![]() |
![]() |
Канец старога і пачатак новага года прымушаюць падвесці пэўныя вынікі і акрэсліць планы на будучы год. Нярэдка задаёмся пытаннем пра мэтазгоднасць таго, што робім, пра сэнс жыцця і існавання. Шукаючы сваю мэту, мы спрабуем спланаваць шлях, па якім павінны ісці па жыцці. Аднак не заўсёды ўлічваем, што, акрамя нас саміх, ёсць Хтосьці, хто прагне паказаць нам самую лепшую і самую дасканалую дарогу. Дарогу, падрыхтаваную толькі для мяне з к... Болей »
Усяго праз некалькі дзён у духу веры мы будзем перажываць святыя, радасныя гадзіны свят Божага Нараджэння. Ішлі да іх дарогамі Адвэнту – часам рэкалекцый, споведзі, раратніх набажэнстваў, што скіроўвалі погляд на Марыю – Маці Бога і ўсяго чалавецтва. Святкуючы Божае Нараджэнне, мы павінны яшчэ раз паверыць і з верай прыняць сціплы, убогі і вельмі просты спосаб прыйсця Бога ў свет. Не можам даць сябе ашукаць свецкаму ззянню і міражам сап... Болей »
Час сёлетняга Адвэнту з, яўляецца добрай матывацыяй, каб прадпрыняць канкрэтныя дзеянні і напружана папрацаваць над сабой. Разам з чарговымі днямі чування да нас прыходзіць Любоў, а таму варта і нават неабходна належным чынам падрыхтавацца да гэтай падзеі. Кожны, хто ўспрымае сваё жыццё як падрыхтоўку да самай важнай сустрэчы, не толькі адкажа на пытанне “што мне рабіць у Адвэнце?”, але штодня будзе працаваць над недахопамі. Сваімі неда... Болей »
Кожнае пакліканне да святарскага і манаскага жыцця – гэта вялікая таямніца Божага выбару і свабоднага адказу выбранага. Таямніца сустрэчы дзвюх вольнасцей: вольнасці Бога, які кліча, і вольнасці чалавека, які адказвае на заклік. Пакліканне да святарства і манаства з, яўляецца, найперш, дарам – надзвычайным дарам Бо- жай любові, выразам Яго клопату пра чалавека. У Евангеллі чытаем: “Пасля ўзышоў на гару і паклікаў да сябе тых, каго сам х... Болей »
Напэўна, ужо прызвычаіліся, што на кожным кроку рэклама заклікае нас атрымліваць асалоду ад жыцця, не скупіцца і набываць рэчы,“распрацаваныя на аснове найноўшых тэхналогій”. Сённяшняя цывілізацыя – гэта, у пэўным сэнсе, цывілізацыя валодання і навізны. Такім чынам, дарога да сквапнасці ўжо зусім блізкая, а пасланне Езуса “Глядзіце, сцеражыцеся ўсялякай прагнасці” (Лк 12, 15) – вельмі адназначнае. Зразумела, усе гэтыя матэрыяльныя дабро... Болей »
У нядзелю, 11 кастрычніка, у Мінск прыбыў Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч. У міжнародным аэрапорце беларускай сталіцы афіцыйнага прадстаўніка Папы Францішка ў нашай краіне сустрэлі супрацоўнікі Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі мясцовага Касцёла і дзяржаўных уладаў. Ад імя мясцовага каталіцкага епіскапату Апостальскага нунцыя Антэ Ёзіча на беларускай зямлі прывітаў Генеральны сакра... Болей »
Свет патрабуе Евангелля! Асабліва сёння, у цяжкія часы. Патрабуе таксама людзей, якія будуць перадаваць яго. Людзей радасных, гатовых дзейнічаць і аўтэнтычных. Тых, хто будзе ўліваць у сэрцы іншых веру, надзею і любоў. Абвяшчэнне Евангелля – місія кожнага. Усе мы пакліканы быць місіянерамі ў сваіх асяроддзях. Краі зямлі знаходзяцца ў нашых сэрцах, дамах і на месцах працы. Мусім быць тымі, хто расказвае пра Бога іншым і такім чынам стано... Болей »
На ружанцы можна маліцца ў любы час, але месяц кастрычнік прыгадвае нам аб гэтай малітве асаблівым чынам праз свае характэрныя набажэнствы, якія часта пачынаюцца песняй “Завітай, Каралева Ружанца Святога”. Цяперашняя сітуацыя ў свеце, выкліканая жудаснай эпідэміяй каранавіруса, а таксама сацыяльна-палітычная сітуацыя ў нашай краіне і ў многіх нашых сем, ях, закранутых болем і няўпэўненасцю ў заўтрашнім дні, заклікае людзей мабілізавацца... Болей »
Калі ўваходзіш у касцёл, позірк міжволі скіроўваецца на галоўны алтар, дзе прабывае Бог, дзе складаецца ахвяра праз малітву святара і супольнасці вернікаў. Гэта найцудоўнейшае месца ў кожнай святыні, яе сэрца. Сапраўдным упрыгожаннем касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне доўгі час таксама быў разьбяны галоўны алтар. Усё ўнутранае ўбранства святыні, якая славілася прыгажосцю і густам, ператрывала дзве сусветныя вайны, але... Болей »
Сёння мы часта з’яўляемся сведкамі таго, як малады чалавек не лічыцца з меркаваннем дасведчанай асобы. Вельмі часта старых людзей адштурхоўваюць на абочыну жыцця, каб не перашкаджалі сваімі парадамі. “Пажылыя людзі – гэта тыя, хто нясе нам гісторыю, навучанне і веру, хто пакідае нам спадчыну. Яны, як старое віно, маюць унутраную сілу перадаць нам высакароднае наследдзе”, – сказаў папа Францішак падчас аднаго са сваіх казанняў. Чалавек, ... Болей »