![]() |
![]() |
Уладзімір Саўчук нарадзіўся ў 1956 годзе ў Кузаве на Падляшшы. Першыя словы па-беларуску напісаў у Пачатковай школе ў мястэчку Чаромха. Па прафесіі - тэхнік-энэргетык. Друкаваўся ў Ніве і калектыўным зборніку Плыву морам майго жыцця. Жыве ў Беластоку. Сябра Беларускага Літаратурнага Аб'яднаньня Белавежа. Піша на польскай і беларускай мовах. Аўтар зборнікаў паэзіі „Што ў сэрцы”, „W gościnie” і „Мой вырай”. Болей »
На падставе шырокага кола крыніц з архівасховішчаў Мінска, Гродна і Вільні пададзена рэканструкцыя штодзённага жыцця ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839 гг. Праца з'яўляецца першым у айчыннай гістарыяграфіі спецыяльным даследаваннем, напісаным у рэчышчы канцэпцыі гісторыі штодзённасці. Кніга адрасавана гісторыкам, архівістам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі рэлігіязнаўства і гісторыі Беларусі... Болей »
Віктар Слінко — аўтар паэтычнага зборніка «Апошні снег» (1995). «Штольны вясны» — другая кніга паэта. У яе ўвайшлі лірыка-драматычныя вершы i паэмы, напісаныя ў апошнія гады. Болей »
Прыведзеныя ў гэтым выданні чарнавыя нататкі не прызначаліся да друку. Меркавалася, што яшчэ будзе мажлівасць сур.ёзна папрацаваць і над успамінамі, і над сабранымі за жыццё навуковымі матэрыяламі. Ды, на жаль, не ўсё залежыць толькі ад нас і нашага жадання. І вось рэальнасць: 2-га сакавіка 1995года раптоўны абшырны інфаркт міякарда звальвае мяне зусім неспадзеўна. Выклікана машына хуткай дапамогі і кардыялагічнае аддзяленне раённай ляк... Болей »
Слоўная эквілібрыстыка ў працэсе пісьма цікавіць аўтара кнігі ў той ступені, у якой спрыяе найбольш дакладнай падачы факта. Голы факт, так бы мовіць, штрыхкод рэчы, падзеі, уражання пры гранічнай сцісласці мастацкага аздаблення – вось яго мэта ў такім жанры, як эсэ. Слова для яго – матэрыял, з якім ён падчас працы абыходзіцца і даволі бесцырымонна, і разам з тым – паважліва. Пра што і сведчыць дадзены зборнік эсэ, складзены з ужо друкав... Болей »
У кнігу выбраных працаў вядомага польскага навукоўца ўвайшлі артыкулы па дзяржаўна-прававой гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і нацыянальных праблемах Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. Гэта такія тэма, як “Крэва і Люблін: З праблемаў польска-літоўскае уніі”, “Лад местаў на магдэбургскім праве ў Вялікім Княстве Літоўскім да сяр. XVII ст.»; «Аб практыцы літоўскай канцылярыі часоў Жыгімонта I Старога», «Звычаёвае шлюбнае права русінаў Вялікаг... Болей »
Для пісьменніцы Ірыны Жарнасек, аўтаркі аповесцяў і апавяданняў, рамана «Будзь воля Твая», казак і апавяданняў для дзяцей, вершы — нечаканая з’ява. Для самой аўтаркі таксама. Але творчасць тым і цікавая, што яна здольная прыносіць неспадзяванкі і чытачу, і аўтару. Той, каго шукае ў сваіх вершах Ірына Жарнасек – гэта не хто інўы, як Бог. У пошуках Яго, у роздумах пра сэнс чалавечага існавання на Зямлі, у разважаньнях пра існасьць быцьця ... Болей »
Працэдура надгляду нудотная і доўгая; здаецца, яна ніколі не скончыцца. Мы сядзім у салоне аўто ля будана з акенцам, за якім мудруе пры экране камп’ютара разамлелы ад спёкі мытнік, назіраем, як мітусяцца ўгары, пад дахам ангара, занятыя кармленнем птушанят ластаўкі. Птушак шмат, не менш за два дзясяткі, і яны без супынку нагадваюць пра сваю прысутнасць похаплівым шорганнем крылаў ды свежымі плямамі фекаліяў на доле. Вывадак асмялелых — ... Болей »
У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Але яны знойдуць скарб, і штуршком для гэтага паслужыць роднае беларускае слова. Болей »
Андрэй Федарэнка — лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1995, за кнігу «Смута») — празаік, творы якога публікаваліся на беларускай, англійскай, нямецкай, рускай, латышскай, славацкай, украінскай мовах. Перакладзены на амаль усе еўрапейскія мовы. У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сяр... Болей »