![]() |
![]() |
Новая кніга Сяргея Панізmніка — спроба раскрыць праз думкі i пачуцці сучасніка духоўны змест сённяшняга дня. У зборніку — вершы аб грамадзянскім i салдацкім абавязку, пра подзвіг абаронцаў краіны ў час фашыстоўскай навалы, пра той пезгасальны агонь, які запалены нашчадкамі ў памяць герояў. Болей »
Раскрываецца гісторыя і паходжанне звыш 400 фразеалагічных адзінак, паказваецца іх жыццё ў часе і прасторы. Этымалагізацыя гэтых выразаў літаратурнай мовы ажыццяўляецца ўпершыню. У дадатку апісваюцца новыя словы апошніх гадоў яшчэ не ўключаныя ў акадэмічныя даведнікі беларускай літаратурнай мовы, і прыказкі, якія не трапілі ў «Слоўнік беларускіх прыказак» І. Я. Лепешава і М. А. Якалцэвіч (Мн.: Бел. навука, 2002). Болей »
Што лепей — Будзень ці Свята, чаму ўлетку сонца рана ўстае, як вылечылі ад прастуды Дзеда Мароза, — на гэтыя і іншыя пытанні знойдзеце адказ, прачытаўшы казкі Расціслава Бензерука. Для дапытлівых хлопчыкаў і дзяўчынак адрасаваны казкі-загадкі, для дзіцячых лялечных тэатраў — казка-п'еса "На паляне, каля ёлкі..." Болей »
Цяпер, нягледзячы на паўсюднае і масавае вяртаньне людзей да Праваслаўя, нажаль, часта прыходзіцца сутыкацца з даволі абыякавым стаўленьням сучасных хрысьціянаў да царкоўнага шлюбу, нярэдка з поўным неразуменьнем яго сэнсу і неабходнасьці. Паводле вучэньня Царкве, шлюб ёсьць усталяваная Богам таемніца, якоя асьвячае шлюбныя адносіны, робіць шлюбны саюз непарыўным, ускладае на уступаючых у шлюб абавязак клапаціцца адзін аб адным, як аб с... Болей »
Гэта кніга прысвечана вёсцы Чамяры Слонімскага раёна і яе знакамітым людзям. Аўтар расказвае пра гісторыю вёскі, пра тыя падзеі, якія адбываліся там на працягу многіх стагоддзяў, але найперш у 20-х — 30-х гадах ХХ стагоддзя. Пад адну вокладку сабраны аповед і пра слынных чамяроўцаў — вядомых людзей Беларусі. Болей »
Ірына Багдановіч пытаецца ў сябе i сваіх чытачоў: «А што прыгожыя мясціны без чалавечай дабрыні?» Гэта імкненне да гармоніі хараства прыроды i хараства чалавечай душы. Праз гэту гармонію паэтка звяртаецца да вобразаў народнай паэзіі, да гістарычных падзей, да творчасці класікаў роднай літаратуры Цёткі i Максіма Багдановіча. Болей »
У кнізе апавядаецца пра аднаго з самых славутых беларускіх князёў — Усяслава Брачыславіча (1044-1101), які быў, па сутнасці, заснавальнікам беларускай дзяржаўнасці. Для шырокага кола чытачоў. Паміж намі, сённяшнімі, і тымі далёкімі, прыхаванымі смугою сівой даўніны продкамі пралягло дзевяць стагоддзяў. У недалёкай будучыні, калі мы пераступім мяжу XXI стагоддзя, гэтая бездань гісторыі будзе лічыцца ўжо на тысячагоддзі. Як спазнаць яе, я... Болей »
У прадмове да першай часткі тома разглядаліся пытанні паходжання чарадзейных казак, іх працоўная аснова, характар сувязі з рэчаіснасцю, сістэма вобразаў, ідэйна-тэматычны змест, нацыянальная спецыфіка і некаторыя іншыя праблемы, што вызваляе зараз ад неабходнасці зноў звяртацца да гэтых пытайняў. Мэта гэтых радкоў — пазнаёміць чытача з творамі другой часткі тома «Чарадзейныя казкі», даць да іх неабходныя тлумачэнні. Болей »
"Былі сабе кароль з каралевай, і не было ў іх дзяцей. Так яны сумавалі праз гэта, так сумавалі, што і сказаць няможна. Ужо і ўсе святыя крыніцы на свеце пааб'ездзілі, і маліліся, і бажыліся, і пацеры ўвесь час казалі — чаго толькі не рабілі, а ўсё дарма. Але нарэшце каралева такі зацяжарыла і нарадзіла дачку. Хрэсьбіны справілі пышныя. За хросных маці да маленькай прынцэсы паклікалі ўсіх чараўніц, якіх толькі ўдалося знайсці ў каралеўст... Болей »
Упершыню выданне выйшла ў 1973 г. У гэты том уключаны характзрныя для беларускага казачнага эпасу творы пра асілкаў, на былінныя сюжэты і іншыя. Матэрыялы ўзяты з друкаваных крыніц, большасць якіх зараз практычна недаступна шырокаму колу чытачоў, і з архіваў. Пры адборы тэкстаў улічваліся іх мастацкія вартасці і навуковая каштоўнасць. Ва ўступным артыкуле і каментарыях да тэкстаў раскрываюцца ідэйныя і мастацкія асаблівасці чарадзейных ... Болей »