![]() |
![]() |
У зборнік уключаны выняткі з творчага даробку лідскіх літаратараў, крытыкаў, даследчыкаў літаратуры, кампазітараў за 2010-2011 гг. У зборнік трапілі матэрыялы, якія былі апублікаваны ў гэтыя гады або падрыхтаваны да друку. У зборнік увайшлі і іншыя матэрыялы, датычныя літаратурнага жыцця Лідчыны. Болей »
Колькі гадоў нашаму найстаражытнейшаму гораду? Чаму ў Полацку знаходзяць столькі скарбаў? За што князя Усяслава Брачыславіча празвалі Чарадзеем? Куды знікла бібліятэка Сафійскага сабора? Як трапіць у полацкія падземныя лабірынты? Чаму Полацк стаў сталіцай ордэна езуітаў? Хто такі «Чорны афіцэр»? Дзе шукаць Крыж Еўфрасінні Полацкай? Кніга, якую Вы трымаеце у руках, адкажа на гэтыя і мноства іншых пытанняў. Болей »
Геніюш Ларыса (дзяв. Міклашэвіч; 1910-1983), беларуская паэтка. Нарадзілася ў Жлобаўцах Ваўкавыскага пав. Скончыла Ваўкавыскую гімназію, пабралася шлюбам з лекарам Іванам Геніюшам. У 1937 г. выехала ў Прагу, брала ўдзел у працы беларускай эміграцыі ў Чэхіі. Пад час вайны друкавалася ў «Раніцы». У 1942 г. выйшаў зборнік яе вершаў «Ад родных ніў». У 1948 г. у Празе арыштавана савецкімі органамі, саслана ў лагер. Пасля вызвалення ў 1956 г.... Болей »
Беларусь вяртаецца ў цэнтр увагі міжнароднай супольнасці, але гэтым разам не толькі як “апошняя дыктатура Еўропы”. Два саміты па пытаннях канфлікту на ўсходзе Украіны, якія Мінск прыняў цягам апошняга года, сведчаць пра асцярожныя зрухі ў палітычным курсе Беларусі. Яраслаў Крывой і Эндру Ўілсан аналізуюць, што Захад павінен зрабіць у стасунках з Беларуссю ў супольным дакуменце Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах і Цэнтра Астраг... Болей »
Кнігу вядомага краязнаўца Слонімшчыны склалі артыкулы пра гісторыю вёскі Жыровічы і Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр Слонімскага раёна, а таксама пра вядомых людзей, лёс якіх быў звязаны са Слонімшчынай. Выкарыстаны фотаздымкі з асабістага архіва аўтара, а таксама з сайтаў Інтэрнэту. Болей »
Бываюць пачуцці, а бываюць і не пачуцці. Бываюць адчуванні, а надараюцца і перакананні. Розум цешыцца гульнямі, а сэрца – вераю. Надзея трымаецца на веры, а ўпэўненасць – на розуме. Бываюць пераможцы, а бываюць і пераможаныя. (фрагмент) Болей »
Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця. Болей »
Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці. Аўтар кнігі, перакананы ў жыццятворчай місіі літаратуры, знаходзіць у старых і новых тэкстах тое, што робіць іх актуальнымі, займальнымі і павучальнымі для чытача ХХІ стагоддзя. У праграмным артыкуле, што даў назву кнізе, П.Васючэнка падсум... Болей »
У кнігу Рыгора Барадуліна «Адам і Ева ўключаны лепшыя вершы і паэмы з ранейшых зборнікаў, а таксама новыя творы. Паэт Рыгор Барадулін належыць да пакалення пісьменнікаў, якія ўвайшлі ў літаратуру ў пяцідзесятыя гады; пакалення, на вачах якога па блакітных дарогах Бацькаўшчыны прагрымела крывавая вайна; пакалення, на вачах якога i рукамі якога адбудоўваліся нашы гарады i вёскі, узводзіліся новыя заводы i фабрыкі, асвойвалася цаліна зямна... Болей »
“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей XIX стагоддзя... Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх.... Болей »