![]() |
![]() |
Вышэй маста берагі рэчкі крутыя і высокія. Праўда, падымаюцца яны не ад самай вады, а воддаль, утвараючы пойму, пасярэдзіне якой у жоўтым наносным пяску і цячэ гэтая невялікая рэчка. Толькі на паваротах яна падмывае то адзін, то другі абрыў, вымываючы з зямлі тоўстыя карэнні, а часам і цэлыя счарнелыя ствалы дубоў. Некалі тут стаяў лес. Стаяў ён, відаць, не вельмі даўно, бо і цяпер яшчэ на правым беразе захавалася некалькі магутных дубо... Болей »
На вуліцы спёка, а мы гуляем у футбол. І не абы-дзе, а на баскетбольнай пляцоўцы каля гасцініцы. Ганяць мячык там вельмі зручна, бо пляцоўка агароджаная металёвай сеткай. — Дваццаць два — сямнаццаць! — крычыць Мішка Гук, капітан супернікаў. Мішка толькі што забіў дваццаць другі гол у нашы брамы. У горле перасохла, вочы засціць пот. Стаўлю мячык на цэнтр і бачу стрыжаную галаву Пецькі Лапця, нашага суседа. Пецька, адставіўшы вольную руку... Болей »
Лютавала завея. Угары над Засмужцам у вершалінах дрэваў глуха шумеў вецер і сыпаў на дарогу халодны пыл. Міма цёмнымі высокімі сценамі бясконца ішлі сосны, варушачы кашлатымі лапамі. Сціснутая соснамі з двух бакоў дарога безліч разоў паварочвалася, выпроствалася, і ўсюды, не перастаючы, вёў аднастайную сумную песню вецер: — Ууу-ууу! Засмужцу здавалася, што не будзе канца гэтаму лесу, гэтай дарозе. Па яго разліках лес ужо даўно павінен б... Болей »
У паходзе за пакупкамі яны заўсёды спрачаліся. Дарога ў дальні ад ix дома магазін, «чалавечы», як называла яго Галіна Пракопаўна, ішла міма шыкоўнага прыватнага супермаркета. Але сама Галіна ніколі не заходзіла туды. Адно расстройства — ад таго, што там прадавалі i чаго яна не магла купіць: мала ў кішэні месцілася грошай. Можна, канечне, спусціць адразу дзве пенсіі, парадаваць страўнікі. А пасля? Лажыся i памірай? Але паміраць яшчэ рана... Болей »
У землякоў за акіянам у Злучаных Штатах Амерыкі пабывала карэспандэнт «Голасу Радзімы» Таццяна Антонава. Так яна i назвала сваю кніжку — «У землякоў за акіянам», у якой расказвае аб сустрэчах з замежнымі беларусамі, многія з якіх доўгія гады заставаліся для нас абсалютна невядомымі, хоць прозвішчы ix чулі даволі часта. Наталля Арсеннева, Міхась Кавыль, Антон Шукелойць, 3. i В. Кіпелі, Ала Орса-Рамана. Аўтарка дала ім магчымасць расказац... Болей »
З кніжкі ў кніжку – а іх паўтара дзясятка ў Рычарда Бялячыца – пераходзіць гістарычная тэма. Так у вершах, так і ў паэмах “Бераг цішыні”, “Шлях да сябе”, “Вяртанне пчалы”, “У святле палаца”. Вечная тэма кахання ў новым зборніку таксама займае значнае месца. Асобна выдзелены вершы-прысвячэнні калегам па Шчучынскім палацы творчасці, бо ўсе гэтыя людзі самабытныя і таленавітыя кожны па-свойму. Чытач абавязкова знойдзе ў зборніку вершы на с... Болей »
Кацярына стаіць ля люстэрка з грэбнем у руцэ. Глянула, усміхнулася і прашаптала: – Прывітанне, маё адлюстраванне Кацюха! Ніколі не думала, што буду з табою вітацца ды ў такую рань. – Прывітанне, мая спадарыня, мая пані! Я рада, што ты нарэшце спынілася ля мяне. Раней табе не было часу паглядзець на сябе вось так – вочы ў вочы. Ты ж на яго пазірала і ўсё бегала за ім. А дзе ён? Перажываеш, таму і не спіш? – Ужо не перажываю. Чэрствай і с... Болей »
“У каменным крузе” Георгія Валкавыцкага – дакументальны аповед аб ваенных падзеях лета 1943 – вясны 1944 года, удзельнікам якіх быў аўтар. Кніга напісана ў форме дзённіка, што з’яўляецца яскравым прыкладам і доказам яе дакументальнасці. Як свайго часу прызнаўся сам атар, ідэя спісаць свае ўспаміны, а лепш сказаць падзеі, яшчэ жывыя ў сэрцы і душы, нарадзілася ў 1946 годзе, калі ён толькі вярнуўся з ваенных сцяжын. Спісаныя некалі па “жы... Болей »
Праўды не бывае зашмат. Адэкватна адлюстроўваючы сьвет, яна невычарпальная, бо мастацкая праўда – гэта рэальнасьць у макракосмасе культуры чалавецтва і ў макракосмасе нашага паўсядзённага быцьця. Мастацтва сацыялістычнага рэалізму ў духу запозьненага класіцызму працягвала сьцьвярджаць прыярытэт «агульнага», дзяржаўнага над «прыватным», асабовым. Працягвала прапаведвацца ўключанасьць асобы ў гістарычную творчасьць масаў. Разам з тым у тв... Болей »
Прапанаваны дакумент уяўляе сабой “дарожную мапу” для Беларусі, якая апісвае: арыенціры і кірункі трансфармацыі сферы навуковых даследаванняў і распрацовак у Беларусі; крытэры і індыкатары для ацэнкі актуальнага стану сферы навуковых даследаванняў і распрацовак і прасоўвання распрацовак у кірунку набліжэння да еўрапейскіх нормаў і стандартаў; стратэгіі трансфармацыі сферы навуковых даследаванняў і распрацовак у кірунку набліжэння да еўр... Болей »