![]() |
![]() |
Помещены краткие биографические сведения о многочисленных уроженцах Гродненщины, ставших жертвами политических репрессий в СССР в 1937-1938 годах, а также научные исследования, написанные как на базе мартирологов, выпущенных в РФ в 1990 – 2000-е годы, так и на основании судебно-следственных документов почерпнутых их архива УКГБ по Гродненской области. Здесь же опубликованы документальные материалы о трагической судьбе генерала РККА Н.М.... Болей »
Быў лістапад, было святога Міхала — блізілася пара зімы, а ў гэты год стаяла цяпло. Павярнуўшыся з полудня, павільгатнеў вецер, памякчэла пад нагамі зямля, і крот стаў тачыць каля пустых, ужо зацягнутых, як раскаю, дробнаю макрыцаю градаў рудаватыя сырыя замежкі. У зацішку за хатамі, каля чорных голых яблыняў, на якіх яшчэ трымаўся дзе збуцвелы, але чырванаваты з аднаго боку яблык, віліся слупом, нейкія болыпыя ў гэту пару, камары. Уноч... Болей »
На дварэ панаваў красавік, самы яго пачатак. Снег кагадзе сышоў, пазначыўшы ходнікі зыркімі люстрамі лужын. У лужынах мыліся і адчайдушна цвыркалі вераб’і, на пачарнелых шкілетах дрэваў, якія стаялі ўздоўж вуліцы, гракалі вароны, падставіўшы пукатыя грудзіны зыркаму сонцу, і грай гэты сведчыў аб набліжэнні сапраўднай вясны. Сцяпан Галабародзька міжволі прыслухаўся да бязладнага вераб’інага цвыркання і, азірнуўшыся, узбег па сходах. Дзве... Болей »
Дзякуй Богу, не перасыхае крыніца роднай мовы. Яе жывіць новая плынь маладых творцаў з розных куткоў нашай Беларусі. У гэтым вы пераканаецеся, калі прачытаеце вершы Алеся Бараноўскага. Ён парадуе вас мілагучнасцю паэтычнага радка, шчырасцю пачуцця і празрыстасцю мастацкага вобраза. Болей »
У берасцейскага паэта Васіля Дэбіша ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў змястоўны вершаваны зборнік, які шырока паказвае тэматычную і вобразную разнастайнасць яго творчасці. Выданне складаецца з пяці раздзелаў, у кожным з якіх можна знайсці ўзоры філасофскай, пейзажнай, любоўнай, грамадзянскай лірыкі. Не дзіва, што творчы наробак спадара Васіля вялікі — пісьменнік шмат гадоў друкуецца ў абласной і ... Болей »
Ішла трэцяя восень вайны. У тую восень у дачным пасёлку пад Масквой, на Сходні, упершыню за вайну сабралася прыкладна паўтары сотні дзяўчат і хлопцаў з заняволенай Беларусі. Гэта былі студэнты,— на Сходні пачынаў сваю працу наш універсітэт. Мужчын было мала,— толькі некалькі зволеных з арміі пасля шпіталей хлопцаў у армейскіх шынялях ды паранены хлапчук-партызан. (фрагмент) Болей »
Дабраславёны Гасподзь, цьвярдыня мая, які навучае рукі мае да бою і пальцы мае - да вайны, літасьць мая і аслона мая, сховішча маё і Збаўца мой, шчыт мой, - і я на Яго спадзяюся; Ён мой народ мне паддае. Госпадзе! што ёсьць чалавек, што пра яго Ты ведаеш, і сын чалавечы, як на яго зважаеш? Чалавек падобны да дыханьня; дні ягоныя - як цень мінушчы. Госпадзе! Нахілі нябёсы Твае, і сыдзі; дакраніся да гор, і задымяцца; блісьні маланкаю, і ... Болей »
Дабрашчасны, каму дараваны злачынствы, і чые грахі адшкадаваныя, дабрашчасны той, каму Гасподзь грахоў не залічыць, і ў чыім духу хітрыны няма! Калі я маўчаў, састарэлі косткі мае ад штодзённага стогну майго, бо дзень і ноч нада мною рука Твая цяжкая; зьнікла сьвежасьць мая, як у летнюю сушу. Але Я адкрыў табе грэх мой і ня ўтоіў беззаконьня майго; я сказаў: «вызнаю Госпаду злачынствы мае»; і Ты зьняў зь мяне віну грэху майго. За тое па... Болей »
Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені ўсемагутнага, кажа Госпаду: прыстанішча мне і Заступніку мой, Божа мой, на Цябе спадзяюся! Ён цябе вызваліць зь сетак лаўца, ад пагібельнай пошасьці; пер'ем Сваім Ён цябе ўзасьціць, і пад крыльлем ягоным убясьпечышся; шчыт і аслона - ісьціна Ягоная. Не збаішся страху начнога, ні стралы, што ўдзень пралятае, ні пошасьці, што ў цемры ходзіць, ані пошасьці, што нішчыць апоўдні. Упадзе ... Болей »
Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені ўсемагутнага, кажа Госпаду: прыстанішча мне і Заступніку мой, Божа мой, на Цябе спадзяюся! Ён цябе вызваліць зь сетак лаўца, ад пагібельнай пошасьці; пер'ем Сваім Ён цябе ўзасьціць, і пад крыльлем ягоным убясьпечышся; шчыт і аслона - ісьціна Ягоная. Не збаішся страху начнога, ні стралы, што ўдзень пралятае, ні пошасьці, што ў цемры ходзіць, ані пошасьці, што нішчыць апоўдні. Упадзе ... Болей »