![]() |
![]() |
Без вайны за дзесяць гадоў у аўтакатастрофах колькасна зніклі два такія мястэчкі, як Шуміліна. Міністэрства ўнутраных справаў і Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведамляюць: за апошнія дзесяць гадоў у дарожна- транспартных здарэннях загінула больш за 18 тысячаў чалавек, а звыш 70 тысячаў атрымалі траўмы. Болей »
У апошні час дэмаграфічная сітуацыя на Шуміліншчыне выклікае аптымізм: тэмпы змяншэння насельніцтва пакрысе запаволіліся, узрасла нараджальнасць, знізілася смяротнасць, заключаецца ўсё болей шлюбаў, адмоўны агульны каэфіцыент натуральнага руху насельніцтва ў разліку на 1000 жыхароў склаў усяго - 7,6. Болей »
Як паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь на 1-га кастрычніка 2014-га года ў 222 арганізацыях краіны мелася пратэрмінаваная запазычанасць па заработнай плаце перад 33,8 тыс. работнікаў. Сума пратэрмінаванай запазычанасці склала 123,3 мільярда рублёў, або 0,7 працэнта ад фонду заработнай платы па рэспубліцы за жнівень 2014 года. Болей »
Прынамсі, штомесяц кіраўніку Шумілінскага раёна паступаюць дзесяткі пытанняў. Яны вельмі розныя па актуальнасці, але кожнаму, хто звяртаецца на “прамую лінію”, безумоўна, хочацца, каб яго пачулі і дапамаглі. Мабыць у большасці выпадкаў мясцовыя улады і неяк дапамагаюць, а калі такой магчымасці няма, грамадзяне атрымліваюць абгрунтаваныя тлумачэнні гэтаму. Болей »
Шуміліншчына заўсёды зацікаўлена ў маладых спецыялістах. Менавіта на моладзь раёна ўскладваюцца вялікія спадзяванні, якая пасля заканчэння навучальных устаноў прыбывае па размеркаванні ў наш раён на сваё першае працоўнае месца . Кіраўніцтва ў сваю чаргу імкнецца дапамагаць іх станаўленню, робіць усё магчымае, каб замацаваць маладыя кадры, стварае ўмовы для далейшай перспектывы і росту. Болей »
У Шуміліне разгарэўся скандал. За кратамі апынуўся пракурор раёна Яўген Гуляеў і яго намеснік Дзмітрый Храловіч. Кайданкі на іх надзелі, калі пракурорскія работнікі атрымлівалі чарговы транш хабару. Як кажуць у народзе, узялі з доказамі злачынства. Болей »
З тых балючых часоў мінулага ліхалецця прайшло 70 гадоў. Аднак па-ранейшаму тысячы людзей шукаюць інфармацыю пра лёс сваіх родных і блізкіх, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны. Безумоўна, за гістарычнымі звесткамі хаваецца вельмі грувасткая праца даследчыкаў. Паколькі у Беларусі няма адзінай базы дадзеных і імёны далёка не ўсіх салдатаў устаноўлены, вельмі няпроста даць адказ на запыты сваякоў загінулых, вызначыць іх месцы паха... Болей »
овымі кватэрамі, дзяржава па-ранейшаму будуе жыллё за кошт падтрымкі з бюджэта. Аднак тэмпы будаўніцтва ўжо з пачатку года значна замарудзіліся. Усяго ў 2014 годзе ў Віцебскай вобласці павінна быць уведзена ў эксплуатацыю 410 тысяч кв. м жылля. У тым ліку за кошт дзяржаўнага бюджэта было прадугледжана не меней як 250 тысяч кв. м., на гэта запланавана выдзеліць 1 трыльён 460 мільярдаў рублёў ільготных крэдытаў. Болей »
Паводле дадзеных прэс-рэліза Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь “Аб пратэрмінаванай запазычанасці па заработнай плаце па стане на 1 чэрвеня 2014 года” некалькі прадпрыемстваў Шуміліншчыны не выплацілі заробак сваім работнікам. Болей »
На сустрэчы кіраўніцтва Шумілінскага раёна з прыватнымі прадпрымальнікамі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава звярнулася да прадстаўнікоў малога бізнеса з просьбай аб дапамозе ў рамонце бальнічных аддзяленняў. Найперш патрабуецца рамонт тэрапеўтычнага аддзялення, якое больш пацярпела ад дзіравага даху. Перадусім была праведзена рэканструкцыя аперацыйнага блока і рэанімацыйнага аддзялення. Завершаны рамонт у дзіцячым аддзял... Болей »