![]() |
![]() |
У другую кнігу Анатоля Івашчанкі ўвайшлі вершы, што складаліся цягам сямі апошніх гадоў. Халаднаватая метафізічнасць і адстароненасць, характэрныя вершам першага зборніка паэта, саступаюць месца пачуццёвасці, лірызму, а часам – і звароту да вострай сацыяльнай праблематыкі. Паэт запрашае чытача выправіцца ў захапляльнае падарожжа: ад самоты – да свабоды... Болей »
Сёння дзень серада. Заўтра, ці ўчора, быў чацвер — і ў чацвер мяне забілі. Таму мне ўсё адно, ці будзе чацвер заўтра, ці быў ён учора. Тут адзін нейкі дзень, назва якога мне пакуль не адкрылася, але я адчуваю, што ён блізкі да раўнавагі, да таго, што гэтым словам пазначаецца, таму па зямной памяці я называю гэты дзень серадою. (фрагмент) Болей »
Кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы” складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі. Галоўная яе тэма - успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск, вучобу ў Гомельскім універсітэце, пра канспіратыўную дзейнасць у 80-я гады, першых сяброў і аднадумцаў. У кнізе таксама змяшчаюц... Болей »
Дух нямецкай містыкі праз прызму сучасных рэаліяў, літаратурны постмадэрнісцкі кактэйль у абліччы казкі – новая кніга Альгерда Бахарэвіча "Халоднае сэрца". Літаратурную плошчу "Халоднага сэрца" падзялілі на дваіх нямецкі казачнік Вільгельм Гаўф і беларускі сучаснік Альгерд Бахарэвіч. Першая частка кнігі – пераклад вядомага класіка на беларускую мову ад Альгерда Бахарэвіча. Другая – схаваны ў аблічча паслямовы новы раман Бахарэвіча, пад... Болей »
Два творы на адным дыску: знакамітая казка клясыка сусьветнае літаратуры Вільгельма Гаўфа ў перакладзе аднаго з самых вядомых беларускіх пісьменьнікаў новае генэрацыі Альгерда Бахарэвіча з камэнтарамі і ПАСЬЛЯМОВАЙ – новым Альгердавым раманам пра прыгоды нікому не вядомага перакладніка, які падчас працы над казкай сам становіцца пэрсанажам дзіўнай, містычнай гісторыі... Болей »
Усё на зямлі мае памяць — і дрэва, і камень, і колас. У вады памяць халодная, бо яна глыбокая. У новай кнізе паэзіі Рыгора Барадуліна ў асноўным новыя вершы новага стагоддзя. Падзяка Усявышняму за радасць жыцця, светлая журба, вечаровы роздум у шчырых радках. Быходзіць кніга клопатамі пробашча Чырвонага касцёла айца Уладыслава Завальнюка і Алы Сакалоўскай. Болей »
Сярэдзіна XXI стагоддзя, светам кіруе Высокая сямёрка. І няма ні Расіі, ні ЗША. На палітычнай мапе – Сібрусія, Афраюсія, Аб'еўра. І Хахлабульбія, межы якой прайшлі ў дзесятках кіламетраў ад Масквы... Суседнюю дзяржаву ачольвае Пераемнік Шосты... У гарах тундры адкрываецца містычна-пракаветная Шамбала, якую намагаюцца знішчыць, бо Кадастр Галоўнай Пільнасці – не спіць, бо народу не трэба залішняе мудрагельства. І на фоне ўсяго гэтага – к... Болей »
Прымацаваўшы падшлемнік, Кастан нацубіў каску на галаву, падышоў да люстра і не пазнаў сябе. На яго глядзеў істапраўны эсэсавец. Дарма, што замест чорнага мундзіра на ім была саколка з выявай Мікі Маўса. Адкінуўшыся крыху назад, Кастан пстрыкнуў пальцам па металу і пачуў глухі зык. Штальхельм М-40. Шэсцьдзясят гадоў на гарышчы адваляўся. Працёр шчаўевай кіслатой — і стаў як навюткі. Можна было не фарбаваць. Кастан задаволена пацёр рукі,... Болей »
Драматычныя творы лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі пісьменніка Васіля Ткачова шырока вядомы не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Спектаклі па ягоных творах ставяць прафесійныя і самадзейныя тэатры. У апошні час сцэнічнае жыццё набылі п’есы “Без Ягора будзе гора”, “Белы ліст”(“Апошні”), “Лялькі”, “Пераправа на Казанціп”, “Жаночы вулей” і іншыя. Творы напісаны жывой і вобразнай мовай, яны ўзнімаюць надзён... Болей »
В книге предпринята попытка проследить историю интеллектуального освоения одного из исторических регионов Украины – Слобожанщины и ее центра – города Харькова, начиная со второй половины XVII ст. и до наших дней. Автор обращается к истории региона и города в контексте современных пограничных, региональных, национальных и урбанистических исследований. В работе рассматриваются, в частности, проблемы символического картографирования города... Болей »