці да вывучэння прыроды, умення працаваць самастойна з рознымі крыніцамі інфармацыі; стварэнне ўмоў для фарміравання ў малодшых школьнікаў гуманных адносін да ўcix жывёл. Болей »
Маска, зь якою танцаваў Мэланхтон, -- гэта быў кажан, нагамі дагары, галавою ўніз. Крылы шчыльна абліпалі цела, а ў кіпцях кажан моцна трымаў вялікую залатую апону, падняўшы яе ўгору, як бы тым самым паказваючы, што ён зь нечагась зьвісае, -- глядзелася гэта, ну, зусім дзіўна і павінна было ўразіць Мэланхтона адмыслова, калі падчас танцу ён увесь час мусіў глядзець у гэты абруч, які быў яму сама-сама ў рост. Гэта была ці не найарыгіналь... Болей »