![]() |
![]() |
Кніга прысвечана беларускім паэтам і празаікам - стрваральнікам беларускага літаратурнага руху ў Польшчы ў 1958-1998 гадах. Насамрэч, беларускі літаратурны рух у пасляваеннай Польшчы – рэч унікальная. Прадстаўнікі нацыянальнай меншасці якіх дагэтуль лічылі людзьмі другой катэгорыі даказалі сваё права на роўнасць, на тое, што беларусы ў Польшчы – не маргінальная справа. У кнізе змешчаны гістарычны рыс, паказваючы працэс развіцця беларуск... Болей »
Беларуская літаратура развівалася і развіваецца ў цеснай узаемасувязі з літаратурамі іншых славянскіх народаў. Велізарны ўплыў на творчасць вядучых беларускіх пісьменнікаў аказала літаратура рускага народа. Плённымі былі беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі. Шматграннасцю вызначалася і беларуска-польскае культурнае і літаратурнае ўзаемадзеянне. Аднак у той час як узаемасувязі беларускай літаратуры з літаратурамі рускага і ўкраінскаг... Болей »
Чэрвеньскай парою сярод дня ў вясковай хаце сабралася кампанія пажылых мужчын і жанчын – за пяцьдзясят. Там жа, за сталом, сядзела сівенькая настаўніца гэтых мужчын і жанчын. Рэй у застоллі вёў Саша. Як мы яго некалі называлі, Саша-артыст. Ад прыроды высокі, прыгожы, на ўроках ён гучна і пафасна чытаў вершы, хораша спяваў. Мы прарочылі Сашу артыстычную будучыню. Артыстам Саша не стаў. Шкада. Калі па тэлевізары ці на канцэртах назіраю, я... Болей »
Творчасць беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў да параўнальна нядаўняга часу - белая пляма ў айчыннай літаратуры, старонка, закрытая жалезнай завесай. На шчасце для ўсіх беларусаў вяртаюцца з нябыту многія слынныя імёны творцаў, якія раней ганьбаваліся. Становіцца нашым духоўным набыткам іх творчая спадчына. Адна з выразных прыкмет нацыянальнага Адраджэння - памкненне да духоўнага аб'яднання беларусаў свету ў незалежнасці, хто на якой адл... Болей »
Кніга, якая прапануецца да Вашай увагі, прысвечана 160-ым угодкам з дня нараджэння вялікай польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі. Мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю пісьменніцы, наведваюць сотні турыстаў, пра яе пішуць працы навукоўцы многіх краін свету, творы яе ўключаны ў школьныя і універсітэцкія праграмы, а навуковыя спатканні ў гонар нашай слаўнай зямлячкі ў Гродне сталі ўжо добрай традыцыяй. Э. Ажэшка — своеасаблівы сімвал горада ... Болей »
Манаграфія ўяўляе сабой грунтоўнае, шматпланавае даследаванне аднаго з мала вывучаных аспектаў купалазнаўства. Аўтар разглядае творчасць Янкі Купалы ў кантэксце традыцый духоўнай рэтіянальнасці ў гюльскай літаратуры XIX - пачатку XX стагоддзяў, яго эвалюцыю ад мясцовага патрыятызму і дэмакратычна-гуманістычнай самаідэн-тыфікацыі са сваім народам да ўсведамлення сваёй місіі як паэта-прарока, выразніка яго запаветных дум і спадзяванняў. П... Болей »
Да чытача. Гэта ўжо другі зборнік “Творчасьці”, які выходзіць цягам гэтага году. Кожны творца, ці то паэт, ці то пісьменьнік мае патэнцыял, закладзены Госпадам, Творцам усяго існага. Справа чалавека, толькі ў тым, каб адкрыць-адшукаць сваё пакліканьне, каб служыць бліжнім, каб служыць Бацькаўшчыне, Богам дадзенай. У кожным вершы, кожным празаічным творы ёсьць пэўная ідэя. Мы верым у тое, што ніводная ідэя, асабліва выказаная ў творчы с... Болей »
Гэта фактычна дзевяты том Збору твораў класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Аповесць "У снягах драмае всясна", апавяданні, легенды, публіцыстыка, два раздзелы з другой кнігі рамана "Каласасы пад сярпом тваім" склалі цікавы і патрэбны кожнаму, хто любіць усё беларускае, том шматтграннага талентам пісьменніка. Болей »
Паўстанне 1863––1864 гадоў на абшарах Беларусi, Лiтвы i Польшчы было, пасля трох ганебных падзелаў Рэчы Паспалiтай, «апошнiм намаганнем прыгнечанага народа, здзейсненым з мэтаю скiнуць нянавiснае, прынiжальнае ярмо». Так вызначыў ролю вызвольнага супраціву, адчайнага ўздыму сучаснікаў адзiн з летапiсцаў беларускай гiсторыi ХIХ стагоддзя паэт Янка Лучына (бо паэты, праўдзівыя паэты, яны i ёсць самыя аб’ектыўныя, непадкупныя хранiсты ўч... Болей »
Выпускаючы асобнай кніжкай творы Вацлава Ластоўскага (літаратурны псэўдонім Власт), Выдавецтва «Бацькаўшчыны» мела на мэце хоць з грубшага пазнаёміць беларускае грамадзтва на эміграцыі з гэтым арыгінальным, высока ўталентаваным і пры гэтым мала ведамым беларускім пісьменьнікам. Ластоўскі пачаў пісаць і друкаваць у «Нашай Ніве» свае першыя мастацкія апавяданьні каля 1910 году, а ўжо ў 1913 годзе Максім Багдановіч у сваім аглядзе сучаснай... Болей »