![]() |
![]() |
Ноўтбукі, канфіскаваныя падчас вобыску ў траўні 2010 года ў Юр’я Варонежцава, далучаны да крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня. Пра гэта паведаміла гарадзкое ўпраўленьне ўнутраных спраў Менгарвыканкаму Юр’ю Варонежцаву. Маўляў, «канфіскаваныя падчас ператрусу друкаваная прадукцыя зь лягатыпам „Гавары праўду!“ і кампутарная тэхніка, ідэнтычная да канфіскаванай у офісе па праспэкце Машэрава, 54, у Менску далучаныя ў якась... Болей »
25 ноября Генеральная ассамблея Организации объединенных наций будет принимать резолюцию о признании роли правозащитников и необходимости их защиты. Ее инициатором стала Норвегия. Болей »
Суд Светлагорскага раёну скончыў разгляд грамадзянскай справы па зыску грамадскага актывіста, інваліда-вазочніка першай групы Юрыя Ляшэнкі да супрацоўнікаў хуткай дапамогі. Заяўнік прасіў прызнаць дзеянні медыкаў, якія затрымалі яго на адзіночным пікеце І завезлі ў шпіталь супраць яго волі, незаконнымі. Суддзя Уладзімір Сцяпанаў вынес рашэнне - скаргу Юрыя Ляшэнкі ня задаволіць, дзеянні медыкаў прызнаць правамернымі. Болей »
Збіццё гея ў Жлобіне, высяленне былых работнікаў завода з інтэрната ў Рэчыцы, допыт праваабаронцы ў Гомелі, апраўданне медыкаў па пазове інваліда ў Светлагорску, раскаянне пракурора Петрыкаўскага раёна, праваабарончы бюлетэнь "Стратэгічная цяжба" і празрыстыя выбарчыя скрыні ў Чачэрскім раёне. Болей »
На старонках выдання можна азнаёміцца з рашэннем Камітэта ААН па правах чалавека “Пётр Кузняцоў і іншыя супраць Беларусі”, якое прынята на апошняй летняй сэсіі. Пра што скардзіліся гомельскія актывісты ў міжнародную структуру, як на скаргу адрэагіраваў Урад Беларусі, па якіх крытэрыях міжнародныя эксперты ў галіне права прыходзяць да высноў аб парушэнні тых ці іншых правоў чалавека. Аб гэтым можна даведацца, азнаёміўшысь з тэкстам рашэн... Болей »
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля адмовіў у задавальненні грамадзянскага зыска актывіста «Маладога фронту» Зміцера Крамянецкага да УУС Гомельскага аблвыканкама і Міністэрства фінансаў РБ аб пакрыцці матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды. Нагадаем, што актывіст праз суд хацеў спагнаць маральную кампенсацыю за зневажаючыя ўмовы ўтрымання ў Ельскім ізалятары часовага ўтрымання. Болей »
Жыхар Гомеля Юрась Рубцоў, які выпісаўся са шпіталю пасля 30-сутачнага адміністрацыйнага арышту накіраваў у Гомельскі абласны суд скаргу на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі і суда. Ён таксама патрабуе ад начальніка Мінскага ГУУС зняць грашовыя выдаткі па харчаванні ў ІЧУ на Акрэсціна, а таксама правесці службовае расследаванне па факце адвольнага адбірання футболкі з надпісамі палітычнага характару. Болей »
Магілёўскі абласны суд паведаміў, што ў адносінах да Рыгора Юзэпчука выкананы смяротны прысуд. 45-гадовы мужчына асуджаны за забойства сукамерніка. Той нібыта прайграў сваё жыццё ў даміно. Смяротны прысуд Рыгору Юзэпчуку, вынесены 25 красавіка 2013, не выклікаў вялікага рэзанансу. Гэта звязана з адсутнасцю інфармацыі пра справу, пра асобу самога забойцы. Доўгі час афіцыйныя органы не называлі нават прозвішча асуджанага. Болей »
У Магілёве з удзелам прадстаўнікоў Гомельскага цэнтра стратэгічнай цяжбы прайшоў круглы стол "Стратэгічная цяжба як метад праваабароны". Удзельнікі круглага стала абмеркавалі асаблівасці стратэгічнай цяжбы, разгледзелі найбольш паспяховыя прыклады вядзення стратэгічных спраў, калі праваабаронцы з дапамогай судовы рашэнняў дамагаліся сістэмных зменаў у прававой, сацыяльнай ці палітычнай сферы той ці іншай краіны. Болей »
На старонках выданьня можна азнаёміцца з рашэньнямі Камітэту ААН па правах чалавека ў справах грамадзкіх ды палітычных актывістаў Гомельскага рэгіёну, якія былі выйграны ў гэтай міжнароднай інстанцыі з непасрэдным удзелам і дапамогаю кіраўніка Цэнтру Леаніда Судаленкі. У №8 выданьня прадстаўляецца інфармацыя па справе “Аляшкевіч супраць Беларусі”, разгледжанай КПЧ ААН. У нумары таксама прадстаўлены артыкулы “Былы мэр Гомелю зьвярнулася ... Болей »