![]() |
![]() |
Вершы аб нашай цудоўнай Радзіме, аб справах піянерcкix, сур'ёзных i вясёлых, аб прыгодах з ягонымі аднагодкамі знойдзе юны чытач. Большая частка твораў можа быць выкарыстана для школьнай мастацкай самадзейнасці. Болей »
У аповесці расказваецца пра жыццё Героя Савецкага Саюза Васіля Захаравіча Каржа — партызана часоў грамадзянскай вайны, удзельніка баёў з фашыстамі ў Іспаніі, камандзіра Пінскага партызанскага злучэння ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Болей »
Упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве на вялікім фактычным матэрыяле аналізуецца творчасць Георгія Марчука цікавага сучаснага раманіста, навеліста, драматурга, ураджэнца мястэчка Давыд-Гарадок. У даследаванні доказна i пераканаўча паказваецца дыялектыка ўзаемадзеяння рэгіянальнага i нацыянальнага ў мастацкім сусвеце пісьменніка. Прызначаецца навукоўцам, выкладчыкам i студэнтам ВНУ, настаўнікам школ, краязнаўцам. Болей »
У дапаможніку сцісла апісаны асноўныя стылі і плыні мастацтва ХХ стагоддзя, згадваюцца іх асноўныя прадстаўнікі і асаблівасці іх творчасці. У канцы дапаможніка падаецца тэрміналагічны гласарый. Болей »
Вучэбны дапаможнік для 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. Дапаможнік выпушчаны выдавецкім цэнтрам БДУ. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь Болей »
У даведніку разглядаюцца асаблівасці сусветнай культуры — ад старажытнага часу да канца 20 стагоддзя. Асобныя раздзелы прысвечаны апісанню адметных рыс гісторыка-культурнага развіцця першабытнага грамадства, першых цывілізацый свету (Месапатамія, Егіпет, Індыя, Кітай), выяўленню спецыфікі сусветнай культуры ў перыяды антычнасці і сярэдневякоўя, новага і навейшага часу (Старажытная Грэцыя, Старажытны Рым, Японія, Візантыя, дакалумбавая А... Болей »
Ці ж усе з нас свядомыя, да якой справы ў Беларусі прыдатная звычайная вясковая лаванка і тая, якая апынулася раптам перад гарадскім шматпаверхавіком? Гэта месца, у якім мы даведаемся пра ўсё багацце беларускіх уяўленняў пра справядлівасці і несправядлівасці гэтага свету. Тут свабодна можна панаракаць на ўладу, мужа ці жонку, сусветную палітыку і рост цэн у крамах і на рынках. I менавіта лавачка, а не агульнавядомая з літаратуры савецка... Болей »
Стары толькі што вымыў рукі пасля перавязкі. Згорблены, з нездаровым, ацёчным тварам, выціраючы рукі кашлатым ручніком, падышоў да раненага. Той сядзеў на аперацыйным стале і з дапамогаю дзяўчыны-медсястры апранаў халат. — Значыць, скора чатыры месяцы? — сказаў стары, трохі картавячы, з грузінскім акцэнтам. — Тры месяцы і дваццаць адзін дзень. — Надакучыла да чорцікаў? (фрагмент) Болей »
У гэты самы дзень Гасподзь вывеў сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай па рушэньнях іхніх. І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: высьвяці мне кожнага першынца, які раскрывае ўлоньне сярод сыноў Ізраілевых, ад чалавека да быдла, Мае яны. І сказаў Майсей народу: памятайце гэты дзень, у які выйшлі вы зь Егіпта, з дому рабства, бо рукою моцнаю вывеў вас Гасподзь адтуль, і ня ежце квашанага: Выконвай жа статут гэты ў прызначаны час, год у год. І ... Болей »
Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў. Болей »