![]() |
![]() |
Калі 6 чэрвеня 1999 года, у дзень 200-годдзя Аляксандра Пушкіна, апынуўся я за мяжой, аказалася, што ў мяне не зусім акрэслены статус. У Пушкіна - акрэслены, а ў мяне - не. Таму паўстала пытанне пра палітычны прытулак, бо статус палітычнага эмігранта акрэслены цалкам. Гэтак, што ты не можаш зваротна перайсці мяжу, вярнуцца дамоў... Падціскалі мяне з такім рашэннем, падбівалі да кроку такога і з нашага боку, і з таго. Кожны са сваім інта... Болей »
Васіль Юр’евіч Ткачоў нарадзіўся 1.1.1948 г. у вёсцы Гута Рагачоўскага раёна. З першага па восьмы клас вучыўся ў Ісканскай васьмігадовай школе Быхаўскага раёна. Пасля заканчэння Ільічоўскай СШ Рагачоўскага раёна (1966) працаваў у раённых газетах (г.Івацэвічы, г.п. Карма). У 1967 г. прызваны ў Савецкую Армію. Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1973). Служыў ваенным карэспандэнтам у Сярэдняй ... Болей »
Ёсць нейкая асаблівая амаль містычная наканаванасць у тым, як адыходзяць вялікія людзі. Ёсць адвечная вялікасць бунту. Ёсць велічная пакорлівасць духу. Пэўна, менавіта гэта найбольш выразна і праяўляецца ў апошнія зямныя імгненні ў жыцці ўгрунтаванага чалавека. Тленнае цела замірае. Ужо ёсць яго згода на апошні ўздых. Прагучалі і сакраментальныя словы: «Адвязіце мяне дамоў». I акрыленая душа ўжо, здаецца, там. Але хто ведае, магчыма, ме... Болей »
Калі Заратустру споўнілася трыццаць гадоў, пакінуў ён радзіму і роднае возера і падаўся ў горы. Там ён шчасціўся з духу свайго і адлюдненасці і не стамляўся ад гэтага цэлых дзесяць гадоў. Але нарэшце перамянілася ягонае сэрца, — і аднаго разу раніцай, прачнуўшыся на золку, ён устаў перад сонцам і так сказаў да яго: О вялікае свяціла! У чым было б тваё шчасце, калі б не было ў цябе тых, каму ты свеціш? Дзесяць гадоў ты ўзыходзіла над маё... Болей »
Аўтар кнігі Сяргей Чыгрын са Слоніма распавядае пра няпросты і трагічны лёс вядомых і малавядомых беларусаў нашай Бацькаўшчыны. Шмат новага чытачы даведаюцца пра генерала 1812 года Яна Канопку, пра беларускіх святароў Філафея і Паўла Лысуху, легендарнага доктара Усевалада Шырана, спявачку Яўгенію Чарняўскую-Орса, палітыка і гісторыка Міколу Шкялёнка, а таксама пра Рыгора Шырму, Якуба Міско, Вацлава Ластоўскага, Гальяша Леўчыка, Янука Да... Болей »
Шкада было кожнай хвіліны, што марна прападала, але ўсё, нібы знарок, ішло насуперак. Спачатку доўга не ўдавалася знайсці цягнік, каб пад'ехаць паўсотні кіламетраў. Эшалоны, якія праходзілі і якія стаялі тут,— або ішлі ў другі бок, або няхутка павінны былі адпраўляцца. Калі Васіль даведаўся, што на станцыю прыбыў новы састаў, які вось-вось пойдзе ў яго напрамку, ён адчуў сябе на сёмым небе. Добра, што з неба свайго бачыў зямлю: цягнік у... Болей »
Кастусь Цвірка нарадзіўся ў 1934 годзе ў вёсцы Зялёная Дуброва, Старадарожскага раёна, Мінскай вобласці. У 1953 годзе скончыў сярэднюго школу і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага Дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. I. Леніна. У студэнцкія гады К. Цвірка актыўна выступае на старонках рэспубліканскага друку. Вершы яго змяпгчаліся ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», у рэспубліканскіх газетах. З 1958 года К. Цвірка працуе ... Болей »
«Такое кароткае лета» — трэцяя кніга вершаў Раісы Баравіковай. Яе склалі вершы апошняга часу. Кніга складаецца з двух раздзелаў. У першым — роздум лірычнай гераіні пра час, пра чалавечы абавязак перад Радзімай, сваім народам. У другім — доля жанчыны, пошук чалавечага шчасця, уменне распарадзіцца ім. Сюды ўвайшлі вершы інтымна-лірычнага плану, ёсць тут чаканне i ростань закаханых. Болей »
Кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча склалі прасякнутыя страснай верай у Адраджэнне паэтычныя і публіцыстычныя творы, у якіх у працяг традыцый вялікага Купалы адстрйваецца годнасць народа перад ворагамі Беларушчыны. Болей »
Стваральнік Міжнароднага падляшска-палескага фестывалю традыцыйнага фальклору „Там по маёвуй росі” Дарафей Фіёнік не спадзяваўся такога роcквіту невялікага мерапрыемства, якое пачалося з кароткіх сустрэч з веснавым фальклорам. Пасля ў рамках фестывалю сталі прэзентавацца штораз то новыя прапановы і мерапрыемства ўпісалася ў бельскі краявід і стала разыходзіцца ў розныя мясцовасці Бельшчыны і Гайнаўшчыны. У час сёлетняга шостага выпуску ... Болей »