![]() |
![]() |
Праз два з паловай месяцы пасля сканчэння Алімпійскіх гульняў у Лондане адбыўся Алімпійскі сход, які першапачаткова планаваўся на 27 верасня. Узначальваў форум прэзідэнт Беларусі і НАКа Аляксандр Лукашэнка, які заўважыў, што наўмысна не прыспешваў з правядзеннем сходу, каб службоўцы мелі час дбайна прааналізаваць вынікі выступу беларускай каманды, разабрацца з сітуацыяй на месцах, а вінаватым проста сказаць: "Правалілі, гатовыя сысці ў ... Болей »
17 кастрычніка беларускі рубель патаннеў адразу амаль на 1,5% у адносінах да валютнага кошыку (долар, еўра, расійскі рубель). Вось такія рэкорды Праз гэта быў усталяваны новы сумны рэкорд: паводле курса Нацыянальнага банка, еўра дасягнуў 11 230 беларускіх рублёў. Нацыянальная валюта пачала слабець напрыканцы жніўня. За апошнія два месяцы рубель патаннеў больш чым на 6%. На тле дэвальвацый 2011 года гэта выглядае дзіцячай забавай. Аднак ... Болей »
Вядомы беларускі праваабаронца, грамадскі дзеяч Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да свайго пяцідзесяцігоддзя зборнік літаратуразнаўчых прац. Але атрымалася так, што кнігу давялося ўкладаць з-за кратаў, ды дадаць у яе раздзел пра "турэмную" літаратуру Беларусі. Да канца года выданне мусіць выйсці ў свет. 25 верасня Алесю Бяляцкаму споўнілася 50 гадоў. Ён шырока вядомы дзякуючы сваёй праваабарончай дзейнасці. Да юбілею Бяляцкага ў Беларусі і... Болей »
Людзі хварэюць па-рознаму. І толькі чыноўнікі — аднолькава. Згусцеюць хмары над галавой якога чынушы, ён — брык на бальнічны ложак і ляжыць. Медыкі заўважылі нават, што з перапуду начальнікі часта хварэюць на ныркі. Твар у іх робіцца азызлы, а пад вачыма ўтвараюцца мяшкі. Так было за савецкім часам, і тое ж адрадзілася ў сучаснай Беларусі. Магчыма, нават у большым маштабе і з некаторымі нюансамі ў хваробе "вертыкальных" чыноўнікаў розна... Болей »
Напачатку жніўня старшыня КДБ Беларусі Вадзім Зайцаў зацвердзіў, а генпракурор Аляксандр Канюк узгадніў правілы ўнутранага распарадку ў следчых ізалятарах органаў дзяржаўнай бяспекі. На што маюць права тыя, хто трапляе ў СІЗА КДБ, даследвала "Тут і цяпер" Датачыцца кожнага? Не так даўно былы суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў гаварыў, што лічыць важным апублікаваць правілы знаходжання асоб у месцах пазбаўлення волі. Бо у нас та... Болей »
Ідэя фікс наконт сярэдняга заробку беларусаў у 500 долараў павінна рэалізавацца, па меншай меры фармальна, да канца гэтага года. Дарэчы, гэтыя хвалёныя 500 долараў ужо былі напрыканцы 2010 года. "Тут і цяпер" параўноваўвае, што можна было набыць на тыя долары тады і сёння. Найперш нагадаем, колькі ў недалёкім 2010 годзе каштаваў долар. Паводле Нацбанка, на канец снежня за адзін долар давалі 3 000 беларускіх рублёў. Сёння аднадоларавая ... Болей »
Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі лічыць, што беларуска-амерыканскія стасункі кааардынальна не зменяцца, нават калі ў Белы дом прыйдзе новы гаспадар. А вось што сказаў карэспандэнту “Тут і цяпер” пра магчымыя наступствы кіравання новага (старога) амерыканскага прэзідэнта для беларускай эканомікі дырэктар па даследаваннях ГА «Дыскусійна-аналітычная супольнасць “Ліберальны клуб» Яўген Прэйгерман. Болей »
Днямі прайшла навіна аб тым, што міністр культуры Павел Латушка вось-вось атрымае новую пасаду і пяройдзе на дыпламатычную працу. Зразумела, адразу пайшлі размовы пра "ролю гэтай асобы ў гісторыі". Болей »
Пасля нядаўна праведзенага Дня беларускага пісьменства ў невялічкім Глыбокім нарадзіліся чарговыя грандыёзныя планы па ўсталяванні чарговай турыстычнай Мекі. Наколькі рэальныя гэтыя планы, разбіралася "Тут і цяпер". Болей »
У Вільню з Мінска едуць за марціні і за кавай, за пральнымі парашкамі і адзеннем, шынамі і тэлевізарамі і яшчэ шмат за чым. Ці ёсць сэнс збіраць дзіцёнка ў першы клас таксама ў Літве? Давайце падлічым. Першае, і асноўнае, што патрэбна літоўскаму першакласніку – ранец. Недасведчаныя бацькі могуць разгубіцца: асартымент сапраўды багаты, цэны – на любы густ. Зрабіць правільны выбар дапаможа хіба што веданне таго, якім мусіць быць ранец пер... Болей »