![]() |
![]() |
У новай айчыне – другая кніга з серыі “Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны”, заснаванай праграмнай радай тыднёвіка “Ніва”. Кніга распавядае пра вяртанне жыхароў Падляшша ў родныя мясцйіны з бежанства 1915 года. Вяртанне было нялёгкім і часам нават немагчымым. Прыязджаючы з далёкіх вандровак ў родную старонку, пакутнікі заставалі спаленыя датла вёскі, знішчаную гаспадрку, пустазелле і палын. Трэба было пачынаць усё ад пачатку, на нов... Болей »
Новая кніга паэзіі Ніла Гілевіча «У ноч на Пакровы » — працяг той неспакойнай размовы, якую паэт вядзе з чытачамі не адзін дзесятак гадоў. Галоўны балючы нерв размовы — па ранейшаму лёс Беларусі, беларускай мовы і культуры. Болей »
– Дзе ты быў? “Сёння! Ноччу! Гэта здарыцца ноччу!” – скавытаў ускалмачаны спаніэль, дрыжучы на парозе пакоя. – Дзе ты бадзяўся, дурненькі? Мы з ног збіліся! – прашчабятала Настасся, узяўшыся абіраць з густой каштанавай поўсці травінкі. – Гэй, дзяўчаты, глядзіце! Знай-шоў-ся! Рукі, рукі і рукі – мяккія, цёплыя, ласкальныя. Гэта абкружылі яго старэйшыя Настассіны сёстры. – А хто гэта ў нас так любіць уцякаць? – Маша лагодна пачухвала яго... Болей »
Брашура «У планеты высокая тэмпература! Хто вінаваты і што рабіць?» у цікавай форме расказвае, што такое клімат, чаму ён змяняецца і якім ён будзе ў будучым. Болей »
У пошуках арыяднінай ніці – другі зборнік выбраных твораў пра гістарычную Cпадчыну і сучасны рух за адраджэньне Духу нацыі праз усьведамленьне Свабоды ў гістарычных пластах народнай памяці роднага краю ў адпаведнасьці з пагодай часу, асьвечаных у 1-й, 2-й і 3-й кнігах (”На хвалі Адрадлжэньня”, “На скрыжалях часу” і “На вагах часу”). Многія творы былі зьмеш-чаны ў адпаведных сайтах Інтэрнэта і апублікаваны ў газетах “Народная Воля”, ... Болей »
У дапаможніку прадстаўлены вопыт правядзення вуснагістарычных даследаванняў дзяржаўнымі, культурнымі ўстановамі і грамадскімі аб’яднаннямі Рэспублікі Беларусь у межах конкурсу «Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых». Матэрыялы выдання адрасаваны шырокаму колу спецыялістаў, звязаных са сферай адукацыі, і друкуюцца ў аўтарскай рэдакцыі. Публікацыя дадзенага выдання здзейснена ў межах сумеснага праекта ДУА «Мінскі абласны інстытут разв... Болей »
У гэтым навукова-папулярным выданні змешчаны некаторыя, актуальныя і сёння, артыкулы мовазнаўчай, літаратуразнаўчай, гістарычнай і грамадска-палітычнай тэматыкі, апублікаваныя за апошнія пяць гадоў у перыядычным друку – у газетах («Наша слова», «Літаратура і мастацтва», «Народная воля»), часопісах («Роднае слова», «Крыніца», «Вышэйшая школа» і інш. ). Болей »
Ці можа Слонім стаць турыстычным горадам? Цікава, якое месца ў развіцці турызму займае і можа заняць сёння старажытны беларускі горад Слонім? Як сказалі ў Слонімскім бюро падарожжаў і экскурсій, горад над Шчарай у найбліжэйшы час абавязкова павінен стаць турыстычным горадам. Хаця сёння людзі, якія прыязджаюць у гэты горад, знаёмяцца толькі з адным маршрутам Слонім—Жыровічы. Вядома, наведваюць яны і раённы краязнаўчы музей, які прымае шт... Болей »
Эсэ маладога, але вопытнага даследчыка беларускай літаратуры мінулага стагоддзя Язэпа Янушкевіча - нечаканая знаходка не толькі для шырокага кола чытачоў, але і для спецыялістаў-літаратуразнаўцаў. Спецыфіка архіўнай працы патрабуе глыбокіх ведаў і вялікага цярпення, энергіі і назіральнасці, схільнасці да аналізу і веры ў посьпех. Нястомныя пошукі і цікавейшыя адкрыцці... Усё гэта ёсць у кнізе, якую аўтар прапануе вашай увазе. Болей »
У кнігу ўвайшлі роздумы пра адухоўленае верай і думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Пачуццё і факт, эстэтычна-філасофскія разважанні і побытавыя замалёўкі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія спалучаюцца ў адзіную плынь – спробу спасціжэння Часу і Вечнасці, Гісторыі і Быцця. Болей »