![]() |
![]() |
Жанчыны заўсёды былі з Езусам, стаялі пры Ім сцяной. Яны былі Яму верныя, адданыя, глядзелі на Яго дзеянні і слухалі кожнае слова... Кожны раз, калі чытаем Евангеллі, напэўна, можам заўважыць, што жанчыны прадстаўлены ў іх значна лепш, чым мужчыны. Вось вучні спрачаюцца паміж сабой, хто з іх зойме пер- шае месца побач з Езусам. Але калі прыходзіць час выпрабавання, тыя баяз- ліва ўцякаюць. Мукам і смерці Езуса спадарожні- чаюць ужо толь... Болей »
Св. Сымон Слупнік нарадзіўся ў канцы IV стагоддзя на тэрыторыі сучаснай Турцыі. Жадаючы прысвяціць жыццё Богу, раздаў маёмасць убогім і ўступіў у ордэн эрэмітаў. Але хутка пакінуў кляштар, прагнучы жыць як пустэльнік. Стаў практыкаваць аске- зу. Абмежаваў свой пасілак да мінімуму не толькі падчас Вялікага посту, але і на кожны дзень. Звязваў цела вяроўкай з пальмавага лубу, густа пераплеценай з калючкамі. Аднойчы папрасіў закрыць яго ў... Болей »
Калі чалавек пакутуе, пачынае пытацца: чаму гэта здарылася са мной? Чаму закранула маю сям’ю? Чаму Бог дазволіў гэтае цярпенне? Чаму? Пытанняў шмат, а адказаў усё менш альбо ўвогуле няма. Цярпенне прымушае нас задумацца, задаць сабе важныя пытанні, якія ўжо даўно не задавалі. І таму часам яно неабходна, каб не заснуць у самазадаволенасці, эгаізме. Часта па-іншаму Бог не можа дастукацца да нас. Можам быць упэўнены, што Ён заўсёды дае так... Болей »
Манахі, манахіні, а таксама асобы, якія жывуць у свецкіх інстытутах, – гэта простыя людзі, узятыя з нашых сем’яў і парафіяльных супольнасцей. Яны з любоўю адказалі згодай на голас Бога, робячы адважны выбар: адрачыся ў імя Айца і Сына, і Святога Духа ад радасці і клопатаў сямейнага жыцця, ад дару сужэнства, часам таксама ад прафесіі і ў шырокім сэнсе разуметай самарэалізацыі, ад усякага валодання на карысць жыцця паводле евангельскіх п... Болей »
У Божае імя мы распачалі новы год Панскі. Як людзі веры ўвайшлі ў невядомую рэчаіснасць з надзеяй і даверам, маючы святое перакананне, што Усемагутны заўсёды пра нас клапоціцца і ні на хвіліну не пакідае. 2020 год у Касцёле ў Беларусі прысвечаны св. Яну Паўлу ІІ. Такім чынам прагнем ушанаваць юбілей 100-годдзя з дня нараджэння гэтага вялікага Папы, які ў 1991 годзе заснаваў Гродзенскую дыяцэзію і прызначыў яе першага біскупа. Дэвізам го... Болей »
Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі” (Лк 2, 14). Гэты гімн радасці і праслаўлення спявалі хоры анёлаў у ваколіцах Бэтлеема ў ноч Божага Нараджэння. Сёння тыя ж словы гучаць на вуснах і ў глыбіні сэрцаў вызнаўцаў Хрыста ва ўсім свеце. У святы Нараджэння Пана хвалім і праслаўляем Бога, які ў сваёй бясконцай любові да людзей здзейсніў штосьці неверагоднае: у Асобе свайго Сына Езуса Хрыста стаў сапраўдным Чалавекам, ... Болей »
Кожны год падчас Адвэнту перажываем урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, становячыся перад тварам невымоўнай любові Бога да чалавека. У гэты святочны дзень мы запрошаны праслаўляць Стварыцеля за прадказаную спрадвеку Жанчыну, патомства якой сатрэ галаву д’яблу, – за Марыю. Маем шчасце жыць, паколькі Бог у Яе Сыне Езусе Хрысце вярнуў нам годнасць Яго дзяцей. Прынізіў сябе, прыняў “постаць слугі” (Флп 2, 7), стаў адн... Болей »
У тым, што людзі сёння страшна нецярплівыя, напэўна, не трэба нікога пераконваць. Дастаткова паглядзець, што адбываецца ў чэргах у супермаркетах, пры пасадцы ў аўтобус ці высадцы з цягніка, звярнуць увагу, калі на вуліцах і ў вітрынах магазінаў з’яўляюцца святочныя дэкарацыі. Сучасны чалавек спяшаецца жыць, хоча мець усё адразу, неадкладна. Божага Нараджэння людзі звычайна праводзяць актыўна. Чым бліжэй, тым гарачэй. Пакупкі, прыбіран... Болей »
Бог адкрываецца чалавеку праз сваю міласэрнасць. Як адзначаў св. Ян Павел ІІ, людзі “міласэрную любоў лягчэй за ўсё прымаюць ад Маці” (Dives in misericordia, № 9). Таму нічога дзіўнага, што ад пачатку хрысціянства вернікі звярталіся да Марыі як Маці Міласэрнасці, спадзеючыся, што дзякуючы Яе заступніцтву Бог адорыць іх прабачэннем. Слуга Божы кард. Стэфан Вышыньскі, які будзе абвешчаны бласлаўлёным у наступным годзе, разважаючы ў турэмн... Болей »
Сакрэт святых і бласлаўлёных заключаецца ў тым, што яны не столькі набліжаюцца да Бога, бо Ён зусім ні ад іх, ні ад нас на аддаляецца, колькі ўсё глыбей усведамляюць Яго блізкую і нязменную прысутнасць. Такія асобы цудоўна разумеюць, што азначаюць словы св. Паўла: “У Богу жывём, рухаемся і існуем” (Дз 17, 28). Яны бачаць Пана не дзесьці ў замагільным свеце, у прывілеяваным месцы ці нават побач з сабой, а найперш у сабе. Св. Ян ад Крыжа ... Болей »