![]() |
![]() |
Лейтматывам, які кампазіцыйна аб'ядноўвае вершы i паэмы Ірыны Багдановіч, з'яўляецца ва ўсе часы актуальная думка: каб чалавецтву маральна выжыць, неабходна перш за ўсё захаваць сваю духоўнасць. Паэтэса сцвярджае, што продкі глядзяць на нас вачыма фрэсак. Гэтай метафарай не проста тлумачыцца назва кнігі, але i падкрэсліваецца тэма пераемнасці пакаленняў. Болей »
Проза Б.Пятровіча (Сачанкі) выбіваецца з агульнай плыні сучаснай беларускай літаратуры. Ён смела эксперыментуе, "прымушае" сваіх герояў трапляць у незвычайныя жыццёвыя сітуацыі, балансаваць на мяжы явы і сна, рэальнага і ўяўнага... Б.Пятровіч нарадзіўся на Гомельшчыне. Пасля заканчэння Белдзяржуніверсітэта працаваў у "Гомельскай праўдзе". Цяпер жыве і працуе ў Мінску. Болей »
Героі новага рамана пісьменніка — нашы сучаснікі, якія жывуць у вялікім горадзе, працуюць, вучацца, гадуюць дзяцей змагаюцца за сваё каханне. У імклівым рытме сённяшняга жыцця ім цяжка спыніцца, азірнуцца, успомніць пра свае карані, што губляюцца ў далечы стагоддзяў. Але прыходзіць мінута роздуму, і яны задаюць сабе пытанне: што такое чалавечае шчасце, як дамагчыся, каб на роднай зямлі пакінуць свой адметны след? Болей »
«Акварыум» завяршае трылогію, пачатую кнігай «Падарожжа на край ложка» і падхопленую «Часам панкі паміраюць». Аповесць – складзеная з фрагментаў гісторыя каханняў і любові двух герояў, якія не зусім рэальна і кожны пасвойму глядзяць на сваё жыццё і на сваіх жанчын. І ў кожнага гучаць свая праўда і свая музыка, свае сюжэты/згадкі пра сваякоў і ненадзейнасць памяці, свае ўспаміны пра юнацтва, калі дрэвы былі больш зялёнымі, а пацалункі до... Болей »
Подъем национально-освободительного движения в Беларуси, провозглашение БНР и деятельность ее руководящих органов подтолкнули большевистское правительство к формальному признанию права белорусского народа на самоопределение и национальную государственность. Болей »
Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль “Хадзі на мой голас” – гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася Сп. Данута, або іх творчасць зрабіла пэўны ўплыў у яе жыццё і творчасць. Кніга распачынаецца падарожжам у родную вёску паэткі – у Біскупцы. Кожны чарговы нарыс – гэта своеасаблівае апісанне ўласнага лёсу ў кантэксце гістарычных падзей. Тут партрэты вядомых гарадзенцаў і людзей, звязаных з Гародняю. Як... Болей »
У другую кнігу Анатоля Івашчанкі ўвайшлі вершы, што складаліся цягам сямі апошніх гадоў. Халаднаватая метафізічнасць і адстароненасць, характэрныя вершам першага зборніка паэта, саступаюць месца пачуццёвасці, лірызму, а часам – і звароту да вострай сацыяльнай праблематыкі. Паэт запрашае чытача выправіцца ў захапляльнае падарожжа: ад самоты – да свабоды... Болей »
Сёння дзень серада. Заўтра, ці ўчора, быў чацвер — і ў чацвер мяне забілі. Таму мне ўсё адно, ці будзе чацвер заўтра, ці быў ён учора. Тут адзін нейкі дзень, назва якога мне пакуль не адкрылася, але я адчуваю, што ён блізкі да раўнавагі, да таго, што гэтым словам пазначаецца, таму па зямной памяці я называю гэты дзень серадою. (фрагмент) Болей »
Кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы” складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі. Галоўная яе тэма - успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск, вучобу ў Гомельскім універсітэце, пра канспіратыўную дзейнасць у 80-я гады, першых сяброў і аднадумцаў. У кнізе таксама змяшчаюц... Болей »
Дух нямецкай містыкі праз прызму сучасных рэаліяў, літаратурны постмадэрнісцкі кактэйль у абліччы казкі – новая кніга Альгерда Бахарэвіча "Халоднае сэрца". Літаратурную плошчу "Халоднага сэрца" падзялілі на дваіх нямецкі казачнік Вільгельм Гаўф і беларускі сучаснік Альгерд Бахарэвіч. Першая частка кнігі – пераклад вядомага класіка на беларускую мову ад Альгерда Бахарэвіча. Другая – схаваны ў аблічча паслямовы новы раман Бахарэвіча, пад... Болей »