![]() |
![]() |
Даліна ляжала між шасэ і ракою. З аднаго боку гула мутная жаўтаватая плынь Стрыя, з другога — дыбіўся круты схіл невысокай гары, што кучаравіўся знізу хмызняком, а вышэй — галлём сосен. Гару, самае падножжа, абгінала шасэ,— гладкая істужка яго неўзабаве, нібы радуючыся таму, што вырвалася з горнай цеснаты, выпроствалася і весела бегла па бяскрайняй, здавалася, раўніне. Тут канчаліся горы, канчалася апошняя града сіне-зялёных Карпат. (фр... Болей »
Як вядома, на пачатку было Слова. І Слова было ў Бога. І Богам было Слова. У Слове пульсавала жыццё, і Слова з'яўлялася святлом для людзей. Пасля словы пачалі складвацца ў сказы, сказы - у рознага кшталту аповяды. І паплыло, забурліла, заштарміла слоўнае мора, усё больш адыходзячы ад сваёй першаасновы. А ў моры гэтым пачало тануць тое першаснае і глыбокае, адзінае і магутнае Слова, якое было на пачатку. Болей »
Зборнік склалі новыя паэтычныя мініяцюры і вершаказы — жанр, праз які слова выяўляе свае таямніцы і ўтварае свой нечаканы партрэт. «Горад», «Дуб», «Жалеза», «Камень», «Дарога» — гэта вобразы-назвы, вобразы-тэмы некаторых вершаказаў. У мазаіцы разнастайных фарбаў, з якіх вынікаюць гэтыя новыя для беларускай паэзіі творы,— адлюстроўваецца космас эпасу. Болей »
Кароткія філасофскія імпрэсіі Рагнеда Малахоўскага, створаныя “ў дзённай мітусні”, з’яўляюцца інтымнымі, асабістымі думкамі і перажываннямі маладога паэта. Нягледзячы на нетрадыцыйны стыль пісьма, кожны твор лёгка чытаецца, выразна зразумелы і пабуджае да роздуму. Ва ўяўленні чытача абавязкова з’явіцца тое адметнае, што натхніла аўтара. Усе імпрэсіі, змешчаныя ў гэтым зборніку, у свой час друкаваліся на старонках часопісаў “Полымя” і “М... Болей »
У новай кнізе вядомага паэта Ніла Гілевіча аб’яднаны творы лірычныя, гумарыстычныя і сатырычныя. Памяць вайны, шматграннае, духоўна напружанае жыццё сучасніка, дружба народаў-братоў — асноўныя тэмы двух першых раздзелаў. У трэцім і чацвёртым раздзелах гучаць інтанацыі з’едліва-іранічныя і дабрадушна-вясёлыя, разлічаныя на аматараў вострага і дасціпнага слова. Болей »
Вышэй маста берагі рэчкі крутыя і высокія. Праўда, падымаюцца яны не ад самай вады, а воддаль, утвараючы пойму, пасярэдзіне якой у жоўтым наносным пяску і цячэ гэтая невялікая рэчка. Толькі на паваротах яна падмывае то адзін, то другі абрыў, вымываючы з зямлі тоўстыя карэнні, а часам і цэлыя счарнелыя ствалы дубоў. Некалі тут стаяў лес. Стаяў ён, відаць, не вельмі даўно, бо і цяпер яшчэ на правым беразе захавалася некалькі магутных дубо... Болей »
На вуліцы спёка, а мы гуляем у футбол. І не абы-дзе, а на баскетбольнай пляцоўцы каля гасцініцы. Ганяць мячык там вельмі зручна, бо пляцоўка агароджаная металёвай сеткай. — Дваццаць два — сямнаццаць! — крычыць Мішка Гук, капітан супернікаў. Мішка толькі што забіў дваццаць другі гол у нашы брамы. У горле перасохла, вочы засціць пот. Стаўлю мячык на цэнтр і бачу стрыжаную галаву Пецькі Лапця, нашага суседа. Пецька, адставіўшы вольную руку... Болей »
Лютавала завея. Угары над Засмужцам у вершалінах дрэваў глуха шумеў вецер і сыпаў на дарогу халодны пыл. Міма цёмнымі высокімі сценамі бясконца ішлі сосны, варушачы кашлатымі лапамі. Сціснутая соснамі з двух бакоў дарога безліч разоў паварочвалася, выпроствалася, і ўсюды, не перастаючы, вёў аднастайную сумную песню вецер: — Ууу-ууу! Засмужцу здавалася, што не будзе канца гэтаму лесу, гэтай дарозе. Па яго разліках лес ужо даўно павінен б... Болей »
У паходзе за пакупкамі яны заўсёды спрачаліся. Дарога ў дальні ад ix дома магазін, «чалавечы», як называла яго Галіна Пракопаўна, ішла міма шыкоўнага прыватнага супермаркета. Але сама Галіна ніколі не заходзіла туды. Адно расстройства — ад таго, што там прадавалі i чаго яна не магла купіць: мала ў кішэні месцілася грошай. Можна, канечне, спусціць адразу дзве пенсіі, парадаваць страўнікі. А пасля? Лажыся i памірай? Але паміраць яшчэ рана... Болей »
У землякоў за акіянам у Злучаных Штатах Амерыкі пабывала карэспандэнт «Голасу Радзімы» Таццяна Антонава. Так яна i назвала сваю кніжку — «У землякоў за акіянам», у якой расказвае аб сустрэчах з замежнымі беларусамі, многія з якіх доўгія гады заставаліся для нас абсалютна невядомымі, хоць прозвішчы ix чулі даволі часта. Наталля Арсеннева, Міхась Кавыль, Антон Шукелойць, 3. i В. Кіпелі, Ала Орса-Рамана. Аўтарка дала ім магчымасць расказац... Болей »