![]() |
![]() |
Фронт, Фронт, Фронт ці Будзе Нам Фэст? Два апытанні “Свабоды” за два апошнія тыдні пацвердзілі думку пра тое, што ў Беларусі праглядаюцца сёння два суб’екты палітыкі, ад якіх нечага чакаецца, дзве інтрыгі – Лукашэнка і лідэр БНФ. Першы таму, што ён адзін вызначае ўсё, што робіцца ў краіне. Другі таму, што неўзабаве адбудзецца з’езд БНФ, і абодва намеснікі старшыні Фронту актыўна рэкламуюць сябе як прэтэндэнтаў на лідэра БНФ, тады як сам... Болей »
Марш у розныя бакі Апазіцыя ў Мінску сутыкнулася з правакацыямі “Дзе ў часе атакі павінен быць камандзір?” - пытаўся галоўны герой легендарнага фільма “Чапаеў”. I сам жа адказваў: “Наперадзе на белым кані”. Дзе павінны быць камуністы падчас сацыяльнага маршу пратэсту? Здавалася б, на чале калоны дэманстрантаў. Камуністы ў Мінску, аднак, падзяліліся. Адны (КПБ) браталіся з лідэрам КПРФ Зюганавым і лідэрамі іншых кампартыяў на закрытым ад... Болей »
Як спляліся, счапіліся гістарычныя даты сёлета ўвосень. 70 гадоў таму, за адну ноч з 29-га на 30-га кастрычніка, у турме НКВД у Мінску былі расстраляныя 100 беларускіх літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў. Пазней у Курапатах сталінскія каты будуць расстрэльваць людзей ужо тысячамі. 90 гадоў таму ў Расіі адбылася Кастрычніцкая рэвалюцыя, з якой пачаўся бальшавіцкі тэрор. Адзначаць гэты радасны юбілей камуністы будуць у тым ліку і ... Болей »
Гэта адбылося ў жніўні 1956 году. А сёлета 3 лістапада Коласу споўніцца 125. Некаторыя ўдзельнікі нашага юбілейнага апытання (яно на 2-й старонцы) звяртаюць увагу на тое, што лаўрэат сталінскай прэміі Якуб Колас, якому ўлада падарыла асабняк у цэнтры Мінска і персанальны аўтамабіль, цалкам прыняў правілы гульні, змірыўся з імі і толькі прыслугоўваў таталітарнаму рэжыму. А гэта значыць, што, маўляў, і сёння, калі ўявіць сабе жывога Колас... Болей »
Наша газета ў №87 пісала пра пагрозу дэфіцыту малака і яго прычыны. Ён узнік, у прыватнасці, з-за таго, што калгасы масавым парадкам прадаюць малако ў Расію, дзе яно каштуе даражэй. Дэфіцыт некаторых малочных прадуктаў стаўся рэальнасцю. Але сапраўдная яго прычына не ў Расіі (дзе цэны на ўсе прадукты імкліва растуць), а ў рэцыдывах камандна-адміністрацыйнай гаспадаркі савецкага часу. У працяг тэмы друкуем артыкул нашага аглядальніка. Як... Болей »
Створаны грамадскі камітэт дзеля аднаўлення Крыжа пакутаў у Курапатах. Гэта адбылося ў той жа дзень, калі стала вядома пра чарговы акт вандалізму на мемарыяле - у панядзелак увечары. Узначаліў камітэт Зянон Пазняк. Крыж быў усталяваны ў Курапатах, на месцы масавых расстрэлаў у сталінскія гады, 29 кастрычніка 1989 году. Праўда пра Курапаты стала вядомая за год да гэтага, дзякуючы Пазьняку, які абнародаваў вынікі археалагічных раскопак ва... Болей »
Афіцыйныя СМІ больш не называюць прыватных гандляроў “вашывымі блохамі”. На тэлебачанні гаворка вядзецца пра нежаданне ўчорашніх “тарбэшнікаў” рэфармаваць і развіваць свой уласны бізнэс. Калгасы перасталі быць “святарнай каровай” рэжыму. Адсталым гаспадаркам будзе адмоўлена ў датацыях. Савецкая сістэма льготаў, што пакрывала сабою палову насельніцтва краіны, рэарганізуецца ў сістэму адраснай падтрымкі. Дзяржаўныя чыноўнікі загаварылі пр... Болей »
Гэта здарылася 9 верасня, калі жыхар Гомеля Сяргей Сямёнаў праходзіў беларуска-ўкраінскую мяжу праз пункт пропуску “Новая Гута”. Калі гомельскія мытнікі пра-панавалі маладому чалавеку запоўніць дэкларацыю, ён папрасіў бланк на беларускай мове. Патлумачыў, што не хацеў бы нарабіць памылак у афіцыйным дакуменце па-расейску. Мытнікі ўгледзелі ў гэтым “непадпарадкаванне”, склалі пратакол і накіравалі ў суд. Акурат такі самы інцыдэнт адбыўся... Болей »
У сераду патрыёты Беларусі адзначылі Дзень Герба і Сцяга. Гэты Дзень быў усталяваны 19 верасня 1991 году, калі на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацверджаныя дзяржаўныя сімвалы — герб “Пагоня” і белчырвонабелы сцяг. Пра тое, як гэта адбывалася, карэспандэнту Радыё Свабода распавёў сябра Прэзідыюма Вярхоўнага Савета 12 склікання, старшыня дэпутацкай камісіі ў замежных ... Болей »
Такое ўражанне, што суды ў РБ заваленыя справамі аб адміністрацыйных парушэннях. Найперш - у сувязі з незарэгістраванай арганізацыяй “Малады фронт”. Не паспелі аціхнуць жарсці пасля судоў у Нясвіжы і Салігорску, якія скончыліся спагнаннем вялікіх штрафаў, як пачаўся суд у Баранавічах. Там судзілі маладафронтаўца Яраслава Грышчэню. У аўторак яму далі 930 тысяч рублёў штрафу. Але галоўныя падзеі разгарнуліся напярэдадні, калі спецназ затр... Болей »