![]() |
![]() |
«Чырвоная Беларусь» - грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаваўся на бел. мове, у Мінску (студзень 1930 — сакавік 1933). Заснаваны Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Рэдактары Міхась Чарот (1930 — 1932), М. Хведаровіч (1932—1933). Выйшла 79 нумароў. Лічыцца, што часопіс быў адноўлены ў 1944 пад назвай «Беларусь». «Чырвоная Беларусь» - грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаваўся на бел. мове, у Мінску (студ... Болей »
Прымглёнае сонца ўзышло над распранутым за зiму i ўсё роўна прывабным старым паркам, над графскiм палацам, над пазалочанымi крыжамi сабора, змушана вернутага бязбожнiкамi божым дзецям, над найпрыгожым сынам бацькi Дняпра — Сажом. Ад ранiцы да позьняга вечару ў парку над кручаю стаялi людзi, слухалi, як пад змыленым адлiгамi лядовым мостам настройвала вясновыя струны рака, лавiлi першы гук, што нечаканым стрэлам узьнiкаў у рачных глыбiня... Болей »
На падмурку вялікага аб’ёму архіўных дакументаў, перыёдыкі, сучасных даследаванняў у кнізе ўпершыню паказана гісторыя стварэння і функцыянавання сістэмы партыйна-дзяржаўнага інфармацыйнага кантролю ў БССР у 1919–1941 гг. Чытачы зазірнуць у «святая святых» савецкай ідэалогіі – Галоўлітбел і Галоўрэперткам, якія доўгія гады ажыццяўлялі інфармацыйную і культурную палітыку камуністычнай партыі, даведаюцца пра цэнзурныя лёсы літаратурных і м... Болей »
Чакана ці нечакана для аматараў беларускай паэзіі, але выяўляецца, што ў апошні час ці не найбольш пладавіты ў нас паэт – Віктар Шніп. Амаль кожны год у яго выходзіць новы зборнік вершаў (іншы раз – пад адной вокладкай з кнігай Л. Рублеўскай). 2000-ы год – “Чырвоны ліхтар”, 2001-ы – “Воўчы вецер”, 2002-і – “Інквізіцыя” і 2003-і – “Выратаванне атрутай”. Для тых, хто здзівіўся, скажу: гэта нармальна. Было б што выдаваць. В. Шніп працуе ве... Болей »
Нумар двухтыднёвага літаратурна-мастацкага дадатку да “Беларускай вёскі” “Чырвоны сейбіт” Первым «толстым» белорус. лит.-худож. журналом послеоктябрьских лет явилось «Полымя» («Пламя», с 1922; с 1932 до окончания Отечеств. войны выходил под назв. «Полымя рэвалюцыі» — «Пламя революции»); с 1927 по 1932 был органом одноим. лит. объединения. Несомненна большая роль журнала в собирании лит. сил и развитии белорус. сов. лит-ры и критики. В 1... Болей »
Аркадзь Барысавіч стаяў перад пад’ездам блякла-жоўтага дома. Бронзавая шыльда на доме паведамляла, што будынак перад ягонымі вачыма лічыцца помнікам архітэктуры канца дзевятнаццатага стагоддзя і ахоўваецца дзяржавай. Калі меркаваць па вонкавым выглядзе будынка, то насамрэч дзяржаву не вельмі клапаціў стан помніка. Прынамсі, помнікі другой паловы дваццатага на суседніх вуліцах выглядалі значна больш дагледжанымі і ахайнымі. (фрагмент) Болей »
Другое дапоўненае і дапрацаванае выданьне чытанкі для дзіцячага садка пабачыла сьвет толькі праз 18 гадоў ад першага выданьня хаця першае выйшла 70-тысячным тыражом і хутка зьнікла з паліцаў. Выданьне выдатна прыстасаванае для заняткаў зь дзецьмі як у дзіцячым садку гэтак і ў хаце. Усё выданьне падзеленае на ўзроставыя катэгорыі для дзяцей рознага веку. Загазкі, вершы, казкі, пераклады знакамітых твораў сусьветнай дзіцячай літарату... Болей »
Выданьне гэтае прызначанае для вучняў беларускіх дапаўняльных (суботніх) школаў у англамоўных краёх вольнага свету, а таксама для беларускіх дзяцей, якія ня маюць магчымасьці наведваць суботнія школы. Болей »
З Адкрыцьця сьв. Яна чытаньня (1:1-8) Адкрыцьцё Ісуса Хрыста, якое даў Яму Бог, каб паказаць рабам Сваім, што мае быць неўзабаве. І Ён паказаў, паслаўшы яго праз Свайго анёла рабу Свайму Яну, які сьведчыў пра слова Божае і сьведчаньне Ісуса Хрыста, і што сам бачыў. Дабрашчасны, хто чытае і слухае словы прароцтва гэтага і выконвае напісанае ў ім; бо час блізкі. Ян сямі цэрквам, якія ў Азіі: мілата вам і мір ад Таго, Які ёсьць, і быў, і п... Болей »
110 вершаў, якія склалі гэтую кніжку, напісаны ў розныя гады. Але ўсе яны прысвечаны вечна маладому і светламу пачуццю кахання, у вернасці якому шчыра і ўсхвалявана прызнаюцца і наіўны, рамантычны юнак, і сталы сівы мужчына. Многія з вершаў зборніка пакладзены вядомымі беларускімі кампазітарамі на музыку і сталі папулярнымі песнямі. Болей »