![]() |
![]() |
Той тэлефон я яшчэ доўга не мог адрамантаваць. Падклейваў яго, замотваў ізаляцыйнай стужкай. У ім нешта ўвесь час адыходзiла, ён то званiў, то не званiў. Вядома, што ў гэтых маiх пакутах лягчэй за ўсё абвiнавацiць амерыканцаў, але цi правільна тое было б з майго боку? Неяк у суботу вечарам патэлефанавала сястра. Сказала, што прыходзiў Мiкола Малусевiч з нейкiм лістом з Амерыкi. Быццам у Калiфорнii адшукалiся ягоныя сваякi, якiя ў блiжэй... Болей »
Ён не пазнаў яе голасу, назваў яе спачатку Светай, потым Ларысай, але потым, калі яна сказала сваё імя, не адчуў аніякай збянтэжанасці. У трубцы быў фон з нейкай музычнай радыёперадачы. Яна ехала з працы і ўбачыла, што зносяць баракі. Напэўна, знясуць і той, дзе была Віцькава майстэрня. Голас гучаў роўна, у ім нельга было пачуць ні намёку на тое, што яна пазвоніць яшчэ або хоча, каб пазваніў ён. Голая інфармацыя: зносяць баракі. Дзякуй,... Болей »
Па ўсім было відаць, што ў Смілавічах добра ставіліся да грамадзянаў без пэўнага месца жыхарства. Дакладней, сацыяльная дапамога для гэтых людзей была наладжаная смілавіцкай адміністрацыяй на дастаткова высокім узроўні. Бамжы ніколі не хадзілі тут у бруднай вопратцы. Для іх былі арганізаваныя спецыяльныя кропкі, куды яны здавалі свае рэчы, а ўзамен атрымлівалі чыстыя. Гэта быў «second hand», але адзенне заўсёды было якаснае і нават модн... Болей »
— Вы тут упершыню? Жанчына кладзе часопіс у сумачку, узрадаваная, мусіць, што надарылася нагода хоць з кім-небудзь пагаварыць, пасоўваецца бліжэй да Юстынавіча. — Aгa, упершыню,— адказвае хуценька, нібы баючыся, што зараз ён устане i пойдзе па сваіх справах.— Ведаеце, так неспадзеўкі ўсё атрымалася... Я аграномам у калгасе раблю. Шостага выклікае старшыня прафкама: так i так, Андрэеўна, далі пуцёўку, едзь, пакуль няма пільнай работы. A ... Болей »
Непадрыхтаваны, чалавек чэрствай душы, няўражлівы на свет, не зразумее ні яе жыцця, ні яе паэзіі. Яе словы-тропы, словы-творы, словы-сімвалы можна ўспрыняць толькі на хвалях сэрца, зразумець не розумам, а душой, пры чым душой тонкай і лёгкаранімай. Каб зразумець яе паэзію, трэба ўмець успрымаць думкі сэрцам, інакш словы, зложаныя ў вершы яе душой, пазастануцца толькі словамі, якія не маюць глыбейшага сэнсу, сувязі ды пераказу. Паэзія На... Болей »
Віктар Швед - паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім выдавецтве „Ксёнжка і ведза”. Быў сузаснавальнікам Беларускага Літаратурнага Аб'яднання і па сённяшні дзень з’яўляецца яго сябрам. Сяб... Болей »
— Зноў атрымалі ўчора! — жанчына падала Рокшу пакамечаны, акуратна надрэзаны збоку канверт.— Во насланнё на маю галаву. Гэта быў ужо трэці ліст ад пачатку лета (першы прыйшоў у сярэдзіне чэрвеня). Ад яго, як i ад першых двух, так i веяла неўразуменнай, да вусцішнасці страхавітай варожасцю. Як i ў папярэдніх, пагроза тут паганяла пагрозу, а адсутнасць знакаў прыпынку паказвала: той, хто пісаў, альбо надта спяшаўся, альбо да таго быў захо... Болей »
Метадычны дапаможнік «Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел» змяшчае метадычныя парады для адукатараў грамадскіх аб’яднанняў, настаўнікаў сярэдніх школ, выкладчыкаў малодшых курсаў ВНУ і іншых асоб, якія зацікаўленыя ў выхаванні сацыяльна актыўных грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама ў абароне і пашырэнні правоў чалавека. Асаблівасцю дапаможніка з’яўляецца навучанне выкарыстанню сучасных форм і спосабаў гр... Болей »
2020 год стаў асаблівым. Сусветная пандэмія каронавіруса COVID 19 і грамадска-палітычны крызіс у нашай краіне вельмі моцна паўплывалі і працягваюць уплываць на розныя аспекты нашага жыцця. Адукацыя дарослых не засталася ў баку. Шэраг тэндэнцый праявіліся яшчэ дагэтуль, але менавіта падзеі мінулага года сталі своеасаблівым каталізатарам значных працэсаў для ўсёй сферы. У матэрыялах гэтага нумара разглядаюцца розныя аспекты сітуацыі і... Болей »
На старонках гэтага нумара часопіса размешчана анатацыя на канцэпцыю «Нефармальная адукацыя дарослых у Беларусі. Парадак дня: матэрыялы для абмеркавання». Сам дакумент быў падрыхтаваны пад эгідай Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы на працягу мінулага года. Але фактычна ў ім адлюстраваны вынікі працы за апошнія дзесяцігоддзі. Дакумент, безўмоўна, карысны ўжо аглядам ключавых аспектаў і тэндэнцый развіцця адукацыі дарослых у міжнародн... Болей »